12 студзеня 1943 года камсамолец К.Я. Адзінец добраахвотна ўступіў на шлях барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У саставе партызанскага атрада імя Катоўскага 64-ай брыгады імя Чкалава ён удзельнічаў у баявых аперацыях, мініраванні дарог, знішчэнні мастоў і камунікацый праціўніка. Калі фашысты даведаліся, што ён з братамі вядзе актыўную барацьбу супраць акупацыйнага рэжыму, то ўзялі ў палон бацьку Канстанціна Якаў-левіча і прапанавалі абмен - бацьку адпусцяць, калі замест яго прыйдуць сыны-партызаны. I яны прыйшлі... разам з таварышамі па зброі, знішчылі ворагаў і вызвалілі бацьку маладога барацьбіта. У 1944 годзе радавы Адзінец быў прызваны ў дзеючую Чырвоную Армію. Разам з I Беларускім фронтам, на чале спачатку з Ракасоўскім, а з лістапада 1944 г. - маршалам Жукавым, удзельнічаў у шэрагу буйных аперацый па вызваленню беларускіх гарадоў, у тым ліку Рагачова, Жлобіна. Фарсіраваў Днепр, пры-маў удзел у захопе плацдар¬ма на правым беразе ракі, які дазволіў уклініцца ў сілы непрыяцеля на 25 кіламетраў.
За шэсць дзён напрыканцы чэрвеня 1944 года войскі фронта, дзе служыў Канстанцін Якаўлевіч, нанеслі сакрушальны ўдар па бабруйскай групоўцы ворагаў. Было акружана і разгромлена 40-тысячнае войска праціўніка. Затым, у ходзе Мінскай аперацыі, удзельнічаў у вызваленні сталіцы Беларусі. А пасля, разам з аднапалчанамі, пагнаў фашысцкую навалу далей, ужо за межы роднай краіны.
Пасля вызвалення Беларусі ў складзе таго ж 1-га Беларускага дайшоў да Одэра, планаваў дайсці і да Берліна, але 12 красавіка 1945 года сяржант Адзінец атрымаў ранение. Таму і дзень Вялікай Перамогі ён сустрэў шпіталі.
За выдатную службу і бездакорнае выкананне загадаў камандавання К.Я.Адзінец узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені і медалём Жукава.

С. Паўлава.Голас Любаншчыны. - 2009 №14