У сакавіку 1944 года фашысцкія карнікі амаль поўнасцю спалілі вёскі Старасек, Татарка і іншыя населеныя пункты Любанскага раёна. У канцы лютага — пачатку сакавіка 1944 года, адбіўшы атакі карнікаў, партызаны Любаншчыны адзначылі 26-ю гадавіну Чырвонай Арміі. Ва ўсіх атрадах і асобных населеных пунктах прайшлі мітынгі і сходы, на якіх партызаны выступілі з заклікам актывізаваць баявую дзейнасць супраць ворага і аказаць дапамогу наступаючай Чырвонай Арміі. Мірнае насельніцтва адгукнулася на заклік: на будаўніцтва танкаў і самалётаў сярод жыхароў Любаншчыны было сабрана золатам 95 рублёў, дзяржзнакамі і аблігацыямі — 15 тысяч рублёў, шмат вырабаў з золата і серабра. Гэтыя сродкі разам з іншымі былі адпраўлены за лінію фронту.
6 сакавіка партызанскія радысты атрымалі пастанову ЦК ВКП(Б) па правядзенню Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка. На сходах вялася размова пра ролю жанчын у Вялікай Айчыннай вайне, пра іх работу ў савецкім тыле на фабрыках і заводах, у калгасах і саўгасах. Да святочнага дня быў выдадзены спецыяльны нумар раённай газеты "Кліч Радзімы", у якім расказвалася пра жанчын — удзельніц партызанскага руху. Неабходна адзначыць вялікую ролю партызанскага друку ў інфармаванні насельніцтва. У сакавіку 1944 года жыхары Любаншчыны атрымалі тры нумары раённай газеты "Кліч Радзімы" (750 экз.) і тры лістоўкі тыражом 1 тыс. экз. Асноўнай тэмай артыкулаў таго часу стала выкрыццё планаў нямецка-фашысцкіх акупацыйных улад па мабілізацыі беларускага насельніцтва ў "Беларускую краевую абарону". Газеты і лістоўкі заклікалі насельніцтва не паддавацца на правакацыі, не з'яўляцца на зборныя пункты і не аддаваць ворагу хлеб. Яны пісалі: "Партызаны і партызанкі! Дапамагайце насельніцтву пазбавіцца нямецкай мабілізацыі. Растлумачце ўсім, што аб'яўленая гітлераўцамі мабілізацыя — новы крывавы план фізічнага знішчэння беларускага народа. Абараніце наш народ, завіце народ, арганізуйце на барацьбу з нямецкімі захопнікамі. Знішчайце каманды, якія зганяюць народ на прызыўныя пункты, граміце прызыўныя пункты".
Партызаны праводзілі з насельніцтвам растлумачальную работу — толькі партызанскай брыгадай № 25 імя П. Панамарэнкі было праведзена да 200 сходаў у населеных пунктах 8 сельсаветаў Любанскага раёна.
У мэтах зрыву мабілізацыі, абароны мірнага насельніцтва ад прымусовага угону на прызыўныя пункты камандаванне партызанскай брыгады № 101 імя А. Неўскага накіравала партызанскія атрады імя Д. Гуляева і імя I. Сталіна ў вёскі. У выніку на прызыўны пункт з населеных пунктаў, дзе дыслацыравалася брыгада, не з'явіўся ніхто.
Нямецка-фашысцкае камандаванне стварыла спецыяльны атрад з 200 чалавек, які павінен быў правесці прымусовую мабілізацыю. Карнікі адкрылі сапраўднае паляванне на маладых мужчын і юнакоў. Яны ўрываліся ў вёскі, палілі дамы, хапалі людзей. Дакументы Нацыянальнага архіва РБ расказвалі аб падзеях сакавіка 1944 года ў вёсках Новыя і Старыя Дунцы, Рачэнь, Новая Дуброва, якую карнікі спалілі 10 сакавіка. У сакавіку былі спалены амаль поўнасцю вёскі Старасек і Татарка. У ходзе сакавіцкіх аблаў з населеных пунктаў Любаншчыны фашыстам удалося вывезці да 400 мужчын. Сілай сфарміраваныя атрады "Беларускай краёвай абароны" выкарыстоўваліся на ахове розных складоў, на пагрузцы і адпраўцы ў Германію нарабаванай маёмасці і іншых гаспадарчых работах. А калі нямецкае камандаванне выдала загад аб іх выкарыстанні ў баявых дзеяннях, пачаўся масавы пераход з батальёнаў БКА на бок партызан.
У лютым - сакавіку 1944 г. камандаванне нямецка-фашысцкімі войскамі імкнулася наладзіць работу ў сваіх армейскіх тылах. 3 гэтай мэтай было распачата аднаўленне разбураных партызанамі грунтовых і чыгуначных дарог. Асаблівая ўвага надавалася будаўніцтву чыгункі ад ст. Урэчча праз в. Таль, г.п. Любань, саўгас "10 год БССР" да ст. Старушка. У сваю чаргу партызаны вырашылі не дапусціць аднаўлення дзейнасці гэтай чыгуначнай лініі. 10 сакавіка 1944 года камандаваннем партызанскай брыгады № 25 імя П.Панамарэнкі быў выдадзены загад № 72, які ставіў перад камандзірамі партызанскіх атрадаў брыгады задачы па зрыву нямецка-фашысцкіх планаў.
Аперацыя па знішчэнню чыгуначнага палатна была назначана на 11 сакавіка. Усе партызанскія атрады, брыгады павінны выйсці на чыгуначную лінію на ўведзеныя для іх участкі з неабходнымі для выканання задачы інструментамі: ключамі для разборкі рэек, сякерамі і піламі для знішчэння шпалаў. Узрыўчатку камандаванне брыгад для правядзення дадзенай аперацыі рэкамендавала не выкарыстоўваць, яна магла спатрэбіцца для разбурэння дзеючых калікацый праціўніка.
У 7 гадзін раніцы партызаны прыступілі да выканання баявой задачы. Пры дапамозе бярвенняў або проста рун яны адрывалі рэйкі ад шпал затым па 16-20 чалавек рэйку гнулі і ламалі. Услед за рэйкаломшчыкамі ішлі партызаны з сякерамі і піламі, якія калолі і рэзалі шпалы. Іншыя ракопвалі чыгуначны насып.
Вораг спрабаваў перашкодзіць партызанам, на чыгунку высылаліся групы, якія адстрэльвалі партызан. Але,не гледзячы на гэта, на працягу трох дзён партызаны выканалі задачу, пастаўленую перад камандаваннем брыгады: разбурана 15 км чыгункі. Гэтым самым яны вывелі са строю чыгуначную лінію Старушка-Урэча, па якой нямецка-фашысцкае камандаванне змагло наладіць рух цягнікоў толькі на пярэдадні чэрвеня ў выніку ведзенай карнай аперацыі супраць партызан і мірнага сельніцтва ў маі 1944 года.

Н.Сіняк дырэктар Любанска музея народнай славы.Голас Любаншчыны. - 2009 №42