Матэрыялы па праграме “Памяць Міншчыны” па Любанскаму раёну 2003 год

    Наименование русское Любанский район, Минская область
    Наименование белорусское Любанскі раён, Мінская вобласць
    Место, территория события Любанскі раён, Мінская вобласць
    Справка (Краткое описание)
    На паўднёвым усходзе Мінскай вобласці.
    Утвораны 17.07.1924 года.
    Насельніцтва — 45,5 тысяч чалавек (перапіс 1998 года).
    Цэнтр — г. Любань. Уключае г.п. Урэчча, 125 сельскіх населеных пунктаў: 11 сельсаветаў: Асавецкі, Дарасінскі, Камунараўскі, Ляхаўскі, Малагарадзячыцкі, Рачэнскі, Сароцкі, Соснаўскі, Тальскі, Юшкавіцкі, Ямінскі.
    Прырода: Паўночная частка раёна размешчана на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне, паўднёвая — у межах Прыпяцкага Палесся. Карысныя выкапні: торф, сапрапель, мел, калійная і каменная солі, гаручыя сланцы, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, гліны для цэглы, крыніца мінеральнай вады. Найбольшая рака Арэса з прытокам Таліца. Азёры: Вячэра, Баяніцкае, на р. Арэсе — Любанскае вадасховішча. Найбольшыя меліярацыйныя каналы: Слаўкавіцка-Ямінскі канал, Чабускі, Цахмінскі. Пераважаюць глебы тарфяна-балотныя (46,8%) і іншыя. Пад лесам 33% тэрыторыі. Помнікі прыроды мясцовага значэння: камень-пескавік каля в. Ператок, група з 6 дубоў у Ямінскім лясніцтве, дуб каля в. Камуна, дуб у Соснаўскім лясніцтве, 2 крыніцы ў г.п. Урэчча.
    Гісторыя:
    IX–V ст. да н.э. (мезаліт) — Засяленне Паарэсся (стаянкі Азярное–1, ур. Дубная, воз. Вячэра)
    V – к. III, п. II ст. да н. э. (неаліт ) — Росквіт прысвойваючай гаспадаркі. Значны прырост насельніцтва, заселены ўзвышаныя мясціны па Арэсе, у яе прытоках, берагі азёр
    Кан. III, п. II ст. да н.э. –VII, VI ст. да н.э. (бронзавы век) — Пачатак апрацоўкі металу. Земляробства і жывёлагадоўля — асноўныя заняткі людзей
    VII–IX ст. н.э. — Рассяленне на Паарэссі ўсходне-славянскіх плямёнаў — дрыгавічоў. Помнікі — курганныя пахаванні каля вв. Рэдкавічы, Арлёва, Н. Юрковічы, Жалы
    X–XII ст. — Любаншчына ў складзе Тураўскага і Турава-Пінскага княстваў
    XII ст. –1791 г. — У складзе Слуцкага ўдзельнага княства
    20-я гг. XIV ст. – 1569 г. — У складзе Вялікага Княства Літоўскага
    Пач. XVI ст. — Набегі крымчакоў, разарэнне зямель, вялікія страты насельніцтва
    1566 г. — У пісьмовых крыніцах сустракаюцца звесткі аб мястэчку Любань Ярэміцкай воласці, вв. Асавец, Пласток, Рэдкавічы, Чабусы, Шыпілавічы, Ямінск
    1569–1793 гг. — Любаншчына ў складзе Рэчы Паспалітай
    1582 г. — У пісьмовых крыніцах сустракаюцца звесткі пра вёскі Закальное, Касцяшы, Невалаж, Обчын, Смольгава, Ст. Юрковічы, Чачэнск, Юшкавічы
    Пач. XVII ст. – 40-я гг. XIX ст. — Дзейнасць Урэцкай гуты (люстэркавай мануфактуры)
    1635 г. — Упершыню сустракаюцца звесткі пра м. Урэчча
    1658 г. — Выступленне сялян вв. Ямінск, Шыпілавічы, Убібацькі (Калінаўка) супраць самаўпраўств арандатара Васіля Тышкевіча
    1740-я гг. — Выступленне прыхажан Асавецкага і Урэцкага прыходаў супраць уніяцтва
    1793 г. — Землі Любаншчыны ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі
    4 верасня 1794 г. — Пад Любанню рускімі войскамі разбіты паўстанцкі атрад С. Грабоўскага (паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі)
    1808 г. — Любань атрымала пацвярджэнне ў правах мястэчка
    1815, 1830 гг. — У маёнтках Таль і Урэчча заснаваны вінакурныя заводы
    1839 г. — У м. Любань адкрыта царкоўная прыхадская школа
    1861 г. — У в. Ямінск адкрыта народнае вучылішча
    Лістапад 1917 г. — На Любаншчыне ўсталявалася савецкая ўлада, у цэнтрах валасцей, вв. Асавец і Забалаць створаны валасныя рэвалюцыйныя камітэты
    Ліпень 1924 г. — Створаны Любанскі раён (плошча 1600 кв. м., 224 населеныя пункты, 30140 жыхароў)
    1925 г. — Адкрыта раённая бальніца
    1926 г. — Створана будаўнічая арганізацыя “Арэскі калфонд” для правядзення меліярацыйных работ на Любаншчыне
    1927 г. — У в. Пласток арганізаваны першы на Любаншчыне калгас “Іскра”; створаны на асушаных тэрыторыях саўгас “10-годдзе БССР”
    1929 г. — Створан калгас імя БВА і калгасы ў вв. Таль, Забалаць, Ямінск, Юрковічы і інш.
    1932 –1933 гг. — Янка Купала наведаў камуну імя БВА і саўгас “10-годдзе БССР”. У чэрвені выйшла з друку паэма “Над ракой Арэсай”
    Кан. чэрвеня 1941 г. — Любанскі раён акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі
    Жнівень-верасень 1942 г. — Будаўніцтва партызанскага аэрадрома на востраве Зыслаў
    1 кастрычніка 1943 г. — Пачаў работу падпольны РК ЛКСМБ
    Студзень 1943 г. — На тэрыторыіі раёна адноўлена выданне газет “Звязда” і “Чырвоная змена”
    3 чэрвеня 1944 г. — Любань і Любанскі раён вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
    Жнівень 1944 г. — Адноўлена работа 55 калгасаў і 2 саўгасаў; 2 сярэдніх, 12 сямігадовых, 40 пачатковых школ; адкрыта раённая бальніца
    1951 г. — У г.п. Урэчча створана абшчына праваслаўнай Свята-Мікалаеўскай царквы
    1962 г. — Тэрыторыя Любанскага раёна расшырана далучэннем тэрыторый Дарасінскага сельсавета і Урэцкага гарпасялковага Савета
    1993 г. — У г. Любань пачаў дзейнічаць каталіцкі прыход Мацеры Божай Фацімскай
    Народная гаспадарка (2002 год)
    Аснову эканомікі раёна складае сельскагаспадарчая вытворчасць.
    У раёне маюцца 20 калгасаў, адзін саўгас, адна эксперыментальная база “Любанская”; абслугоўваючыя прадпрыемствы: райаграпромтэхніка, райаграпрам-снаб, райсельхазхімія, райаграпрамэнерга. Маюцца дзве меліярацыйныя ўстановы: ПМК–101 і ПМС.
    Прамысловы комплекс раёна прадстаўляюць наступныя прадпрыемствы: ільнозавод, спіртзавод, крухмальны завод, сыркамбінат, прадпрыемства па вырабу дробных сценавых блокаў, камбінат сілікатных матэрыялаў. Швейная фабрыка, доследны рыбгас “Любань”, лясгас, прадпрыемства “Любанскі кааппрам”, “Любань-сэрвіс”.
    Функцыяніруе шэсць будаўнічых устаноў: ПМК–101, ПМК–201, РБУ, ДРБУ–193, ГПМРБУ.
    У раёне 27 сярэдніх школ, 8 базавых школ, 1 школа-сад, 30 дзіцячых садкоў, вячэрняя школа, спартыўная школа, школа мастацтваў, 35 клубных устаноў, 41 бібліятэка, Любанскі музей народнай славы; 9 бальніц, паліклініка, 3 амбулаторыі, 21 ФАП, санаторый. Выдаецца газета “Голас Любаншчыны”
    Літаратура:
    Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9. — Мн.: БелЭН, 1999. — 393 с.
    Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-Уклад. В.Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1996. — 438 с.


    Наименование русское г. Любань, Минская область
    Наименование белорусское г. Любань, Мінская вобласць
    Старое наименование мястэчка Любань (1793 г.)
    Руководители, владельцы кн. Алелькавічы (XVI ст.), кн. Тышкевічаў (з
    1589 г.), кн. Радзівілаў (з 1617 г.)
    Место, территория событий Любанскі раён, Мінская вобласць
    Дата начала 1566 — першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах
    Справка (Краткое описание)
    г. Любань, цэнтр Любанскага раёна Мінскай вобласці, на р. Арэса. За 152 км ад Мінска. Аўтадарогамі злучаны з Глускам, Жыткавічамі, Салігорскам, Слуцкам. У 1998 г. налічвалася 12,2 тыс. жыхароў.
    З гісторыі: У 1560 г. у Любані налічвалася каля 230 жыхароў, 35 двароў. З 1791 г. — у Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства. З 1793 г. — у Расійскай імперыі, мястэчка Забалацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерніі. У пачатку 1880 г. у мястэчку 500 жыхароў, 136 двароў, Прэабражэнская царква, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 2 млына, крама, прыстань. У п. XX ст. — цэнтр Забалацкай воласці. З 26.05.1941 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да лета 1942 г. у горадзе дзейнічала падпольная камсамольска-маладзёжная група. За актыўны ўдзел у барацьбе супраць фашысцка-нямецкіх захопнікаў, Любанская раённая камсамольская арганізацыя ў 1968 г. узнагароджана ордэнам Айчынай вайны I-й ступені. 30.06.1944 г. Любань быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У пасляваенны перыяд пасёлак быў адноўлены. З 15.01.1938 г. — у складзе Мінскай вобласці, з 20.09.1944 — у Бабруйскай, з 8.01.1954 з. — зноў ў Мінскай вобласці. З 7 марта 1968 г. — горад раённага падпарадкавання.
    Дзень сённяшні: Планіровачная структура горада ўяўляе сабой прамавугольную сетку вуліц. Галоўная кампазіцыйная вось — вул. Першамайская. Грамадскі цэнтр — плошча Леніна — размешчаны перакрыжаванні вв. Першамайская, Леніна, Калініна. На плошчы знаходзяцца будынкі райвыканкама, Белаграпрамбанка, раённай бібліятэкі, вузла сувязі, Дом культуры і іншыя.
    Вытворчыя прадпрыемствы размешчаны пераважна ў паўночнай і паўночна-усходняй частках горада.
    Працуюць: ільнозавод, крухмальны завод, сыркамбінат, швейная фабрыка, доследны рыбгас “Любань”, лясгас, прадпрыемства “Любанскі кааппрам”, “Любань-сэрвіс”. У горадзе — 1 гімназія, 2 сярэднія школ, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтр дзіцячай творчасці, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, 6 дашкольных устаноў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, музей Народнай Славы, ПТВ–201, бальніца.
    Помнікі: У.І. Леніну, камсамольцы-падпольшчцы Ф.У. Конанавай, сакратару Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б А.Ф. Брагіну, А.М. Матросаву, помнік на магіле ахвяр фашызму, мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам. У скверы маецца Алея Герояў Сацыялістычнай Працы (іх партрэты).
    Зона адпачынку: Парк культуры і адпачынку, возера і берагі р. Арэсы.


    Наименование русское Любанский бой 1794 г.
    Наименование белорусское Любанскі бой 1794 г.
    Руководители Тадэуш Касцюшка
    Правители того времени (ФИО) Расійская імперыя
    Участники (ФИО) Грабоўскі Стэфан
    Место, территория события мяст. Любань, Бабруйскага павета
    Дата начала 4 верасня 1794 г.
    Дата окончания 4 верасня 1794 г.
    Справка (Краткое описание)
    Бой адбыўся паміж 2-тысячным паўстанскім атрадам Стэфана Грабоўскага і расійскімі войскамі каля мястэчка Любань Бабруйскага павета ў час паўстання Тадэуша Касцюшкі ў 1794 г. Атрад накіраваны Цэнтральнай дэпутацыяй Вялікага княства Літоўскага ў рэйд па Мінскай губерніі з мэтай актывізацыі паўстання . 4 верасня каля Любані паўстанцы сутыкнуліся з рэгулярнымі расійскімі вайскамі князя П.Д. Цыцыянава, былі акружаны і пасля непрацяглага бою какпітулявалі: карнікі захапілі ў палон 250 чалавек (у тым ліку і С. Грабоўскага).


    Наименование русское Уречская стекляная мануфактура
    Наименование белорусское Урэцкая шкляная мануфактура
    Краткое наименование Урэцкая гута
    Старое наименование Урэцкая люстэркавая гута
    Руководители, владельцы (ФИО) Радзівілы; з 1741–1765 кіраваў Шэрбер;
    з 1774–1794 — Павел Малевіч
    Правители того времени (ФИО) Рэч Паспалітая, Расійская імперыя
    Место, территория события мяст. Урэчча
    Дата начала 1737–1738
    Дата окончания 1862
    Справка (Краткое описание)
    Адна з першых мануфактур на Беларусі. У 1823 г. працавалі 132 рабочых. Выпускала ліставое (ваконнае) шкло, хрусталёвыя люстры, свечнікі, люстэрні, жырандолі, кандэлябры, посуд, дробную пластычную аздобу для посуду і люстраў з крышталю, каляровага і бязколярнага шкла. Якасць люстраў не ўступала лепшым заходнеўрапейскім узорам. Урэцкая гута дзейнічала каля 120 гадоў. У час шматлікіх войн яна неаднойчы гарэла. У 1812 г. былі спалены млын, рысавальня, шліфавальня і мануфактура перайшла на вытворчасць простага шкла і посуду. Вырабы гуты экспануюць у Дзяржаўным музеі Рэсрублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, музеях Масквы, Сант-Пецярбурга, Львова, Вільнюса, Варшавы, Кракава.


    Наименование русское Любанский бой 1941 г.
    Наименование белорусское Любанскі бой 1941 г.
    Авторы (ФИО) Мінскі падпольны абком КП(б)Б
    Участники (ФИО) Далідовіч А.І., Мілевіч А.І., Патрын А.І., Розаў М.М., Сталяроў Г.М. — узначальвалі 5 партызанскіх груп
    Место, территория события г.п. Любань
    Дата начала 7 лістапада 1941 г.
    Дата окончания 7 лістапада 1941 г.
    Справка (Краткое описание)
    Бой адбыўся паміж партызанамі Любанскага раёна і гарнізонам нямецка-фашысцкіх захопнікаў у г.п. Любань. Ліквідацыя гарнізона была даручана 5 партызанскім групам. 3 групы павінны былі штурмаваць аб’екты пасёлка, задачы дзьвух — спыніць дадатковыя сілы праціўніка, што маглі прыйсці на дапамогу з г. Слуцка і г.п. Урэчча. Напярэдадні была нейтралізавана Любанская паліцыя. 7 лістапада штурмавыя групы раптоўна варваліся ў Любань і атакавалі ворага. У выніку двухгадзіннага бою партызаны поўнасцю разграмілі гарнізон, захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, прадуктаў і аддзення.
    Літаратура:
    Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9. — Мн.: БелЭН, 1999. — 393 с.


    Наименование русское Остров Зыслов
    Наименование белорусское Востраў Зыслаў
    Краткое наименование Зыслаў
    Место, территория события В. Зыслаў, Любанскі раён
    Дата начала 1942 г.
    Дата окончания 1944 г.
    Справка (Краткое описание)
    У гады вайны Зыслаў з’яўляўся цэнтрам Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны. На востраве базіраваліся падпольныя Мінскія абкомы КПБ і ЛКСМБ, Любанскія райкомы КПБ і ЛКСМБ, штабы Мінскага партызанскага злучэння, партызанскія брыгады 25-й імя Панамарэнкі; выдаваліся газеты “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Кліч Радзімы”. З дапамогай мясцовых жыхароў быў пабудаваны партызанскі аэрадром, праз які ажыццяўлялася забеспячэнне партызан боепрыпасамі, узбраеннем, медыкаментамі, эвакуацыя параненых у савецкі тыл.


    Наименование русское Остров Зыслов, мемориальный комплекс
    Наименование белорусское Востраў Зыслаў, мемарыяльны комплекс
    Краткое наименование Зыслаў
    Авторы архітэктар Г. Заборскі
    Место, территория события В. Зыслаў, Любанскі раён, Мінская вобласць
    Дата начала 1969 г.
    Справка (Краткое описание)
    Мемарыяльны комплекс на востраве Зыслаў у Любанскім раёне, дзе ў Вялікую Айчынную вайну размяшчаўся цэнтр па кіраўніцтву партызанскім рухам Мінскай вобласці. Уключае 14-метробы абеліск з трох вертыкальных плоскасцей, да якога вядзе лесвіца з 2-ма стэламі на яе пляцоўцы; помнік на магіле савецкіх воінаў і партызанаў; рэстаўрыраваныя партызанскія зямлянкі; памятны знак накшалт вітка спіралі на месцы партызанскага аэрадрома.


    Наименование русское Мемориальный комплекс советским ктивистам, воинам, партизанам и подпольщикам
    Наименование белорусское Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам
    Авторы скульптары: У. Ананька, В. Грос; архітэкраты: Л. Левін, В. Занковіч
    Место, территория события г. Любань вул. Першамайская, сквер
    Дата начала 1967 г.
    Справка (Краткое описание)
    Тут, у 11 магілах, пахаваны: ўпаўнаважаныя па харчразвёсцы Барыс Мазгуноў і Сцяпан Аляксандраў, забітыя ў пачатку мая 1921 года; 12 савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Сярод пахаваных — арганізатары камсамольскага падполля і партызанскай барацьбы на Міншчыне: Аляксей Фёдаравіч Брагін, Яўстрат Дзянісавіч Гарбачоў, Андрэй Сямёнавіч Шашура, Рыма Іванўна Шаршнёва, Фядора Гаўрылаўна Конанава. Мемарыял мае лінейную будову і ўключае скульптуру укленчанага воіна, які абапіраецца на аўтамат, бетонны трохвугольны блок з надпісам-прысвячэннем і 11 надмагілляў з дошкамі, на якіх выбіты імёны загінуўшых.


    Наименование русское Любанский Музей Народной славы
    Наименование белорусское Любанскі Музей Народнай славы
    Место, территория события г. Любань, Мінская вобласць
    Дата начала 1971 г.
    Справка (Краткое описание)
    Заснаваны ў 1968 г. у г. Любань Мінскай вобласці, адкрыты ў 1971 г. Сярод экспанатаў — калекцыя археалагічных знаходак эпохі неапаліту і бронзы; манетны скарб часоў Рэчы Паспалітай; матэрыял пра I Сусветную вайну; рэвалюцыйны рух на Любаншчыне 1905–1907 гг, 1917 г.; асушэнне Мар’інскіх балот і дзейнасць чырвонаармейскай камуны і яе заснавальнікў; партызанскі рух і дзейнасць партызанскага падполля ў Вялікую Айчынную вайну; звесткі пра землякоў, Герояў Савецкага Саюза П.Р. Алейнікава, З.Р. Лышчэню, Дз. С. На-руцкага; Герояў Сацыялістычнай Працы; дзеячаў літаратуры і навукі; аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі раёна ў пасляваенны час. У экспазіцыя музея — карціны самадзейных мастакоў, тканыя і ганчарныя вырабы мясцовых майстроў.


    Наименование русское Янка Купала и Любанщина
    Наименование белорусское Янка Купала і Любаншчына
    Участники Камунары
    Место, территория события Калгас імя БВА, саўгас “10-годдзе БССР”
    Дата начала 1932 г.
    Дата окончания май 1933 г.
    Справка (Краткое описание)
    У 1932 г. Любанскі раён наведаў беларускі паэт Янка Купала, вынікам гэтай паездкі стала паэма “Над ракой Арэсай”, праславіўшую нашу Любаншчыну. Гэта паэма ў творчасці паэта 1930-х гг. займае асаблівае месца. Асновай для стварэння паэмы паслужылі паездкі Я. Купалы па калгасах, наведванне камуны і саўгаса, заснаваных на Мар’інскіх балотах Любаншчыны. Жанр твора — паэтычны рэпартаж, непасрэдны водгук на велічную барацьбу камунараў і саўгасцаў. Дэмабілізаваныя чырвонаармейцы, якія паехалі не дамоў, не на абжытыя мясціны, а на палескія балоты, на бяздюддзе, — такі калектыў не мог не захапіць Купалу. Будні камунарў пададзены ў паэме, як бы ў перспектыве аднаўлення жыцця. Купала намаляваў абаяльны партрэт старшыні калгаса Модзіна, Адзярыхі і іншых. Правобразам герояў паэмы былі рэальныя асобы, нават прозвішчы іх не зменены паэтам. Гэтай паэмай Купала вырашыў наватарскую ў беларускай літаратуры задачу: звярнуў увагу на людзей актыўнага дзеяння, веры ў свае сілы, апеў новае ў духоўным абліччы чалавека, народжанае сацыялістычнай эпохай.


    Ф.И.О. русское Граховский С. И. на Любанщине
    Ф.И.О. белорусское Грахоўскі С. І. на Любаншчыне
    Место, территория события г.п. Урэчча, Любанскага раёна
    Дата начала 1946 г.
    Дата окончания 1949 г.
    Место рождения м. Нобель Зарэчанскага раёна Ровенскай вобласці
    Род занятий Беларускі пісьменнік
    Последняя справка (краткое описание)
    Вядомы беларускі пісьменнік. У 1914 г. з бацькамі пераехаў ў г. Глуск. У 1935 г. скончыў Мінскі педінстытут. 1 1936 г. быў рэсрэсіраваны, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Адбыўшы тэрмін высылкі, вярнуўся на радзіму, з 1946 па 1949гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Любанскага раёна. Тут праз тры гады быў зноў арыштаваны і высланы на вечнае пасяленне ў Сібір. Рэабілітаваны ў 1955 г.
    Нялёгкае пасляваеннае жыццё мястэчка Урэчча і яго жыхароў С.І. Грахоўскі апісаў у многіх сваіх творах, у прыватнасці ў аповесці “З воўчым білетам”.


    Персаналіі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

    Ф.И.О. русское Алейников Павел Романович
    Ф.И.О. белорусское Алейнікаў Павел Раманавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения Студзень 1917 г.
    Дата смерти 18 лютага 1945 г.
    Место рождения в. Таль Любанскага раёна
    Род занятий Ваенны
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Савецкага Саюза (1940 г.). Удзельнік Савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. малодшы камандзір Алейнікаў вызначыўся ў лютым 1940 г. у баях у раёне пас. Краснасельскае Выбаргскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў на Паўднёвым і 3-м Беларускім франтах. Загінуў у баі.

    Ф.И.О. русское Брагин Алексей Фёдорович
    Ф.И.О. белорусское Брагін Аляксей Фёдаравіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 14.3.1905 г.
    Дата смерти 09.10.1941 г.
    Место рождения в. Бурцава Багародскага раёна Горкаўскай вобласці
    Род занятий Партработнік
    Последняя справка (краткое описание)
    Брагін А.Ф. — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля і партызанскай барацьбы на Міншчыне. З ліпеня 1941 года з’яўляецца сакратаром падпольнага абкома партыі і партызанскага руху ў Любанскім і Старадарожскім раёнах. У кастрычніку 1941 г. каля пасёлка Чырвоная Палянка Любанскага раёна натрапіў на варожую засаду. Параненага А.Ф. Брагіна схапілі нямецка-фашысцкія акупанты. Забіты пры спробе ўцячы. Яго імем бала названа партызанскага брыгада. Імя Брагіна прысвоена вуліцам у г. Любань, в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна. У Любані па вул. Першамайскай устаноўлены помнік.

    Ф.И.О. русское Горбачёв Евстрат Денисович
    Ф.И.О. белорусское Гарбачоў Яўстрат Дзянісавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 28.12.1915 г.
    Дата смерти 31.01.1942 г.
    Место рождения в. Хамічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці
    Род занятий Органы НКУС
    Последняя справка (краткое описание)
    Адзін з арганізатараў партызанскага руху на Любаншчыне. У пачатку вайны — член штаба па арганізацыі партызанскага руху, створанага Мінскім падпольным абкомам КП(б)Б. У канцы 1941 г. правёў аперацыю па захопу важных нямецкіх дакументаў пра работу нямецка-фашысцкай разведкі. Загінуў у баі. Пахаваны ў г. Любані у мемарыяльным комплексе, яго імя прысвоена калгасу ў Любанскім раёне.

    Ф.И.О. русское Гуляев Дмитрий Тимофеевич
    Ф.И.О. белорусское Гуляеў Дзмітрый Цімафеевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 5.11.1915 г.
    Дата смерти 5.09.1943 г.
    Место рождения с. Іванаўка Аляксандраўскага раёна Кіраваградскай вобласці
    Род занятий Палітрук
    Последняя справка (краткое описание)
    Удзельнік партызанскага руху у Мінскай вобласці, камандзір брыгады № 101 імя А. Неўскага, якая дзейнічала на тэрыторыі Любанскага раёна. Загінуў у баі. У 1944 г. Д.Ц. Гуляеву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

    Ф.И.О. русское Кононова Федора Гавриловна
    Ф.И.О. белорусское Конанава Фядора Гаўрылаўна
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 1918 г.
    Дата смерти 1942 г.
    Место рождения в. Нежын Любанскага раёна
    Род занятий Настаўніца
    Последняя справка (краткое описание)
    З 1939 г. настаўнічала на Любаншчыне. У Вялікую Айчынну вайну з верасня 1941 г. стварыла і ўзначаліла падпольную камсамольска-маладзёжную групу ў в. Нежын, дапамагала партызанам, здабывала для іх зброю, медыкаменты, каштоўныя паперы. Удзельнічала ў баевых аперацыях, вяла разведку. У студзені 1942г., вяртаючыся ў партызанскі лагер з чарговага задання Феня Конанава натрапіла на варожую засаду і была схоплена нямецка-фашысцкімі акупантамі. Жорсткімі катаваннямі ворагі намагаліся атрымаць звесткі пра падполле і месцы базіравання партызан на Любаншчыне, але нічога не дамагліся, кінулі патрыётку пад лёд Арэсы. Ф.Г. Конанава пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна. У Любані і радзіме пастаўлены помнікі. Пахавана Ф. Конанава ў Любані ў мемарыяльным комплексе.

    Ф.И.О. русское Куркевич Карл Станиславович
    Ф.И.О. белорусское Куркевіч Карл Станіслававіч
    Дата рождения 17.10.1926 г.
    Место рождения г. Мазыр Гомельскай вобласці
    Род занятий На гаспадарчай рабоце
    Последняя справка (краткое описание)
    Поўны кавалер Ордэна Славы. Удзельнік партызанскага руху на Любаншчыне, з ліпеня 1944 г. — на фронце, радавы. У лютым 1945 г. пры адбіцці атакі ворага знішчыў 15 гітлераўцаў, праз некалькі дзён, знаходзячыся ў разведцы, захапіў двух “языкоў”, 19–20 красавіка на левым беразе Одэра падняў байцоў у атаку, яны занялі важны рубеж, які забеспечваў поспех усей аперацыі.

    Ф.И.О. русское Лыщеня Захар Григорьевич
    Ф.И.О. белорусское Лышчэня Захар Рыгоравіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 1917 г.
    Дата смерти 8 лютага 1945 г.
    Место рождения в. Пласток Любанскага раёна
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Савецкага Саюза (1945 г.). Старшыня, камандзір аддзялення разведкі, камандзір артэлерыйскага палка, удзельнік Савецка-фінляндскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну з верасня 1941 г. на I-м Украінскім фронце. Камандзір аддзялення разведкі, старшыня Ляшчэня вызначыўся 8.02.1945 г. ва Усходня Прусіі: у час разведкі ў тыле ворага з напарнікам захапілі ў палон 2-х афіцэраў з важнымі дакументамі. На зваротным шляху разведчыкі былі выкрыты, завязаўся бой. З.Р. Лышчэня застаўся прыкрываць агнём таварышаў, цяжка паранены трапіў у палон і быў закатаваны. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Навечна залічаны ў спіскі батарэі артпалка. Яго імя носіць Ямінская сярэдняя школа, вуліца ў г. Любані. На радзіме помнік.

    Ф.И.О. русское Наруцкий Дионисий Сильвестрович
    Ф.И.О. белорусское Наруцкі Дзіанісій Сільвестравіч
    Дата рождения 18.10.1904 г.
    Дата смерти 04.10.1960 г.
    Место рождения в. Пагост Салігорскага раёна
    Род занятий Ваенны
    Последняя справка (краткое описание)
    Наруцкі Д.С. — палкоўнік, Герой Савецкага Саюза. Яшчэ немаўлём страціў бацькоў, выхавалі яго чужыя людзі ў в. Малы Смольгаў Любанскага раёна. Яны замянілі хлопцу родных, далі сваё прозвішча. У 1932 г. зкончыў Арлоўскую бранетанкавую школу. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі, Савецка-фінляндскай і Айчыннай войнаў. У баях у Польшчы зімой 1945 г. полк пад камандаваннем Д.С. Наруцкага прарваў абарону праціўніка і за тры дні прайшоў на захад каля 100 кіламетраў, знішчыўшы вялікую колькасць жывой сілы і тэхнікі ворага. У канцы вайны ён камандаваў танкавай брыгадай, якая вызначылася ў баях за Берлін.

    Ф.И.О. русское Раговский Михаил Константинович
    Ф.И.О. белорусское Рагоўскі Міхаіл Канстанцінавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 15.06.1925 г.
    Дата смерти 06.12.1981 г.
    Место рождения в. Нежараўка Любанскага раёна
    Род занятий Ляснік
    Последняя справка (краткое описание)
    Поўны кавалер Ордэна Славы. У Айчынную вайну партызаніў, на фроне з 1944 г. Камандзір аддзялення, малодшысяржант Рагоўскі М.К. вызначыўся ў баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. 15.01.1945 г. на левым беразе Віслы адным з першых уварваўся ў варожыя траншэі і пачаў рукапашны бой. У баі 1.02.1945 г. знішчыў кулямётную кропку. 14.04.1945 г. уварваўся ў варожыя траншэі, гранатамі закідаў кулямётную кропку, гэтым садзейнічаў наступленню пяхоты. Пасля вайны вярнуўся на радзіму працаваў ва Урэцкім лясніцтве.

    Ф.И.О. русское Шаршнёва Римма Ивановна
    Ф.И.О. белорусское Шаршнёва Рыма Іванаўна
    Дата рождения 28.07.1925 г.
    Дата смерти 6.12.1942 г.
    Место рождения г. Добруш Гомельскай вобласці
    Род занятий Інструктар-сувязная ЦК ЛКСМБ
    Последняя справка (краткое описание)
    У ліпені 1942 г. залічана ў партызанскі атрад імя М.Ф. Гастэлы. Арганізавала камсамольскае падполле, вяла прапагандыскую работу сярод насельніцтва, удзельнічала ў баявых аперацыях партызан. 25.11.1942 г. у час разгрому варожага гарнізону ў в. Ламавічы Акцябрскага раёна была смяротна паранена. Пахавана ў г. Любань у мемарыяльным комплексе.


    Персаналіі — дзеячы літаратуры і мастацтва, ураджэнцы Любаншчыны

    Ф.И.О. русское Дасаева Татьяна Николаевна
    Ф.И.О. белорусское Дасаева Таццяна Мікалаеўна
    Сословие Інтэлегенцыя
    Дата рождения 27.07.1951 г.
    Место рождения в. Знамя Слуцкага раёна
    Род занятий Беларускі літаратуразнавец і крытык
    Последняя справка (краткое описание)
    З 1989 г. кандыдат філалагічных навук. Дзяцінства Т. Дасаевай прайшло ў атмасферы духоўнасці, павагі да кнігі, роднага слова. Яе бацька, Жук Мікалай Андрэевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ветэран педагагічнай працы, на працягу ўсяго жыцця займаўся літаратурнай творчасцю і пісаў вершы, апавяданні, аповесці. Пасля яго смерці, у 1995 г., выйшаў зборнік вершаў “Ля падножжа маіх святынь”.
    У 1962 г. бацькі Т. Дасаевай пераехалі на пастаяннае жыхарства ў г.п. Урэчча Любанскага раёна. Тут яна вучылася па 1968 г. У 1973 г. яна закончыла філалагічны факультэт БДУ, працавала настаўніцай. У 1977 г. закончыла аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі і працуе ў гэтым інстытуце з 1977 г. малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1989 г. абараніла кандыдатскую дысертацыю на тэму “Станаўленне новага героя ў беларускай савецкай прозе 20-х гадоў”.
    Друкуецца з 1978 г. Даследуе беларускую прозу 1920–30-х гадоў (П. Галавач, Ц. Гартны, М. Гарэцкі, М. Зарэцкі, Л. Калюга. Б. Мікуліч, К. Чорны і інш.), сучасны літаратурны працэс.
    Укладальнік і аўтар каментарыя да 2-га і 7-га тамоў “Збору твораў І. Мележа” у 10 тамах “Летапісу жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага ў 4-м томе “Збору твораў Гарэцэцкага” ў 4-х тамах (1984–1986).

    Ф.И.О. русское Кондратович Людвиг Франтишек Владислав
    Ф.И.О. белорусское Кандратовіч Людвіг Францішак Уладзіслаў
    Род Сырокомлі
    Псевдоним Сыракомля Уладзіслаў
    Криптоним (сокращения) N.N.K. Ldwk Kndrtcz
    Сословие Беларуская шляхта
    Дата рождения 29.09.1823 г.
    Дата смерти 15.09.1862 г.
    Место рождения в. Смольгава Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Паэт, драматург, перакладчык, крытык, краязнавец
    Последняя справка (краткое описание)
    Уладзіслаў Сыракомля нарадзіўся і амаль усё жыццё пражыў на Беларусі. Палессе (в.Смольгаў), Нясвіжчына і Стаўбцоўшчына, Вілененскі край — гэта мясціны, дзе прайшлі дзіцячыя і сталыя годы пісьменніка. Вучыўся ён у Нясвіжы і Навагрудку (у дамініканскіх школах). У Нясвіжы ён потым некалькі гадоў працаваў у канцэлярыі кіраўніцтва Радзівілаўскімі маёнткамі. Паэтычны дэбют Сыракомлі адбыўся ў 1844 г. у віленскім часопісе “Атэнаум”. Вершу “Паштальён” суджана было слаўнае літаратурнае і песеннае жыццё. У скарочаным варыянце ў перакладзе Л. Трэфалеева стала папулярнай рускай народнай песняй “Ямшчык”. Творчасць Сыракомлі цесна звязана з гісторыяй Беларусі, з вераваннямі, звычаямі і вуснай паэзіяй беларускага народа: яна глыбока дэмакратычная, мае антыпрыгонніцкі характар. Вывучэнню Беларусі прысвяціў гісторыка-краязнаўчыя працы “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”, “Мінск” і іншыя.
    У жанры гутаркі Сыракомля напісаў такія значныя свае творы, як “Хадыка”, “Ілюмінацыя”, “Жменя пшаніцы”. Падтрымліваў сувязь з мінскім літаратурным асяроддзем, выступаў у польскім друку з водгукамі пра беларускія творы В. Дуніна-Марцінкевіча, дзе выказваў зацікаўленасць перспектывамі развіцця беларукай літаратуры і мовы. З беларускіх твораў Сыракомлі зберагліся антыцарскі верш “Добрыя весці” і вершаваная лірычная мініацюра “Ужо птушкі пяюць усюды…”. Творчасць Сыракомлі сугучная праблемам роднага краю ў перыяд разгортвання нацыянальна-вызваленчага руху, прыкметна паўплывала на фарміраванне літаратуры новага часу.

    Ф.И.О. русское Круковский Александр
    Ф.И.О. белорусское Крукоўскі Аляксандр
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 23.03. 1901 г.
    Дата смерти 2.08.1945 г.
    Место рождения в. Загалле Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Беларускі мовазнавец, краязнаўца
    Последняя справка (краткое описание)
    Пачатковую адукацыю атрымаў у Загальскай царкоўнапрыхадской школе, потым закончыў Слуцкую духоўную семінарыю. З 1919 г. А. Крукоўскі настаўнічае ў в. Загалле Любанскага раёна. У 1921 г. вучыўся на дзевяцімесячных курсах беларусазнаўства ў Мінску, пасля іх заканчэння быў накіраваны ў Мазыр. Педагагічную дзейнасць А. Крукоўскі спалучаў з грамадскай. Ён быў адным з самых актыўных ініцыятараў краязнаўчага руху на Мазыршчыне. Ён публікаваўся у мясцовым і рэспубліканскім друку з некалькімі навукова-папулярнымі нарысамі пра асобыя геаграфічныя аб’екты і населеныя пункты (“Каменныя валы”, “Старадаўні Тураў і яго ваколіцы” (1926), “Горад Мазыр і яго ваколіцы” (1927)). Асабліва шмат увагі А. Крукоўскі надаваў збіранню вуснай народнай творчасці і матырыялам для двух слоўнікаў — геаграфічнага і дыялектычнага. Аднак у сувязі з рэпрэсіямі беларускай інтэлегенцыі ні адзін слоўнік не выйшаў. У 1930 г. А. Крукоўскага перавялі ў Мінск намеснікам дырэктара інстытута геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР (потым ён стаў яго дырэктарам). 9 снежня 1936 г. яго арыштавалі і і па абвінавачванні ў буржуазным нацыяналізме асудзілі на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне адбыў на будаўніцтве Байкала-Амурскай чыгункі, дзе і памёр. Рэабілітаваны 30.05.1956 г.

    Ф.И.О. русское Лагун Владимир Андреевич
    Ф.И.О. белорусское Лагун Уладзімір Андрэевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 10.04. 1922 г.
    Место рождения в. Азломль Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Беларускі жывапісец
    Последняя справка (краткое описание)
    Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 г. па 1949 г. навучаўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы. У 1956 г. закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная работа — карціна “1941 год”. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1947 г. Працуе ў тэматычнай карціне, партрэце, пейзажы. Вялікай Айчыннай вайне прывечаны творы “Магіла невядомага салдата” (1957), “Вярнуўся” (1966), “Жыццё працягваецца” (1967), “Вызваленне” (1975), “Маці ў блакаду” (1987) і іншыя. Вобраз чалавека-працаўніка ўвасоблены ў партрэтах “Даярка” (1951), “Настаўніца” (1973), “Раніца ў калгасе” (1965), “Дарога да храма” (1999) і іншыя. Лірызмам і цеплынёй прасякнуты пейзажы: “Беларускі пейзаж” (1949), “Вілія” (1969), “Прыпяць” (1998) і іншыя.

    Ф.И.О. русское Маевская Нина Васильевна
    Ф.И.О. белорусское Маеўская Ніна Васільеўна
    Сословие У сям’і служачага
    Дата рождения 4.12.1938 г.
    Место рождения г. Любань Мінскай вобласці
    Род занятий Журналістка
    Последняя справка (краткое описание)
    Беларуская пісьменніца. Скончыла БДУ(1963), Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1980). Працавала ў часопісе “Промышленность Белоруссии” (1970–1978), у выдавецтве “Юнацтва” (1980–1984), у 1985–1992 у часопісе “Беларусь”. Друкуецца з 1955 г. асноўныя тэмы творчасці — жыццё сучаснага горада і вёскі, вайна і мір, праблемы абавязку, маралі, адказнасці, грамадзянскай свядомасці сучасніка. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей “Агата” (1970), “Надзеевіч” (1983), “Такая позняя вясна” (1984), “Холад доннай вады” (1989), “Арніка” (1993), “Трывожна шумяць асакары” (1993), кнігі для дзяцей “Ляці, верабейка” (1969). У 2001 г. выйшаў зборнік вершаў “Падаюць даспелыя ранеты”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1983 года.

    Ф.И.О. русское Муровейко Иван Андреевич
    Ф.И.О. белорусское Муравейка Іван Андрэевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 21.10.1921 г.
    Место рождения в. Таль Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Журналіст
    Последняя справка (краткое описание)
    Беларускі паэт. Заслужаны работнік культуры Беларусі з 1982 г. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1939), скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1964). У гады Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце. З 1948 г. працаваў у Любанскай раённай газеце. Друкуецца з 1936 г. Аўтар зборнікаў вершаў “Песня над палямі” (1955). Піша пераважна для дзяцей: зборнікі “Ручаінкі” (1956), “Вось якія мы” (1958), “Пра работу” (1960), “Дружная сямейка” (1961), “Сняжынкі-смяшынкі” (1962), “Сем колераў вясёлкі” (1965), “Лясное возера” (1970), “Мы таксама падрасцём” (1971), “Дуб і дубок” (1977), “Няхай сонца не заходзіць” (1981), “Куды не пойдзеш — цуды знойдзеш” (2001). У кнізе “Прынёс з вайны” (1991) — франтавыя запісы, вершы, апавяданні пра аднапалчан і іншыя. Член Саюза Пісьменнікаў з 1953 г.

    Ф.И.О. русское Павлов Владимир Андреевич
    Ф.И.О. белорусское Паўлаў Уладзімір Андрэевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 25.10.1935 г.
    Место рождения в. Замошша Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Журналіст
    Последняя справка (краткое описание)
    Беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). Працаваў у прэсе, на беларускім радыё, у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, з 1986 па 1998 гг. у Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Друкуецца з 1954 г. Выдаў зборнікі паэзіі “Узлётная паласа” (1960), “Далягляд” (1964), “Светацені” (1967), “Начная балада” (1971), “Сонца купаецца” (1976), “Гадавое кальцо” (1986), “Што было на Беларусі” (1994) і іншыя. У іх тэмы вернасці і кахання, роздум над надзённымі праблемамі часу. У аповесцях і апавяданнях — зборнікі “Годы нашы — птушкі” (1970), “Ад агню і мяча” (1973), “Пад схіленным дрэвам” (час. “Полымя” 8/1997), — гераізм народа ў Вялікую Айчынную вайну. Для дзяцей кнігі: “Пажарніца” (1968), “Чуж-чужаніцы” (1979), “Хто знае — адгадае” і іншыя. Літаратурная прэмія імя І. Мележа за аповесць “Пад схіленым дрэвам” (1997). Займаецца перакладчыцкай работай: У. Багамолава “Момант ісціны”, Фельдэака Я. “Чужая дачка” і іншыя. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1962 г.

    Ф.И.О. русское Савик Лидия Семёновна
    Ф.И.О. белорусское Савік Лідзія Сямёнаўна
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 1.03.1936 г.
    Место рождения в. Камуна Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Літаратуразнавец, крытык, кандыдат філалагічных навук
    Последняя справка (краткое описание)
    Пасля заканчэння ў 1962 г. БДУ, настаўнічала. Працавала ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Коласа АН Беларусі, з 1978 г. — у інстытуце літаратуры НАН Беларусі, адначасова з 1982 г. у Беларускім універсітэце культуры. Друкуецца з 1974 г. Даследуе праблемы развіцця беларскай літаратуры XX ст., сучасны літаратурны працэс, спадчыну рэпрэсіраванных пісьменнікаў. Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа. Выдала творы С. Баранавых, Б. Мікуліча, Я. Нёманскага. Аўтар кніг “Космас Беларуса”: жыццяпіс Б.У. Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта (1998), Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа (2001). З’яўляецца сааўтарам кніг “Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20–30 гг.” (1985), “Сыны і пасынкі Беларусі” (1996), “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы” (2001) і іншых. У Саюзе пісьменнікаў Беларусі з 1992 г.

    Ф.И.О. русское Шикунова Ирина Семёновна
    Ф.И.О. белорусское Шыкунова Ірына Сямёнаўна
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 15.03.1940 г.
    Место рождения в. Камуна Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Беларуская спявачка
    Последняя справка (краткое описание)
    Народная артыстка БССР (1980). З дзіцячых І. Шыкунова захаплялася спевамі і музыкай, актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. Пасля школы без экзаменаў прынялі ў Беларускую кансерваторыю, калі праслухалі толькі некалькі песень у яе выкананні. Сконшыўшы яе ў 1964 г. Шыкунова пачала працаваць у Беларускім Дзяржаўным тэатры оперы і балета, дзе вяла ўсе асноўныя партыі беларускага і сусветнага опернага рэпертуару. У 1970–71 гг. стажыравалася у Міланскім тэатры “Ла скала”. Мае прыгож рухомы голас цёплага тэмбру. Яна ставарыла шмат яркіх захапляючых вобразаў сусветнага опернага рэпертуару: Таццяна (“Яўген Анегін”), Ліза (“Пікавая дама”), Іаланта (“Іаланта”), Віалета (“Травіята”) і іншыя. Найбольш значныя партыі нацыянальнага рэпертуару: Юзэфа (“Яснае світанне” А. Туранкова), Марфачка (“Алеся” Я. Цікоцкага), Ірына (“Сівая легенда” Дз. Смольскага, Дзяржаўная прэмія БССР (1980)) і іншыя. Цяпер І.С. Шыкунова вядзе клас жаночага вакалу ў Беларускай акадэміі музыкі.

    Ф.И.О. русское Шпилевский Павел Михайлович
    Ф.И.О. белорусское Шпілеўскі Павел Міхайлавіч
    Сословие З сям’і свяшчэнніка
    Дата рождения 31.10. (12.11.)1823 г.
    Дата смерти 17. (29).10.1861 г.
    Место рождения в. Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Этнограф, пісьменнік, публіцыст
    Последняя справка (краткое описание)
    Сын праваслаўнага святара. Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. У 1843 г. паступіў у Пецярбургскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1847 г. З 1847–52 выкладаў славеснасць у Варшаўскім духоўным вучылішчы. З 1853 г. жыў і працаваў у Пецярбургу: служыў пакаёвым наглядчыкам у Галоўным педагагічным інстытуце (1853–1855), быў настаўнікам школы пры Экспедыцыі падрыхтоўкі дзяржаўных папер (1855–1859). Друкавацца П. Шпілеўскі пачаў у 1846 г. Галоўнае месца ў яго творчасці займала этнаграфія роднага краю. Вынікі яго шматгранных даследаваннняў у галіне беларусазнаўства: артыкулы “Беларускія народныя павер’і” (1846), “Народныя прыказкі з тлумачэннем паходжання і значэння іх” (1852), “Беларускія прыказкі” (1853) і інш. Значнымі публікацыямі пра Беларусь былі яго цыклы нарысаў “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі” (1853–1855), “Беларусь у характарычных апісаннях і фантастычных яе казках” (1853–1856), “Мазыршчына”, “Пездка ў заходнееўрапейскія губерніі”. Багаты і разнастайны фактычны матэрыял пра беларусь П. Шпілеўскі ўдала спалучаў з цікавымі апісаннямі і назіраннямі, эмацыянальнымі лірычнымі маналогамі. У той час, калі самадзяржаўе адмаўляла нават магчымасць самастойнага існавання і развіцця беларускага народа, пісьменнік адстойваў у рускім друку правы беларусаў. Прыняў актыўны ўдзел у фарміраванні нацыянальнай культуры.


    Персаналіі — дзеячы навукі і тэхнікі, дзяржаўныя дзеячы

    Ф.И.О. русское Достанко Анатолий Павлович
    Ф.И.О. белорусское Дастанко Анатоль Паўлавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 2.07. 1937 г.
    Место рождения в. Обчын Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі
    Последняя справка (краткое описание)
    Акадэмік Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (1999), прафесар (1979), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1982), заслужаны вынаходнік СССР (1987).
    Зкончыў Таганрогскі радыётэхнічны інстытут у 1962 г.З 1970 г. працаваў у Беларускім Дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1985–1993 гг. прарэктар). З 1993 г. працаваў старшынёй Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Навуковыя працы па фундамантальных праблемах матэрыялазнаўства, цвердацелай мікраэлектроніцы, тэхналогіі радыёэлектронных сістэм, тэхнічнай дыягностыцы. За заслугі ў развіцці мікраэлектронікі, падрыхтоўку навуковых і педагагічных кадраў ён удастоен звання “Заслужаны вынаходнік СССР”, з’яўляецца лаўрэата конкурсу АН СССР па фундаментальных праблемах мікраэлектронікі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі.

    Ф.И.О. русское Коротченя Иван Михайлович
    Ф.И.О. белорусское Каратчэня Іван Міхайлавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 13.08. 1948 г.
    Место рождения в. Таль Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Гаспадарчая, партыйная работа
    Последняя справка (краткое описание)
    Дзяржаўны дзеяч Беларусі. Працоўны шлях пачаў пасля заканчэння Чырвонабярэзінскага сельскагаспадарчага тэхнікума аграномам калгаса імя БВА у Любанскім раёне. Займаў пасады галоўнага агранома, працаваў намеснікам і старшынёй калгаса “Дружба” Любанскага раёна. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, кандыдат эканамічных навук. З 1986 г. — старшыня Вілейскага райвыканкама. З 1990 г. — дэпутат, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі беларусь. З 1992 г. — каардынатар Рабочай групы Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. З 1993 г. па 1998 г. — выканаўчы сакратар СНД. З 1996 г. — член палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З мая 1998 г. — першы намеснік выканаўчага сакратара СНД.

    Ф.И.О. русское Коршук Владимир Константинович
    Ф.И.О. белорусское Коршук Уладзімір Канстанцінавіч
    Сословие Інтэлегенцыя
    Дата рождения 25.08. 1935 г.
    Место рождения г.п. Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Беларускі гісторык
    Последняя справка (краткое описание)
    Доктар гістарычных навук, прафесар (1982).
    У 1958 г. закончыў Маскоўскі ўніверсітэт імя Ламаносава гістарычны факультэт. Працаваў настаўнікам, з 1960 г. выкладае ў ВНУ, а з 1982 г. — загадчык кафедры БДУ. З 1984 г. па 1994 г. — рэдактар серыі “Веснік БДУ”. Даследуе сацыяльную, эканамічную і палітычную гісторыю Беларусі, праблемы грамадскіх рухаў і палітычных партый, гісторыю Вялікай Айчыннай Вайны. Адзін з аўтараў навуковых дапаможнікаў “Палітычная гісторыя XX века” (1990), “З гісторыі палітычных партый” (1993), “Праграмныя дакументы палітычных партый” (1994).

    Ф.И.О. русское Кукреш Леонид Васильевич
    Ф.И.О. белорусское Кукраш Леанід Васільевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 27.07. 1938 г.
    Место рождения в. Рачэнь Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Беларускі вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі
    Последняя справка (краткое описание)
    Акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1995), доктар сельскагаспадарчых навук з 1983 г. Дзяцінства Леаніда Васільевіча прайшло ў в. Рачэнь Любанскага раёна ў мнагадзетнай сям’і. Тут жа зкончыў дзесяцігодку. У 1960 г. скончыў БСГА, узначаліў найбольш адсталы калгас у Пружанскім раёне, які вывеў у перадавы. Працуючы ў калгасе, Леанід Васільевіч абараніў кандыдатскую дысертацыю і з 1972 г. працаваў у Бел НДІ земляробства і кармоў. З 1994 г. — галоўны саветнік упраўлення АПК Савета Міністраў Беларусі. Навуковая работа Л.В. Кукраша звязана з актуальнымі праблемамі кормавытворчасці. Пад яго кіраўніцтвам і непасрэдным удзеле створаны гатункі гароху Белус і Агат, першы ў рэспубліцы гатунак яравога трыцікапе Інеса — новай зернавой культуры і іншае. Л.В. Кукраш апублікаваў шэсць навуковых кніг і шмат артыкулаў. Курыруе работу ўсёй аграрнай навукі рэспублікі.

    Ф.И.О. русское Кукреш Николай Потапович
    Ф.И.О. белорусское Кукраш Мікалай Патапавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 15.05. 1928 г.
    Место рождения в. Закальное Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі
    Последняя справка (краткое описание)
    Доктар сельскагаспадарчых навук з 1987 г. У 1958 г. скончыў БСГА. З 1958 па 1994 гг. працаваў у Бел НДІ земляробства і кармоў. Навуковыя працы звязаны па тэмам павышэння ўрадлівасці глебы, тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур. З’яўляецца аўтарам твораў “Научные основы применения удобрений в Западном регионе СССР” (1981); “Применение удобрений в интенсивном земледелии: (Справочное пособия) (1989).

    Ф.И.О. русское Лагун Сергей Романович
    Ф.И.О. белорусское Лагун Сяргей Раманавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 1.02. 1915 г.
    Дата смерти 2.09.1985 г.
    Место рождения в. Пеклічы Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Беларускі гісторык
    Последняя справка (краткое описание)
    Доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1972). У 1947 г. скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1946 г. на партыйнай праце ў г. Мінску (прапагандыст, інструктар, кіраўнік лектарнай групы). З 1952 года працаваў выкладчыкам інстытута народнай гаспадаркі, з 1954 — загадчыкам кафедры Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаграфіі “Дзейнасць КПБ па перабудове і паляпшэнню працы Саветаў” (1962), “Умацаванне Саветаў Беларусі і павышэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыялізму” (1970).

    Ф.И.О. русское Сержанин Иван Николаевич
    Ф.И.О. белорусское Сяржанін Іван Мікалаевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 14.10. 1898 г.
    Место рождения в. Закальное Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Дата смерти 2.02.1973 г.
    Род занятий Вучоны-заолаг
    Последняя справка (краткое описание)
    Беларускі вучоны ў галіне заалогіі пазваночных жывёл. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1956), доктар біялагічных навук (1957), прафесар (1958). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1926). З 1938 г. працаваў у Інстытуце біялогіі (заг. аддзела), з 1959 г. — заг. аддзела заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі, адначасова, з 1947 па 1970 гг. — прафесар, заг. кафедры БДУ. Навуковыя працы па фаўністыцы, заагеаграфіі і экалогіі, гаспадарчыя значэнні каштоўных відаў млекакормячых. Прааналізаваў гістарычныя змены і працэсы фарміравання тэрыяфаўны, распрацаваў схему заагеаграфічнага раянавання Беларусі і мерапрыемствы па ахове і аднаўленні колькасці баброў.


    Персаналіі — Героі Сацыялістычнай Працы

    Ф.И.О. русское Астрейко Владимир Тимофеевич
    Ф.И.О. белорусское Астрэйка Уладзімір Цімафеевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 18.09. 1930 г.
    Место рождения г. Любань Мінскай вобласці
    Род занятий Механізатар
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1973). Адразу пасля вайны пачаў працаваць у калгасе “Беларусь” Любанскага раёна. Закончыў курсы трактарыстаў, служыў у арміі і зноў вярнуўся ў родную гаспадарку. У 1970 г. узначаліў механізаванае звяно па вырошчванню бульбы, яно вырасціла рэкордны ўраджай — кожны гектар даў па 482 цн клубняў. У.Ц. Астрэйка быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

    Ф.И.О. русское Беличёнок Иван Николаевич
    Ф.И.О. белорусское Белічонак Іван Мікалаевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 2.02. 1934 г.
    Место рождения в. Асмолаўка Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Механізатар
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Усё сваё жыццё звязаў з сельскай гаспадаркай. З 1958 года працаваў механізатарам у калхозе “Чырвоная змена” Любанскага раёна. Вырошчваў кукурузу, бульбу, цукровыя буракі. У 1963 г. на кожным гектары звяно І. Белічонка атрымала больш 400 цн салодкага кораня з 1 га.

    Ф.И.О. русское Галай Пелагея Ивановна
    Ф.И.О. белорусское Галай Пелагея Іванаўна
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 2.02. 1934 г.
    Место рождения в. Арлёва Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Палявод
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1950). Да вайны працавала на стройках у г. Мінску, потым — у калгасе “Чырвоная змена” Любанскага раёна. У пасляваенныя гады ўзначаліла звяно. А пазней і брыгаду па вырошчванню кок-сагызу. У 1950 г. яна атрымала ураджай гэтай культуры на плошчы ў 6.2 га 68,5 цн з 1 га. Узнагароджана двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

    Ф.И.О. русское Герман Анастасия Рудольфовна
    Ф.И.О. белорусское Герман Настасся Рудольфаўна
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 15.02. 1920 г.
    Место рождения в. Закальное Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Дата смерти 1995 г.
    Род занятий Жывёлавод
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1971). З 15 гадоў пачала працаваць на свінаферме калгаса “Сталёвы конь”, а потым калгаса імя Гарбачова Любанскага раёна, была ўдзельніцай ВДНХ СССР. Пасля Н.Р. Герман стала цялятніцай, дабівалася найвышэйшых паказчыкаў на адкорме жывёлы.

    Ф.И.О. русское Казачёк Олег Викентьевич
    Ф.И.О. белорусское Казачок Алег Вікенцьевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 15.02. 1940 г.
    Место рождения в. Баркі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Механізатар
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Сваю працоўную дзейнасць пачаў з 1957 г. рабочым у саўгасе “Любанскі” Любанскага раёна. У 1970 г. прызначаны звеннявым камсамольска-маладзёжнага звяна па вырошчванню бульбы. Званне Героя атрымаў за добрую арганізацыю працы, высокае майстэрства па выкарыстанню тэхнікі, за вялікія ўраджаі бульбы.

    Ф.И.О. русское Колыско Павел Лаврентьевич
    Ф.И.О. белорусское Калыска Павел Лаўрэнцьевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 11.07. 1896 г.
    Место рождения в. Клешчы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці
    Дата смерти 1995 г.
    Род занятий Палявод
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Калі на Любаншчыне пачалі асушацца Мар’янскія балоты, адным з першых прыехаў на будаўніцтва новага саўгаса, быў брыгадзірам паляводчай брыгады саўгаса “10–годдзе БССР”. Званне Героя прысуджана за атрыманне высокіх ураджаяў жыта.

    Ф.И.О. русское Клюбко Адам Адамович
    Ф.И.О. белорусское Клюбк0 Адам Адамавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 21.03. 1923 г.
    Место рождения в. Кармазы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Механізатар
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны час А.А. Клюбко працаваў механізатарам, узначаліў звяно па вырошчванню бульбы ў саўгасе “Любанскі” Любанскага раёна. У 1965 г. з кожнага гектара было сабрана 317 цн клубняў.

    Ф.И.О. русское Модин Эммануил Натанович
    Ф.И.О. белорусское Модзін Эмануіл Натанавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 26.10. 1905 г.
    Место рождения г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці
    Дата смерти 1984 г.
    Род занятий Дырэктар саўгаса “Любанскі”
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1968). У 16 гадоў пачаў працаваць на запалкавай фабрыцы. Служыў у Чырвонай Арміі, пасля дэмабілізацыі разам з сябрамі паехаў на любаншчыну, дзе на Мар’інскіх балотах прыступіў да будаўніцтва камуны. Ён быў яе кіраўніком (з 1932 г. — калгас імя БВА). У Вялікую Айчынную вайну быў палітруком роты знішчальнага батальёна. Пасля вайны, з 1953 г. па 1970 г. працаваў дырэктарам саўгаса “Любанскі”. Дзякуючы высокай механізацыі вытворчасці ў гаспадарцы атрымлівалі па 350 цн бульбы з гектара, больш 300 цн цукровых буракоў. Высокімі былі ўраджаі і іншых культур.

    Ф.И.О. русское Пайграй Ульяна Ивановна
    Ф.И.О. белорусское Пайграй Ульяна Іванаўна
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 15.07. 1919 г.
    Место рождения в. Кошчыцы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці
    Род занятий Палявод
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1948). У 1945–1969 гг. працавала звеннявой паляводчаскага звяна па вырошчванню збожжавых культуры у саўгасе “10-годдзе БССР” Любанскага раёна. У 1947 г. сабралі па 30,3 цн жыта з кожнага гектара, па 273 цн. бульбы.

    Ф.И.О. русское Папко Константин Степанович
    Ф.И.О. белорусское Папко Канстанцін Сцяпанавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 20.09. 1933 г.
    Место рождения в. Ветчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці
    Род занятий Механізатар
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай працы (1966). Усё жыццё пражыў у в. Сосны Любанскага раёна. Тут стаў механізатарам, адным з лепшых у саўгасе “10-годдзе БССР”. З 1964 г. — звеннявы механізаванага звяна па вырошчванню бульбы, з 1976 г. — брыгадзір трактарнай брыгады. Званне Героя атрымаў за атрыманне высокіх ураджаяў бульбы.

    Ф.И.О. русское Савчик Фёдор Александрович
    Ф.И.О. белорусское Саўчык Фёдар Аляксандравіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 15.06. 1915 г.
    Место рождения в. Кунцаўшчына Копыльскага раёна Мінскай вобласці
    Дата смерти 17.12.1975 г.
    Род занятий Палявод
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1948). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1936 г. — калгаснік, з 1945 па 1975 гг. — брыгадзір брыгады па вырошчванню збожжавых у саўгасе “10-годдзе БССР” Любанскага раёна. Званне Героя прысвоена за атрыманне высокіх ураджаяў збожжавых.

    Ф.И.О. русское Слобода Александр Иванович
    Ф.И.О. белорусское Слабада Аляксандр Іванавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 27.08. 1920 г.
    Место рождения в. Дубровы Верхнедзвінскага раёна
    Род занятий Партыйны работнік
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай працы (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскага атрада. Працаваў сакратаром Гомельскага, затым Бабруйскага абкомаў камсамола, другім сакратаром Слуцкага райвыканкама. З 1961 г. працаваў першым сакратаром Любанскага райкома партыі. Менавіта тады раён узняўся на вышэйшыя рубяжы дасягненняў ва ўсіх галінах. Многія перадавікі вытворчасці былі удастоены высокіх урадавых узнагарод, лепшым з іх, у тым ліку А.І. Слабадзе, прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. З 1970 г. працаваў намеснікам старшыні камітэта народнага кантролю БССР. Неаднойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі.

    Ф.И.О. русское Смирнов Тимофей Егорович
    Ф.И.О. белорусское Смірноў Цімафей Ягоравіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 22.02. 1896 г.
    Место рождения в. Цецевіна Смаленскай вобласці
    Дата смерти 24.03.1970 г.
    Род занятий Дырэктар саўгаса, старшыня калгаса
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Удзельнік першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У мірны час займаў розныя пасады ў сельскагаспадарчай вытворчасці. З 1939 па 1941 гг. узначальваў саўгас “10-годдзе БССР” Любанскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны прызнаны старшынёй калгаса імя БВА. Саўгас, а потым калгас пад яго кіраўніцтвам дасягнулі высокіх паказчыкаў ва ўсіх галінах. Але Ц.Я. Смірноў не мог быць спакойным, калі ледзь перабіваліся эканамічна слабыя суседнія гаспадаркі і папрасіў накіраваць чго ў адну адстаючую гаспадарку раёна — калгас “Будаўнік”. Шмат сіл і энергіі аддаў ён развіццю гэтай гаспадаркі.

    Ф.И.О. русское Статкевич Фёдор Николаевич
    Ф.И.О. белорусское Статкевіч Фёдар Мікалаевіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 23.03. 1907 г.
    Место рождения в. Старасек Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Дата смерти 1981 г.
    Род занятий Механізатар
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 г. па 1967 г. — звеннявы механізіраванага звяна па вырошчванню збожжавых і бульбы ў саўгасе “Любанскі” Любанскага раёна. Званне Героя атрымаў за высокі ўраджай азімага жыта.

    Ф.И.О. русское Сущеня Григорий Павлович
    Ф.И.О. белорусское Сушчэня Рыгор Паўлавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 10.04. 1918 г.
    Место рождения в. Рэдкавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Дата смерти 1989 г.
    Род занятий Механізатар
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1950). Быў адным з першых трактарыстаў на Любаншчыне, доўгі час працаваў на раённай МТС. У гады вайны змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе. Пасля вайны зноў пачаў працаваць трактарыстам у калгасе “Чырвоная змена” Любанскага раёна. У 1950 г. брыгада, дзе працаваў Рыгор Паўлавіч, атрымала з гектара па ўсёй плошчы 52 цн жыта, 200 цн кармавых карныплодаў, 60 цн з 1 гектара кок-сагызу.

    Ф.И.О. русское Стыкут Анастасия Игнатьевна
    Ф.И.О. белорусское Стыкут Настасся Ігнатаўна
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 12.12. 1918 г.
    Место рождения в. Боркі-Бялевічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Паляводка
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1950). З маладых гадоў працавала ў калгасе. У пасляваенныя гады ўзначаліла паляводчае звяно саўгаса “10-годдзе БССР” Любанскага раёна, якое з году ў год вырашчвала небывала высокія ўраджаі збожжавых культур.

    Ф.И.О. русское Шаплыко Александра Александровна
    Ф.И.О. белорусское Шаплыка Аляксандра Аляксандраўна
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 25.04. 1893 г.
    Место рождения в. Сарачы Любанскага раёна Мінскай
    Дата смерти 1998 г.
    Род занятий Палявод
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1949). Была радавой калгасніцай калгаса “Чырвоная змена”. Працавала на розных работах: праполцы льну, буракоў, проса, убірала збожжавыя, бульбу, на сенажацці. Была звеннявой па вырошчванню кок-сагызу. У 1948-м г. яе прозвішча абляцела ўсю краіну: на плошчы 6 га быў вырашчаны ўраджай кок-сагызу па 80 цн.

    Ф.И.О. русское Шаплыко Кузьма Иванович
    Ф.И.О. белорусское Шаплыка Кузьма Іванавіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 14.11. 1916 г.
    Место рождения в. Рэдкавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Дата смерти 11.04.1997 г.
    Род занятий Старшыня калгаса
    Последняя справка (краткое описание)
    Герой Сацыялістычнай Працы (1951). Усё яго жыццё прайшло на Любаншчыне. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У гады вайны быў партызанскім разведчыкам, камандзірам разведкі атрада імя Чапаева. З 1944 г. па 1996 г. — бяззменны старшыня калгаса “Чырвоная змена” . Ён вывеў гэты калгас у лік перадавых, слава аб якім ішла па ўсёй Беларусі. Многія хлебаробы яе — Героі Сацыялістычнай Працы. Шырока вядома і вёска Сарачы, цэнтральная сядзіба калгаса, якая са звычайнай вёскі стала прыгожай, сучаснай і добраўпарадкаванай. Адначасова добра ўпарадкоўвалісь і іншыя вёскі калгаса. У 1971 г. гаспадарка узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Шаплыка К.І. неаднаразова выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, БССР. Ён узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, двума — Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі і іншымі. Яму прысуджана званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі”.

    Ф.И.О. русское Синицкий Иван Григорьевич
    Ф.И.О. белорусское Сініцкі Іван Рыгоравіч
    Сословие Сялянскае
    Дата рождения 1946 г.
    Место рождения в. Старасек Любанскага раёна Мінскай вобласці
    Род занятий Механізатар
    Последняя справка (краткое описание)
    Кавалер ордэна Працоўнай Славы трох ступеняў (1983). Пачаў працоўную дзейнасць у 1961 г. рабочым саўгаса “Загальскі” Любанскага раёна. У 1975 г. узначаліўмеханізаванае звяно па вырошчванню бульбы. З года ў год працаўнікі звяна павышалі сваё майстэрства, убіралі рэкордныя ўраджаі бульбы. У 1984 г. бульбаводы звяна І.Р. Сініцкага накапалі з 1 га па 470 цн клубняў — у тры разы больш, чым у сярэднім па рэспубліцы. Іван Рыгоравіч з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, а ў 1983 г. стаў першым у рэспубліцы кавалерам ордэна Працоўнай Славы.

    Бібліяграфічны спіс літаратуры:
    Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўн. У 6 т. — Мн.: Бел ЭН, 1995.
    Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. Биографический справочник. — Мн.: Изд-во “Бел. Сов. Энциклопедия” им. П. Бровки, 1981. — 740 с.
    Беларуская Савецкая энцыклапедыя. У 12 т. — Мн.: Беларус. Савец. Энц., 1975.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1–15— Мн.: Беларус. Энц., 1996–2002.
    Беларусь у Вялікай айчыннай вайне. 1941–1945: Энцыклапедыя. — Мн.: Беларус. Савец. Энц., 1990. — 679 с.
    Германовіч І. Аляксандр Крукоўскі // Роднае слова. — 2001. — 2. —с. 36.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн: Бел СЭ, 1987. — с. 266–284.
    Янка Купала: Энцыкл. Даведнік / Бел СЭ. — Мн: бел СЭ, 1986. — С. 425–426.
    Малішэ’скі У.А., Пабока П.М. Нашы гарады. — Мн.: Нар. Асвета, 1991. — С. 44–46.
    Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-укл. В.Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1996. — 438 с.
    Труд, талант, доблесть. В 2-х частях. — Мн.: Беларусь, 1981.
    Художники Советской Белорусскиии. — Мн.: Беларусь, 1976. — 399 с.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5-ці Т. — Мн.: Бел СЭ, 1987.

     

    Матэрыял падрыхтавала Бібліятэкар-бібліёграф I катэгорыі Любанскай ЦБС Н.С. Якавец 

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район