Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Пётр Трамбіцкі толькі скончыў школу. За плячыма была дзесяцігодка, а ў думках - мора планаў і спадзяванняў. Здавалася б, тысячы жыццёвых шляхоў былі адкрыты для іх, выпускнікоў. Але вайна распарадзілася інакш. Пётр Цімафеевіч успамінае, што вестка пра пачатак Вялікай Айчыннай напаткала яго ў полі, калі ў адзін з летніх дзён ён абганяў бульбу, клапаціўся, каб вырас добры ўраджай. Памятае, як нехта сказаў усё кідаць і збірацца на фронт. Хутка яго і многіх іншых вяскоўцаў прызвалі ў армію. Да Арла, дзе быў назнананы збор, дабіраліся, як прыйдзецца, часта пешшу. Ужо на месцы Пётр Трамбіцкі і іншыя прызыўнікі праходзілі азы ваеннай падрыхтоўкі. Там жа ім выдалі абмундзіраванне і праз нейкі час адправілі на фронт.
Пётр Цімафеевіч апынуўся на Ленінградскім накірунку. Іх воінская часць аказалася недалёка ад Ладажскага возера. Там Пётр Трамбіцкі быў паранены і яго адправілі ў Пермскі шпіталь. Падлячыўшы рану, хлопец тры месяцы праходзіў падрыхтоўку і вывучаў узбраенне ў ваенным вучылішчы. Адтуль іх накіравалі ў Сталінград, дзе якраз вяліся баі.
Пётр Цімафеевіч прыгадвае, як яны перапраўляліся праз раку Волгу. Паромы, на якіх плылі, бамбіў вораг. У той дзень шмат хто загінуў. Тыя ж салдаты, якія засталіся ў жывых і дабраліся да Сталінграда, адразу кінуліся ў бой. Выжылі ў ім нямногія. Немцы стаялі наперадзе, адыходзіць не было куды (ззаду толькі Волга), і хлопцам нічога не заставалася, як наступаць. Пётр Трамбіцкі расказвае, што з тых, з кім ён змагаўся побач, у жывых засталіся адзінкі.
Сам Пётр Цімафеевіч быў паранены ў нагу, і яго зноў адправілі ў шпіталь, на гэты раз у Саратаў. Словы мясцовых медыкаў для дваццацігадовага хлопца гучалі як прыгавор: нагу трэба адразаць. Выратаваў яго толькі шчаслівы выпадак, дакладней - знаёмы ўрач-зямляк, з якім Пётр Трамбіцкі сутыкнуўся ў шпіталі. Той агледзеў нагу, сказаў, што пангрэна ёй не пагражае, і параіў не згаджацца на ампутацыю. Пятра Цімафеевіча ўжо збіраліся везці на аперацыю, але ён угаварыў урача не аднімаць нагу і не пакідаць яго на мыліцах на ўсё жыццё.
Дэмабілізаваўся Пётр Трамбіцкі ў красавіку 1943 года і з Саратаўскага шпіталя ён паехаў ужо не на фронт, а на ваенны завод "Серп і молат". Там таксама не аднойчы давялося перажыць бамбёжкі.
У 45-м годзе Пётр Цімафеевіч вярнуўся дамоў. ён яшчэ паспеў убачыць бацьку, які таксама паранены вярнуўся з фронту і ў хуткім часе захварэў і памёр.
Дарэчы, з сям'і Трамбіцкіху гады Вялікай Айчыннай супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў змагаліся, акрамя бацькі і самога Пятра Цімафеевіча, яшчэ чацвёра яго братоў. Адзін з іх загінуў на фронце.
Адразу пасля вайны Пётр Трамбіцкі працаваў у калгасе, ён успамінае, як у той складаны перыяд не хапала ні тэхнікі, каб апрацоўваць зямлю, ні рабочых рук. Цяжка было ўсім: недаставала жылля, медыкаментаў, харчавання. Але паступова мірнае жыццё наладзілася. Пётр Цімафеевіч паправіўся пасля ранення і паступіў у Гродзенскі тэхнікум фізкультуры І спорту. У Гродна ён пазнаёміўся з будучай жонкай Лідзіяй Уладзіміраўнай,. і пасля заканчэння вучобы яны прыехалі ў Любанскі раён. Тут у іх нарадзіліся сын і дачка.
Пётр Цімафеевіч на Любаншчыне працаваў настаўнікам фізкультуры больш за 45 гадоў, завочна атрымаў вышэйшую адукацыю. Рабіць яму давялося якраз у той час, калі толькі аднаўлялі спартыўныя залы і пляцоўкі, будавалі стадыёны. Аднак працавалі ўсе плённа. Пётр Трамбіцкі падрыхтаваў не адну каманду, яго вучні паспяхова ўдзельнічалі ў розных спаборніцтвах.
Цяпер, праз столькі дзесяцігоддзяў пасля заканчэння вайны, Пётр Цімафеевіч рэдка прыгадвае той час. Многае забылася, але ўсё роўна ўспаміны даюцца вельмі цяжка. Нагадваюць пра франтавы перыяд яго жыцця баявыя ўзнагароды - ордэны Чырвонай Зоркі і Вялікай Айчыннай вайны I ступені, а таксама каля тузіна медалёў.
Акрамя таго, час ад часу Пятра Цімафеевіча запрашаюць у суседні дзіцячы садок, дзе расказаў "пра вайну" чакаюць хлопчыкі і дзяўчынкі. Ён з цеплынёй гаворыць пра гэтыя сустрэчы. Яны аднолькава неабходныя І яму, і дзеткам.

А. Селязнёва.Голас Любаншчыны. 2008 № 57.