Вспомним войну

    Быў партызанам

    Кожны вясковец у Касцюках ведае Анатоля Сцяпанавіча Рашчэню. ён удзельнік партызанскага руху на Любаншчыне. "Першым у партызаны падаўся бацька, а за ім і ўся сям'я , - прыгадвае Анатоль Сцяпанавіч, - наш атрад імя Громава брыгады імя Чкалава №64 дыслацыраваўся каля вёскі Ямінск".
    Розныя заданні, даручэнні даводзілася выконваць, але ў большасці А. С. Рашчэня адказваў за захоўванне дакументаў, прадуктаў харчавання і інш.
     
     
    Пасля вызвалення Беларусі Анатоль Сцяпанавіч вярнуўся дамоў. Пасля вайны вучыўся ў Ленінградзе. Атрымаў спецыяльнасць слесара-рамонтніка 4 разраду. Потым была армія. Служыў у Дарагубльскай вобласці ў Заходняй Украіне. У самаходна-артылерыйскім палку быў спецыялістам па рамонту і захоўванню бронетанкавай тэхнікі.
      Як жартуе ветэран і вайны, і працы, у арміі рамантаваў танкі, а пасля дэмабілізацыі -трактары. Апошнім часам і да самай пенсіі Анатоль Сцяпанавіч працаваў у Любанскай сельгастэхніцы - наладжваў паліўную апаратуру дызельнай тэхнікі. I роўных яму ў гэтай справе не было ва ўсім раёне.

    Н.Леанідава.Голас Любаншчыны. 2008 № 57.



    © 2024. П а м я т ь. Любанский район