Вспомним войну

    Давялося паваяваць

    Напачатку вайны, Уладзіміру Уладзіміравічу Хвалю было ўсяго 15 гадоў. Таму, зразумела, на фронт ён не мог быць прызваны. Аднак паваяваць з фашыстамі ўсё роўна давялося, паколькі ў жніўні 1944 года, пасля вызвалення Беларусі ад ворагаў , юнака мабілізавалі ў армію. Адправілі яго ў запасны полк, які базіраваўся ў Бранску, каб абучыць спецыяльнасці снайпера. Праз некаторы час перавялі ў Пензенскую вобласць, дзе Уладзімір Уладзіміравіч набыў прафесію сувязіста, у адпаведнасці з якой і служыў пасля ў арміі. Вызваляў Будапешт, Вену. Затым трапіў на вайну з Японіяй ажно на Далёк! Усход. А пасля Перамогі працягваў служыць у арміі і дэмабілізаваўся толькі ў 1950 годзе.
      Заставацца ва Узброеных Сілах надалей не было жадання. Хацелася мірнага, размеранага, спакойнага жыцця. I Уладзімір Уладзіміравіч скончыў фінансавы тэхнікум. Па набытай там спецыяльнасці працаваў усё далейшае жыццё. Быў загадчыкам ашчаднай касы ў Любані, фінансавага аддзела райвыканкома, займаў іншыя адказныя пасады. Цяпер ветэран на пенсіі.

    Г. Смаляк.Голас Любаншчыны. 2008 № 57.
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район