Ніхто не ведае, які яму лес дадзены ад нараджэння, што наканавана перажыць, праз якія выпрабаванні і цяжкасці прайсці. Жыццё ж такое шматграннае і непрадказальнае... Усё пачыналася так хораша і рамантычна, вясковыя хлопец і дзяўчына пакахалі адзін аднаго. Тэта не было каханнем з першага погляду, аднак пачуцці былі такімі моцнымі, што Мікалаю і Кацярыне здавалася, быццам ніхто і нічога не здольна іх разлучыць, перашкодзіць ім быць шчаслівымі ўсё далейшае жыццё.
Сустрэчы, прагулкі па начной вёсцы, першыя таемныя пацалункі - усё гэта было ў маладых людзей. А неўзабаве сыгралі вяселле, проста, па-вясковаму. Шчасцю не было мяжы.
Ды толькі цягнулася яно нядоўга. Літаральна праз год Мікалая прызвалі ў армію. Як не хацелася пакідаць маладую жонку, якая, да таго ж, у той час ужо чакала дзіця. Але доўг паклікаў яго абараняць родную зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Момант расставання - ён самы цяжкі. У апошні дзень перад ад'ездам Мікалай і Кацярына ніяк не маглі нагаварыцца І наглядзецца адзін на аднаго. Быццам штосьці прадказвала - убачыцца больш не давядзецца...
Мікалай адразу быў у партызанскім атрадзе. Пасля вызвалення яго прызвалі ў дзеючую армію. Практычна штомесяц ад салдата прыходзілі лісты, у якіх пытаўся пра жыццё, як падрастае маленькая Сонечка, абяцаў хутка вярнуцца і клапаціцца пра сям'ю. I ні разу не паскардзіўся на тое, як нялёгка яму на вайне... Загінуў Мікалай ва Украіне. Пахавальная прыйшла ў 1944 годзе.
Колькі начэй праплакала маладая ўдава, колькі слёз праліла, успамінаючы любага чалавека. Але жыць трэба было, дзеля дачкі, якая, падросшы, добра ўсведамляла, што яе тэта - герой, ён загінуў, абараняючы Радзіму, змагаючыся за светлую будучыню для нашчадкаў.
Больш за 60 гадоў прайшло з таго часу. Кацярына Пятроўна Сінчэня з вёскі Невалаж так больш і не выйшла замуж. Усё жыццё яна свята захоўвае ў памяці вобраз таго адзінага, побач з якім адчувала сябе каханай і шчаслівай.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны жанчына ўладкавалася на працу ў калгас. Больш за 40 гадоў рабіла там спачатку ў жывёлагадоўлі, потым у па ляводчай брыгадзе. Толькі яна адна ведае, як цяжка і невыносна балюча бывае часам, але Кацярына Пятроўна трымаецца. Раней - дзеля дачкі, калі яе не стала - дзеля ўнукаў.

Н. Бубіч. Голас Любаншчыны. 2009 № 70