Капітан у адстаўцы Андрэй Аляксеевіч Храпуноў з кагорты тых ветэранаў, што прайшлі Вялікую Айчынную вайну з першага да апошняга дня. Праўда, як чалавек сумленны і сціплы, ён абавязкова ўдакладняе, што іх, студэнтаў інжынерна-механічнага факультэта Азова-Чарнаморскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі Растоўскай вобласці, спачатку адправілі на ўборку ўраджаю і толькі ў канцы верасня ўручылі позвы аб мабілізацыі. Усіх аднакурснікаў Андрэя, як | яго самога, неўзабаве накіравалі на афіцэрскія курсы, дзе юнак атрымаў вайсковую спецыяльнасць тэхніка па ўзбраенню. А ў ліпені 1942 года малодшы лейтэнант аказаўся на Паўночна-Заходнім фронце ў 254 стралковай дывізіі, дзе ён камандаваў спачатку мінамётным узводам, а затым узводам супрацьтанкавых гармат.
Сапраўднае баявое хрышчэнне малады камандзір атрымаў пад Старой Русай, дзе часці Чырвонай Арміі акружылі і грамілі 16-ую нямецкую армію. Менавіта ў тых баях Храпуноў і сотні такіх жа, як ён, афіцэраў, зразумелі і ўвачавідкі пераканаліся ў тым, што здольны зламаць хрыбет ненавіснаму фашысцкаму зверу.
У 1943 годзе А. А. Храпуноў быў залічаны ў 39 асобны запасны афіцэрскі полк Рэзерву Га-лоўнага Камандавання і накіраваны на Сцяпны фронт у раён Варонежа. Тут ён удзельнічаў у абарончых і наступальных баях знакамітай Арлоўска-Курскай аперацыі. 3 1945 года Андрэй Аляксеевіч ваяваў ужо на II Беларускім фронце ў складзе 8 механізаванага корпуса 66 танкавай брыгады, дзе адказваў за ўзбраенне і боезабеспячэнне другога мотастралковага батальёна.
Як ваяваў наш зямляк, сведчыць такі факт. Пры падрыхтоўцы наступальнай аперацыі па вызваленню г.Данцыга ён выдатна справіўся з пастаўленай перад імі баявой задачай, што забяспечыла паспяховае наступленне яго батальёна і ў рэшце рэшт садзейнічала вызваленню буйнога польскага горада. За паспяховае правядзенне названай аперацыі камандаванне ўзнагародзіла А. А. Храпунова ордэнам Чырвонай Зоркі. Пасля да гэтай баявой узнагароды дабавілася яшчэ адна - ордэн Айчыннай вайны II ступені.
Але больш за ўсё афіцэр ганарыцца не гэтымі ўзнагародамі, а менавіта медалём "За адвагу". А атрымаў яго Андрэй Аляксеевіч, здзейсніўшы сапраўдны подзвіг. У ходзе наступальных баёў па вызваленню горада Хойніца (Польшча) у адной з рот яго мотастралковага батальёна нечакана замоўк станкавы кулямёт. Фашысты тым часам перайшлі ў контратаку, і зыход бою мог вырашыць толькі той "станкач' што раптоўна выйшаў са строю. Тады камбат накіраваў у наступаўшае падраздзяленне начальніка па ўзбраенню. I Андрэй Храпуноў не толькі ліквідаваў няспраўнасць зброі, але трапным агнём з "максіма" прымусіў гітлераўцаў залегчы, а затым і адступіць. Услед за праціўнікам, які кінуўся на ўцёкі, пехацінцы гэтай роты прарвалі абарону фашыстаў і паспяхова выканалі баявую задачу.
А 3 мая 1945 года байцы мо тастралковага батальёна, у якім служыў Храпуноў, узялі свой апошні горад Нойштат на рацэ Эльбе, дзе неўзабаве сустрэліся з амерыканцамі. Так завяршылася для Андрэя Аляксеевіча Вялікая Айчынная вайна якая столькі гадоў трывожыць яго сэрца і душу жудаснымі ўспамінамі, невыцерпным болем па загінуўшых баявых сябрах.

В. Паўловіч. Фота С.Лаўрыені. Голас Любаншчыны. 2008 № 57.