Першае сутыкненне з ворагам у радавога Чырвонай Арміі А. П. Варанько адбылося пад горадам Харкавам, у абароне якога ён прымаў удзел. Націск стрымлівалі як мага даўжэй, аддавалі ўсе сілы, не шкадуючы сябе. Там Аляксандр Піменавіч упершыню ўбачыў моц баявога братэрства і горыч паражэння. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне і неймаверныя намаганні нашых воінаў, горад занялі нямецкія акупанты. Савецкім салдатам прыйшлося адыйсці, а Аляксандр Варанько хутка зусім пакінуў родную Украіну, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва.
Пасля заканчэння Харкаўскага артылерыйскага вучылішча, эвакуіраванага ў Ташкент, лейтэнант Варанько трапіў у Закаўказскую ваенную акругу, штаб якой знаходзіўся ў Тбілісі.

Адтуль у 1942 годзе быў накіраваны ажно ў Іран, дзе знаходзіўся да сакавіка 1943. 3 моманту вяртання на радзіму з арабскай краіны і да жніўня таго ж года знаходзіўся на Вышэйшых курсах афіцэрскага саставу. Пасля чаго быў удзельнікам баявых дзеянняў на розных франтах на пасадах камандзіра ўзвода, а затым памочніка начальніка дывізіёна.
3 1945 года да заканчэння вайны прайшоў паў Еўропы разам з 1-м Украінскім фронтам. Войскі яго, дасягнуўшы межаў Чэхаславакіі і Польшчы, пачалі сваю вызваленчую місію ў краінах Усходняй Еўропы. У складзе самаходнай артылерыйскай часці ўдзельнічаў у фарсіравання Одэра і ўзяцці гарадоў Усходняй Прусіі Фрыдланда, Кенінгсберга, Інсенбурга і іншых населеных пунктаў фашысцкай Германіі. Усе гарады і мястэчкі даваліся цяжка, ніводзін не здаўся без бою, кожны хутар быў умацаваны, як маленькая крэпасць. За авалоданне Інсенбургам - вялікімі намаганнямі вораг быў выбіты з населенага пункта, Аляксандр Піменавіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
3 16 красавіка па 8 мая войскі фронту ўдзельнічалі ў Берлінскай аперацыі, але вайскавая часць, дзе служыў А.П.Варанько, крыху затрымалася ў дарозе. На падыходзе да Берліна, паблізу загараднага доміка Герынга, яны сутыкнуліся з групоўкай немцаў. Атака была адбіта, а фашысты знішчаны.
30 красавіка Аляксандр Піменавіч прыняў удзел у штурме Берліна. Па прызнанню ветэрана, самы радасны момант - узяцце сталіцы Рэйха. Слёзы стаялі ў вачах загартаваных воінаў калі яны глядзелі на Сцяг Перамогі, які развяваўся над купалам рэйхстага. Аплот фашызму ляжаў у руінах...
Дзень Вялікай і доўгачаканай Перамогі старшы лейтэнант Варанько сустракаў у Празе. Танкі 4-ай гвардзейскай танкавай арміі фронту сумесна з 3-й гвардзейскай танкавай арміяй, здзейсніўшы за ноч 80-кіламетровы кідок, першымі прыйшлі на дапамогу паўстаўшай Празе і 9 мая вызвалілі яе. Вайна скончылася для Аляксандра Варанько 14 мая ў свабоднай ад нямецка-фашысцкай навалы сталіцы Чэхаславакіі.
Аднак на малую радзіму, у сяло Андрэеўка Палтаўскай вобласці Украінскай ССР, ён так і не вярнуўся, дэмабілізаванага ваеннага прыняла да сябе Беларусь.
За абарону дзяржаўных межаў, мужнасць і стойкасць, праяўленую ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Аляксандр Піменавіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі "За ўзяцце Кенігсберга", "За ўзяцце Берліна".

С. Крывальцэвіч.Голас Любаншчыны. 2009 № 70