Вспомним войну

    Яны бралі Берлін

    Войскі 1-га Беларускага фронта пад камандаеаннем Маршала Савецкага Саюза Жукава пры садзейнічанні войскаў 1-га Украінскага фронта пад камандаеаннем Маршала Савецкага Саюза Конева пасля ўпартых вулічных баёў завяршылі разгром берлінскай групы нямецкіх войскаў і сёння, другога мая, поўнасцю авалодалі сталіцай Гэрманіі горадам Берлінам — цэнтрам нямецкага імперыялізму і ачагом нямецкай агрэсіі. (3 Загаду Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.Сталіна).


    Наступленне на Берлін пачалося 16 красавіка 1945 года. Поймы Одэра І Нэйсе былі яшчэ ахутаны змрокам і туманам, як раптам загрымела магутная артылерыйская кананада. Агонь адкрылі 42 тысячы савецкіх гармат і мінамётаў. Цяжкія бомбавыя ўдары нанесла франтавая і дальнабамбардзіровачная авіяцыя. Нямецкія абарончыя пазіцыі пакрыліся суцэльным полымем выбухаў.
    Калі артылерысты перанеслі агонь у глыбіню абароны, адразу ж успыхнулі дзесяткі моцных пражэктараў. Немцы былі аслеплены і не маглі весці прыцэльны агонь.
    Наша 8-я гвардзейская (сталінградская) армія займала зыходныя пазіцыі на Кюстрынскім плацдарме. Адсюль быў самы кароткі шлях да Берліна — 60 кіламетраў. Таму, зразумела, і супраціўленне гітлераўцаў на гэтым кірунку было асабліва ўпартым. Цяжкі бой разгарэўся на Зеелаўскіх вышынях, якія былі ператвораны ў найважнейшы вузел абароны са шматлікімі дотамі і дзотамі. Але і тут вораг утрымаўся нядоўга. Ужо 20 красавіка нашы перадавыя падраздзяленні перасякі акружную берлінскую аўтастраду, а праз два дні праціўніка выбілі з некалькіх прыгарадаў сталіцы Германіі. Была фарсіравана рака Шпрэе. Баі перанесліся непасрэдна ў Берлін. Нягледзячы на бязвыхаднае становішча, гітлераўцы супраціўляліся з упартасцю асуджаных на смерць. Але яны ўжо былі зусім не такія, якімі я іх бачыў летам 1941 года на Смаленшчыне.
    29 красавіка, у 13 гадзін 30 мінут, батальёны капітанаў С. Няўстроева, В. Давыдава і К. Самсонава 150 стралковай дывізіі пачалі штурм рэйхстага. А19-й гадзіне над галоўным логавам Гітлера ўзвіўся чырвоны сцяг, Сцяг Перамогі. Яго прымацавалі да даху разведчыкі М.А. Ягораў і М.В. Кантарыя. А рукапашны бой працягваўся — за лесвіцы, за пакоі, за падвалы. Поўнасцю ўзялі рэйхстаг 1 мая.
    2 мая, у 15 гадзін, берлінскі гарнізон разам з камандуючым абароны Берліна генералам Вейдлінгам склаў зброю і здаўся. Нязвыклая, можна сказаць, мёртвая цішыня ўсталявалася на вуліцах, па якіх чырвонаармейцы канваіравалі палонных. У ходзе берлінскай аперацыі ў палон было ўзята 480 тысяч гітлераўскіх салдат і афіцэраў.
    Нечуваную мужнасць і храбрасць у штурме германскай сталіцы праявілі ўсе савецкія воіны — і 8-й гвардзейскай арміі, якой камандаваў В. Чуйкоў, і 5-й ударнай Н.Берзарына, і танкавых армій М. Катукова І С. Багданава, і лётчыкі А. Пакрышкіна, многіх іншых часцей і падраздзяленняў 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў. Пра іх з найвялікшай удзячнасцю гаварылася ў Загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага I.Сталіна ад 2 мая 1945 года аб узяцці Берліна.
    9 мая, з на годы канчатковай перамогі над фашысцкай Германіяй, ва ўсіх часцях адбыліся стыхійныя мітынгі. Салдаты стралялі ў паветра з усіх відаў зброі. Напрыклад, 99 гвардзейскі артылерыйскі полк 47-й Ніжнедняпроўскай Чырвонасцяжнай ордэна Багдана Хмяльніцкага стралковай дывізіі, з якой я ішоў па дарогах вайны два гады, салютаваў Перамозе 150 выстраламі. Зразумела, халастымі.
    Сярод удзельнікаў штурму Берліна было нямала і воінаў з Любаншчыны: з Камуны, Кузьмічоў, Нежына, Барыкова, Закальнога, Рачэні, Любані, Обчына, Вялікіх і Малых Гарадзяціч, Дарасіно, Замошша, Ляхаўкі, Старой і Новай Дубровы, Талі, іншых вёсак. 3 гонарам назаву іх імёны: М.Б.Трухан, К.В.Міхаленя, А.С.Нагорны, А.Ф. Мацюкевіч, А.М.Шаўцоў, А.Ф.Маскалёў, І.П.Яновіч, М.Я.Пук, М.А.Мяцельскі, І.Р.Астроўскі, М.П.Кісель, К.К.Комар, Я.С.Ляўчэня, Ц.П.Пякельнік, С.І.Рудзько, Ф.Т.Хацяноўскі, М.С.Мігун, М.Ф.Свінкоўскі, П.А.Сімончык, І.М.Слівец, В.Н.Андрыевіч, У.Ф.Наумовіч, У.С.Тупік, М.Д.Хілько, І.С. Хоміч, А.С. Бародзіч, У.І.Дунаеў, А.С.Адзярыха, А.Е.Адзярыха, П.С.Водзічаў, А.А. Безбародзька, М.В. Гардзеяў, А.М. Трыгубовіч, У.А. Вяроўка і іншыя. Усе яны адзначаны ордэнамі і медалямі, а сяржанты Міхаіл Канстанцінавіч Рагоўскі і Карл Станіслававіч Куркевіч удастоены самай высокай салдацкай узнагароды — ордэна Славы I ступені.
    У Загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.Сталіна аб узяцці Берліна адзначалася і 248-я Чырвонасцяжная Адэская стралковая дывізія, якой камандаваў наш зямляк генералмаёр М.З. Галай.
    Мікалай Захаравіч Галай нарадзіўся ў 1901 годзе ў вёсцы Арлёва (Ляхі) у сям'і селяніна-бедняка. 3 трынаццаці да васемнаццаці гадоў батрачыў. У 1922 годзе добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У гэтым жа годзе скончыў курсы чырвоных камандзіраў і яму даверылі ўзвод у Сявашскай дывізіі. Праз год стаў курсантам Кіеўскай пяхотнай школы. Пасля яе заканчэння, у 1927 годзе, быў накіраваны ў горад Слуцк — у 11-ы стралковы полк.
    Армейская служба Мікалая Захаравіча да Айчыннай вайны была напоўнена штодзённай напружанай працай на пасадах: камандзіра ўзвода і роты, начальніка палкавой школы малодшых камандзіраў, камандзіра асобнага кулямётнага батальёна, камандзіра палка і намесніка камандзіра 204-й стралковай дывізіі.
     
     
    Вайна застала Мікалая Захаравіча на Далёкім Усходзе. Там побач, у Маньчжурыі, гаспадарылі японскія акупанты, і трэба было пільна ахоўваць Радзіму, заўсёды быць гатовымі даць адпор ворагу. Толькі ў чэрвені 1942 года яго 204-ю стралковую дывізію "перакінулі" на Сталінградскі фронт. Неўзабаве М.З.Галай быў прызначаны камандзірам 93-й курсанцкай брыгады. У снежні прыняў 248 стралковую дывізію. 3 ей ён прайшоў вялікі баявы шлях — ад Сталінграда да Берліна. Дывізія вызваляла Растоў, Мелітопаль, Нікалаеў, Адэсу, Кішынёў, сталіцу Польшчы Варшаву, фарсіравала Одэр, брала Зеелаўскія вышыні і штурмавала Берлін.
    248 стралковая дывізія прымала ўдзел у многіх вядомых наступальных аперацыях. Не адзін раз яе баявыя поспехі адзначаліся ў Загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і артылерыйскімі салютамі ў Маскве.
    Да сённяшняга дня помняць адэсіты, як Чырвоная Армія вызваляла іх горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 4 красавіка 1944 года дывізія М.З. Галая прарвала моцную абарончую паласу ў раёне населенага пункта Лузанаўка і з ходу захапіла чыгуначную станцыю Адэса-сартавальная. Баі на подступах да горада не заціхалі пяць дзён. Немцы часта контратакавалі з танкамі. Супраціўленне ворага было зламана дзесятага красавіка. Адэса была ачышчана ад фашыстаў. На плошчы перад славутым оперным тэатрам сабраліся тысячы адэсітаў. Генерал Мікалай Галай выйшаў на балкон тэатра і прымацаваў чырвоны сцяг. Сказаў віншавальнае слова. У адказ — радаснае "Ура!".
    За вызваленне Адэсы 700 салдат і афіцэраў атрымалі ордэны і медалі, а дывізіі Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага прысвоена ганаровае званне "Адэская".
    Пасля адстаўкі генерал-маёр Мікалай Захаравіч Галай назаўсёды пасяліўся ў слаўным горадзе. Рашэннем гаркома партыі, гарвыканкома і гарадскога Савета народных дэпутатаў яму было прысвоена пачэснае званне: ганаровы грамадзянін Адэсы.
    Генеральскую парадную форму Мікалай Захаравіч апранаў толькі ў вялікія святы. Яго франтавыя заслугі адзначаны шматлікімі высокімі ўрадавымі ўзнагародамі: двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава, Кутузава і Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, польскім ордэнам Крыж Грунвальда і 12 медалямі.
      Любаншчына ганарыцца сваім слаўным сынам Мікалаем Захаравічам Галаём. Яго жыццё — яскравы прыклад добрасумленнага, самаадданага служэння народу, беззапаветнай любові да Радзімы.

    I. МУРАВЕЙКА(паэт, франтавік) Голас Любаншчыны. 2009 № 65
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район