3 другога курса Чарнаморскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, што знаходзіўсяў г.п.Зялёнафад Растоўскай вобласці, А.А.Храпунова мабілізавалі ў Чырвоную Армію. Скончылася вучоба - пачалася вайна. Спачатку юнак быў залічаны ў запасны полк Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. А ўжо адтуль - на шасцімесячныя курсы малодшых ваенных тэхнікаў, пасля заканчэння якіх яго накіравалі ў 254 стэпавую стралковую дывізію камандзірам узвода процітанкавых гармат.
3 гэтай дывізіяй малодшы лейтэнант удзельнічаў у акружэнні і знішчэнні 16-ай нямецкай арміі пад Старой Русай, так званага Дзям'янавага катла. Аперацыя працягвалася тры месяцы, яны здаваліся доўгімі, як ніколі раней. Гэта былі самыя жорсткія баі, у якіх давялося прыняць удзел Андрэю Аляксеевічу.
У маі 1943 года дывізію вывелі на перафарміраванне, а тэхнік-мінамётчык Храпуноў апынуўся ў 39 афіцэрскім палку рэзерву Галоўнага камандавання. У чэрвені тага ж года полк перакінулі з Паўночна-Заходняга на Стэпавы фронт пад Варонеж, але ў баявых дзеяннях ён не ўдзельнічаў.
У студзені 1944 года, не вытрымаўшы бяздзеяння, А.А. Храпуноў падаў рапарт з просьбай перавесці яго на адзін з перадавых франтоў.
Згодна з рапартам, лейтэнанта Храпунова накіравалі ў другі мотастралковы батальён восьмага механізаванага Александрыйскага корпуса 66 брыгады II Беларускага фронту. I адразу ён апынуўся ў самай гушчы баявых дзеянняў. У саставе злучэння прымаў удзел у прарыве абароны немцаў на заходнім беразе ракі Нарэў, і на поўнач ад Варшавы, і пры вызваленні 18 студзеня 1945 года горада Псашныш і іншых польскіх населеных пунктаў.

Ужо ў канцы студзеня, дзякуючы рашучым баявым дзеянням, апынуўся на тэрыторыі Германіі. Удзельнічаў у авалоданні нямецкіх гарадоў Анклам, Фрыдланд, Фюртэнберг, Гранзэе, Мальхін, Везэнберг і іншых.
Выбіваў ворага з буйных цэнтраў Данцыг, Марыенбург, крэпасці Кёнігсберг, якая лічылася непрыступнай і здалася толькі праз 6 дзён асады. Узяцце Марыенбурга было апошнім буйным сутыкненнем з нямецкімі войскамі, але не менш крывавым.
Для "адкрыцця варотаў" гэтага горада запатрабавалася шмат дадатковых сіл.
Дарэчы, 66 брыгада, у складзе якой ваяваў А.А. Храпуноў, была адной з тых, каму давялося прыняць удзел у гістарычнай сустрэчы з саюзнікамі на рацэ Эльбе.
3 мая 1945 года для лейтэнанта Храпунова вайна скончылася. Пасля дэмабілізацыі яго вайсковае злучэнне было расквартэравана ў Германіі. 6 чэрвеня зняліся з месца і сваім ходам накіраваліся дадому, а праз 6 дзён былі ўжо ў Слоніме.
За актыўны ўдзел у баявых дзеяннях і бездакорнае выкананне загадаў камандавання А. А. Храпуноў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені, медалямі "За адвагу"," За ўзяцце Кёнігсберга", Удзячнасцямі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
3 усіх баявых узнагарод франтавіка самы яскравы эпізод звязаны з медалём "За адвагу". У час наступальнага бою ў падраздзяленні выйшаў са строю станкавы кулямёт. Камандзір узвода аддаў загад - адбыць на месца здарэння і ліквідаваць непаладкі. Быў разгар бою, а загад ёсць загад. Кулямёт быў адрамантаваны, наладчык застаўся пры ім і вёў бой.
Сваімі ўзнагародамі капітан Храпуноў хваліцца не любіць. Лічыць, што проста выконваў загады. Час быў такі гераічны. Але апынуцца ў такім часе, не пажадаў бы нікому.

С. Райцэж.Голас Любаншчыны. - 2009 №26