Мой дзядуля, Леанід Сямёнавіч Сікорскі, нарадзіўся ў вёсцы Сялец, дзе жыве І зараз. Калі пачалася вайна, яму было ўсяго 13 гадоў і закончыў ён толькі тры класы мясцовай школы... Першы дзень вайны успамінае так: "Калі я прыйшоў у суседнюю вёску (цяпер яна мае назву "Сосны-2"), каб купіць сабе шапку ў аднаго мясцовага жыхара, то пачуў у яго хаце па радыё, што германскія войскі напалі на Савецкі Саюз. Купіўшы шапку, я ва ўсю моц пабег дадому, каб расказаць гэту страшную навіну сваей маці. У той час у нашай вёсцы ні ў адной хаце не было радыё, таму ніхто пра пачатак вайны не ведаў. Я прыбег дамоў - у мяне калаціліся ногі, і сэрца вырывалася з грудзей. Расказаўшы ўсё маці, сеў на лаву і не ведаў, што рабіць далей. А ўжо ноччу над нашымі хатамі пачалі лятаць варожыя самалёты і ўсё навокал бамбіць. Было страшна..."
Калі фашысты пачалі абстрэльваць в.Сялец, маленькі Лёня І яго родныя разам з суседзямі пачалі збірацца ў лес з самым неабходным, забіраючы з сабой І хатнюю жывёлу.
Пра тое, што да вёскі накіроўваюцца немцы, жыхароў папярэдзіў савецкі афіцэр, які прыехаў вярхом на кані. Дзядуля з жахам успамінае, што тых людзей, што не паспелі збегчы, немцы, калі прыйшлі ў вёску, адразу ж расстралялі і скінулі ў глыбокую яму. Так было забіта адразу 18 чалавек.
У лесе вяскоўцы жылі ў зямлянках, якія будаваліся партызанамі. Было халодна, таму ласярэдзіне палілі агонь, а кругом яго на лавах спалі людзі. Елі ў асноўным бульбу, якую прыносілі з бліжэйшых агародаў, траву, карані, - іншымі словамі, усё, што маглі знайсці. Для жывёлы касілі траву, а таксама насілі сена са стагоў, што стаялі недалёка ў полі.
Дзядуля з болем у вачах успамінае гэтыя дні: "Было жудасна ад тага, што ў любую хвіліну я ці мае родныя могуць загінуць..."
На пытанне, ці бачыў немцаў або паліцаяў, дзядуля адказвае: "Яны часта заходзілі да нас у вёску і патрабавалі хлеба, сала, яек. Немцы былі рознымі: адзін зойдзе і так паглядзіць на цябе, што мурашкі па скуры бягуць, а іншы можа і пасмяяцца. Вельмі добра мне запомніўся адзін пузаты паліцай, які зайшоўда нас. Ён быў важны, але не злы. Гэты чалавек заўсёды даставаў з кішэні фотаздымак сваіх.дзяцей, а потым гаварыў, што ён нікому яшчэ нічога дрэннага не зрабіў і не збіраецца рабіць. Ён вельмі не хацеў, каб яго забілі".
Чаго толькі не прыйшлося перажыць людзям у час вайны, асабліва дзецям І падлеткам ... У1941 і ва ўсе астатнія ваенныя гады мой дзядуля працаваў як дарослы мужчына: узорваў глебу, сеяў жыта і авёс, каб пракарміцца. Ад непасільнай работы ў яго былі такія крывавыя мазалі, што немагчыма было расчапіць пальцы на руках. Але ж, нягледзячы на боль, ён ішоў на працу кожны дзень...
У 1943 годзе ў вёску, прыбыў першы карны атрад і зноў пачалося: уцёкі ў лес, голад, холад...
У канцы гэтага года, калі Лёня са сваей маці вярнуліся дадому, ён ўбачыў, што іх хату І яшчэ некалькі суседніх спалілі немцы. Ім прыйшлося пасяліцца ў маленькай прыбудоўцы, якая адзіная засталася цэлай. Там давялося жыць да таго часу, пакуль фашысты не адступілі...
Вось такім нялёгкім, поўным выпрабаванняў было юнацтва майго дзядулі. А колькі такіх, маладых, з загубленымі дэяцінствам і маладосцю, было па ўсёй нашай шматпакутнай Беларусі...
Вельмі добра, што зараз мы жывём пад мірным небам, І дай Бог, каб нідзе і ніколі больш не было вайны!

В. ВАСІЛЕЎСКАЯ, вучаніца гімназіі №1, член клуба "Юнкор".Голас Любаншчыны. 2009 № 70