“Салют табе, вялікая Перамога!” — так называлася акцыя, прысвечаная 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праведзеная нядаўна ў Любані. Ініцыятарамі гэтага мерапрыемства выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Мінаблвыканкома, абласныя арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды”, Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў, рэдакцыя газеты “Мінская праўда”, а таксама Любанскі райвыканком і райваенкамат.
Акцыя пачалася з ускладанням кветак да помнікаў маладой патрыётцы Фені Конанавай, закатаванай гітлераўцамі і іх памагатымі зімой 1942 года, аднаму з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі Аляксею Брагіну, які быў схоплены ворагамі ў кастрычніку 1941 года і пасля доўгіх допытаў і катаванняў быў забіты, удзельніку партызанскага руху Герою Сацыялістычнай Працы Кузьме Шаплыку, што больш як паўстагоддзя паспяхова ўзначальваў праўленне мясцовага калгаса “Чырвоная змена”.
Затым у раённым Доме культуры сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі грамадскасці, моладзь. Адкрыў мерапрыемства першы намеснік старшыні праўлення абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды” Ігар Лінкін. Ён яшчэ раз нагадаў прысутным пра вялікі ўклад любанчан у барацьбу з акупантамі.
…З першых дзён вайны Любаншчына стала цэнтрам партызанскага руху на Міншчыне. Менавіта сюды, у край глухіх лясоў і непраходных балот, для разгортвання народнага супраціўлення ворагу прыбылі сакратар і члены Мінскага абкома КП(б)Б Васіль Казлоў, Іосіф Бельскі, Аляксей Брагін, Раман Мачульскі і іншыя. Функцыі ж падпольнага райкома КП(б)Б пачала выконваць партыйная тройка ў складзе Андрэя Луферава, Яўстрата Гарбачова і Мікалая Ермаковіча.
І тутэйшая зямля літаральна гарэла пад нагамі гітлераўцаў. Ужо ў дзень 24-й гадавіны Кастрычніка, якая адзначалася ў 1941 годзе, мясцовыя партызаны правялі буйную і паспяховую аперацыю: разграмілі варожы гарнізон у Любані. Было захоплена шмат зброі, боепрыпасаў і харчавання.
Аперацыя паклала пачатак стварэнню Любанскай партызанскай зоны, якая ў канцы 1942 года аб’ядналася з Акцябрскай. Амаль у паўтысячы вёсак была адноўлена Савецкая ўлада. З дванаццаці даваенных сельсаветаў на Любаншчыне дзейнічалі дзевяць. На тэрыторыі зоны аднавілі калгасы, якія працавалі як і да вайны: вырошчвалі каласавыя, даглядалі жывёлу. Толькі ў 1943-м працаўнікамі раёна было сабрана ў Фонд перамогі 138 тысяч рублёў, 15 рублёў золатам. 1 кастрычніка 1942 года ў Загаллі празвінеў званок, які паклікаў на ўрок у партызанскую школу звыш сотні вучняў. Усё гэта — яркі адказ на спробы замежных і дамарослых ілжэгісторыкаў перагледзець вынікі Вялікай Айчыннай вайны і прынізіць ролю ў ёй Чырвонай Арміі і партызан.
Усяго ж падчас вайны на Любаншчыне базіраваліся трыццаць тры партызанскія атрады, у якіх налічвалася больш за шэсць тысяч народных мсціўцаў. Значную частку атрадаў складалі жыхары раёна. Барацьбу супраць захопнікаў вялі сем падпольных камсамольска-маладзёжных арганізацый і каля трох дзесяткаў падпольных груп. Тут выдаваліся падпольныя рэспубліканскія газеты “Звязда” і “Чырвоная змена”, раённая “Кліч Радзімы”. На легендарным востраве Зыслаў дзейнічаў партызанскі аэрадром, які быў вядомы далёка за межамі Беларусі.
Мясцовыя партызаны пусцілі пад адхон дзесяткі варожых цягнікоў, знішчылі сотні адзінак фашысцкай тэхнікі, забілі і паранілі тысячы гітлераўцаў і іх паслугачоў – паліцаяў. Народныя мсціўцы набліжалі вызваленне нашай рэспублікі ад акупантаў, набліжалі Вялікую Перамогу. Ігар Лінкін заклікаў моладзь заўсёды памятаць пра гэта, пра тыя страшныя страты, якія панёс народ краіны, змагаючыся з лютым ворагам. Памятаць і працягваць слаўныя традыцыі дзядоў і бацькоў.
Сваімі ўспамінамі падзяліўся старшыня абласной ветэранскай арганізацыі, ганаровы грамадзянін Любані і Мінскай вобласці Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Слабада. Затым да любанчан звярнулася намеснік старшыні райвыканкома Тамара Дастанка. Яна, а таксама раённы ваенны камісар падпалкоўнік Мікалай Жук уручылі былым франтавікам, партызанам і падпольшчыкам Любаншчыны юбілейныя медалі “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Выступілі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Маргалаў, старшыня абласных арганізацый Беларускага саюза журналістаў і Беларускага саюза пісьменнікаў паэт Рыгор Сакалоўскі, вядомы беларускі кампазітар народны артыст рэспублікі Эдуард Зарыцкі. Цудоўным падарункам тым, хто не шкадуючы жыцця набліжаў Вялікую Перамогу, сталі канцэртныя нумары ў выкананні артыстаў беларускай эстрады і мясцовай самадзейнасці.