Надзеўшы на верхавіны пушыстыя снежныя шапкі, маўкліва стаяць сосны, бярозы, яліны...
Белая веска, белае поле, белы бор, і толькі неба — сіняе-сіняе... — Якая прыгажосць!.. Ляснік Міхаіл Канстанцінавіч Рагоўскі, высокі, гадоў пад сорак мужчына, глядзіць навокал, і яго вочы свецяцца дабрынёй і пяшчотай. Пастаяў хвіліну на пагорку і пакрочыў у лес. Лес!.. Хіба ж можна не любіць цябе, не захапляцца непаўторным хараством! Для Міхаіла Канстанцінавіча кожнае дрэва — жывая істота, якая і чуе ўсё, і бачыць усё, і плакаць, і смяяцца ўмее.
Зялёны сябра лес! А ці добра ты ведаеш свайго абаронцу, гаспадара — лесніка Рагоўскага? Кажаш, што ведаеш: ён некалі партызаніў пад тваімі шатамі і чатырнаццаць гадоў леснікуе. Хіба гэта мала?

Вядома, нямала. Але гэта далека не ўсё. Аб многім ён з-за сціпласці не расказаў табе, дружа лес. Вось паслухай.
Аб тым, як партызаніў Міхаіл Рагоўскі, мы расказваць не будзем. Пра гэтае, лес, ты сам ведаеш. Хаця ён быў самым маладым у атрадзе, але нават суровы і скупы на пахвалы камандзір Статкевіч паважаў яго. Смелым і знаходлівым быў Міхась.
А калі нямецка-фашысцкіх акупантаў выгналі з раёна, Міхась развітаўся з табой, лес, і стаў салдатам 498 палка 132-й стралковай дывізіі. Нядоўгай была яго франтавая дарога — вайна адступала на Захад. Але прайшоў ён яе не ў абозе, а ў першым ланцугу атакуючых.
Хацелася б як можна яскравей расказваць пра баявыя подзвігі салдата Міхаіла Рагоўскага. Няхай ведаюць усе, асабліва дзеці, моладзь, які слаўны чалавек жыве побач з імі. Няхай вучацца ў яго любіць і абараняць Радзіму.
Шмат разоў даводзілася ўдзельнічаць у баях Рагоўскаму, і кожны раз ён выходзіў пераможцам. Лютая нянавісць да гітлераўскіх бандытаў кіпела ў яго грудзях. Ён сваімі вачыма бачыў крывавыя сляды фашысцкіх варвараў, іх дзікія зверствы. I салдат быў бязлітасным у баях.
...Вісла. Магнушаўскі плацдарм на поўдні ад Варшавы. Савецкія войскі рыхтуюцца да наступлення. Перад імі — чарговы "непераадольны" нямецкі абарончы "вал". Ён сапраўды быў падрыхтаваны па ўсіх ваенна-інжынерных правілах: доўгачасныя абарончыя кропкі, мінныя палі, драцяныя загароды і інш. Пяць месяцаў немцы ўзводзілі яго. I ўсё гэта трэба было пераадолець, узяць.
14 студзеня 1945 года, на світанні, пачалася артылерыйская падрыхтоўка. У штурмавых трупах — самыя адважныя, умелыя байцы. Адну з іх вёў малады сяржант Міхаіл Рагоўскі.
За Радзіму! Наперад! Смерць фашыстам! — усклікнуў Міхаіл і павёў сваіх байцоў у атаку. Далей — бой у траншэях праціўніка. Аўтаматныя чэргі, выбухі гранат, рукапашныя схваткі.
Так біліся ўсе нашы воіны. Нямецкі "вал" разваліўся за 40 гадзін.
За гэты бой Міхаіла Канстанцінавіча ўзнагародзілі орденам Славы III ступені. Яго прышпіліў да гімнасцёркі камандзіра аддзялення камандзір палка Герой Савецкага Саюза падпалкоўнік Дудзецкі.
...Вясна 1945 года. Красавік. Невялікі гарадок Загамюль каля Одэра. 498 гвардзейскі полк з ходу атакаваў праціўніка, але прарваць абарону не змог. Байцоў спыніў моцны кулямётны агонь. Яны вымушаны былі залегчы. Назіраючы за пазіцыяй немцаў, Рагоўскі "засёк" варожы кулямёт — ён страляў з падвала аднаго двухпавярховага цаглянага дома. I Міхаіл павёў групу аўтаматчыкаў за сабой. Са шпаркасцю маланкі яны кінуліся наперад. У падвал паляцелі гранаты. Кулямёт змоўк.
Зноў—чарга аўтамата, а за ёй — граната. За гранатай — сам. Ад аднаго дома — да другога. Гарадок узяты.
Праз некалькі дзён старшы сяржант Міхаіл Рагоўскі ўзначаліў атаку роты: першым распачаў бой у траншэі праціўніка. А калі ўбачыў, што камандзір узвода ранены, замяніў яго.
— Наперад! Толькі наперад! —-звярнуўся ён да байцоў. — Не спыняцца! Толькі наперад!
Ордэн Славы II ступені сяржанту Рагоўскаму ўручыў сам камандзір дывізіі генерал-маёр Салаўёў.
...Усё бліжэй і бліжэй сталіца Германіі. Гітлераўцы шалёна супраціўляюцца. Але — найвялікшы наступальны прарыў савецкіх воінаў. Не было такой сілы, якая б магла стрымаць іх імкненне да Перамогі. Адчуваў сябе казачным асілкам і Міхаіл Рагоўскі, кавалер двух ордэнаў Славы.
Адзін з прыгарадаў Берліна. Усе дамы і падвалы ператвораны ў агнявыя кропкі. Перакрыжаваны кулямётны агонь. Няспынна вядуць агонь укапаныя ў зямлю танкі і самаходкі. Перад разведчыкамі была пастаўлена задача разведаць абарону ворага. I самае адказнае заданне атрымаў старшы сяржант Міхаіл Рагоўскі: пранікнуць у размяшчэнне праціўніка. Узяўшы з сабой двух вопытных байцоў Сераду і Іванова, дарэчы, землякоў-беларусаў, ён пайшоў на выкананне загаду. Тры разведчыкі прывялі чатырох палонных.
Пасля ўзяцця Берліна 132 стралковая дывізія пайшла далей. Для Міхаіла Рагоўскага другая сусветная закончылася на Эльбе. Там ён сустрэўся з саюзнікамі — з амерыканцамі і англічанамі.
31 мая 1945 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў Рагоўскага Міхаіла Канстанцінавіча ордэнам Славы I ступені.
На вялікі жаль, Міхаіла Канстанцінавіча Рагоўскага ўжо няма сярод нас: памёр заўчасна — у 1985 годзе, на 57 годзе жыцця, пасля цяжкай хваробы. Я сказаў — памёр? Не, героі не паміраюць.
А зайдзіце ў зялёны храм прыроды — у векавечны бор, І вы пачуеце: "Мі-ш-ш-ша", — "Мі-ш-ш-ша..."

I. МУРАВЕЙКА.Голас Любаншчыны. 2009 № 70