Я дастаў з шафы зялёную папку з надпісам "Дзяцінства"— у ёй захоўваюцца мае вучнёўскія вершы, нарысы і апавяданні, выразкі з газет. Развязаў шнурок, і адразу на мяне дыхнула далёкімі школьнымі гадамі, пачуліся галасы аднакласнікаў — вясёлыя, звонкія, няўрымслівыя... А вось — адзін з маіх першых нарысаў "Дзень у школе", надрукаваны ў раённай газеце "Калгаснік Любаншчыны" больш паўвека назад, калі я вучыўся ў 8 класе.
У школьныя гады я досыць часта друкаваўся ў раённай газеце.
Не магу не пахваліцца (дзіцячая нецярплівасць), што я актыўным аўтарам быў не толькі раённай газеты, але і штодзённай акруговай —"Праўда на рубяжы" (тады існавала такая прыгранічная адміністрацыйная акруга Слуцкая, у якую ўваходзілі Слуцкі, Любанскі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі раёны). Акруговыя "праўдзісты" чамусьчі з ахвотай друкавалі мае вершы.
У рэдакцыі раённай газеты мяне лічылі сваім хлопцам, ледзь не штатным супрацоўнікам. Аднойчы, калі я ўжо вучыўся ў дзесятым класе, адказны рэдактар Піліп Цімафеевіч Касцюкавец, які змяніў на гэтай пасадзе К.Г.Зайцава, сказаў мне: "Раю паступаць у Мінскі інстытут журналістыкі. Дадзім рэкамендацыю". Так я і зрабіў. Праўда, скончыць інстытут не давялося — з першага ж курса прызвалі ў Чырвоную Армію — быў трывожны 1939 год. Магу без перабольшвання сказаць: журналістам я стаў, у першую чаргу, дзякуючы раённай газеце. I аддаў ёй каля сарака гадоў свайго жыцця — са снежня 1948 па жнівень 1987 года. Дарэчы, свой шлях у вялікую журналістыку і літаратуру пачынаў у раёнцы не адзін я.
Некалькі гадоў перад вайной супрацоўнікам "Калгасніка Любаншчыны" быў Мікалай Ёўкавіч Дастанка з Обчына. У час вайны ён рэдагаваў падпольную газету "Народны мсцівец" слуцкай партызанскай зоны. Пасля вайны працаваў намеснікам рэдактара Бабруйскай абласной газеты "Савецкая Радзіма", рэдактарам рэспубліканскай маладзёжнай газеты "Чырвоная змена", "Настаўніцкай газеты", выкладаў на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Кандыдат гістарычных навук, аўтар кнігі пра партызанскі друк.
А селькор з Азломля Віктар Плешавеня шмат гадоў кіраваў аддзелам у рэдакцыі газеты Вярхоўнага Савета СССР "Известия".
Пачынаў з раёнкі і Мікола Язылец - ураджэнец вёскі Таль, мой аднакласнік, які да выхаду на пенсію быў галоўным рэдактарам "Вячэрняга Мінска".
Выпускніка ж Дарасінскай сярэдняй школы Уладзіміра Паўлава мы ў 1954 годзе ўзялі ў рэдакцыю райгазеты, на працу ў рэдакцыю райгазеты. Зараз ён — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы.
Першыя свае замалёўкі надрукавала ў раённай газеце пісьменніца і паэтэса Ніна Маеўская з Любані (дзявочае прозвішча Лагун).
Рэдакцыя раёнкі можа лічыць сваімі выхаванцамі многіх знакамітых працаўнікоў перыядычнага друку. Так, высокапрафесіянальнымі журналістамі сталі В. Забалоцец, А.Андруховіч, М.Шчарбачэня, А.Аўрамчык...
Магу з упэўненасцю засведчыць: наша раённая газета карысталася шырокай папулярнасцю. Першы нумар яе выйшаў 15 жніўня 1932 года. Успамінаю: перадваенныя рэдактары К.Г.Зайцаў і П.Ц.Касцюкавец, супрацоўнікі рэдакцыі, былі, бадай, самымі аўтарытэтнымі людзьмі на Любаншчыне.
Рэдакцыю газеты, якая размяшчалася ў звычайнай хаце, штодзённа наведвалі людзі з усяго раёна: хто — са скаргамі на несправядлівасць ці з прапановай, як ухіліць недахопы, хто — каб паведаміць навіну ці проста пагутарыць. Шмат экскурсій наведвала, асабліва ў першыя гады — у Любані была свая друкарская машына.
А колькі селькораў мелася — амаль з кожнай вёскі пісалі ў газету. Няштатныя карэспандэнты ніколі не зводзіліся — і ў даваенны час, і ў пасляваенны. 3 пашанай і ўдзячнасцю людзі ўспамінаюць першых селькораў райгазеты — калгаснікаў Пятра Ласоцкага, Васіля Каўгарэню і Іосіфа Шаплыку, работнікаў устаноў і арганізацый Аляксандра Бондара, Еву Клімовіч, Андрэя Дзеркача і Андрэя Рубчэню, настаўнікаў Івана Хатэнку, Барыса Сярчэню і многіх іншых.
Усіх, хто дапамагаў невялічкаму калектыву рэдакцыі выпускаць газету, пералічыць у артыкуле немагчыма. Іх сотні набярэцца за гады існавання выдання. I ўсё ж нельга абмінуць новую хвалю селькораўскага руху. Я ніколі не забуду Пятра Халюту, Міколу і Паўла Жука, Юрыя Іванова, Сцяпана Карнеева, Луку Кухарава, Фёдара Серыка, Івана Сяргеева, Ўладзіміра Рашчэню, Алену Лапташ, Віктара Саланца, Віктэра Плышэўскага, Івана Міцуру, Фёдара Грыгор'ева, Рыгора Часнакова...
Селькоры, рабкоры — гэта смелыя, сумленныя, апантаныя людзі. Не кожны можа заўважыць і падтрымаць новае ў жыцці, не кожны адважыцца ўзяць на вастрыё пяра недобрасумленнасць і хібы, не зважаючы на аўтарытэты.
Адметнае месца ў гісторыі раённай газеты займае Вялікая Айчынная вайна — гады акупацыі Любаншчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Газета атрымала тады новую, баявую назву — "Кліч Радзімы". Першы нумар яе быў выпушчаны 9 красавіка 1943 года. Спачатку выданне рэдагаваў Аляксандр Сакевіч, потым — Іван Куляшоў. Калі адзначалася 40-годдзе газеты, я сустракаўся з Аляксандрам Дзям'янавічам — ён працаваў у абкоме партыі. Яго артыкул "Баявы кліч" быў надрукаваны ў юбілейным нумары.
Падпольная друкарня знаходзілася ў вёсцы Дварэц Загальскага сельсавета, у хаце Марфы Канстанцінаўны Мігун. Абсталяванне — шрыфты і ручны друкарскі станок, на якім раней рабілі адбіткі палос для карэктарскай вычыткі — тайна прынеслі ў верасні 1941 года партызаны і падпольшчыкі з Любані. Зрабіць гэта было вельмі небяспечна — у гарадскім пасёлку размяшчаўся буйны нямецка-паліцэйскі гарнізон.
Калектыў рэдакцыі складаўся з двух чалавек — рэдактара і літсупрацоўніка (настаўнік Георгій Сыцько). Набіралі газету і лістоўкі Ніна Вярынская, Марыя Майстрэнка і Тамара Рагацкая. Асабліва цяжкая доля дасталася Ніне. Бацька знаходзіўся на фронце, маці расстралялі фашысты і засталася чатырнаццацігадовая дзяўчына адна з чатырма малодшымі дзецьмі. Усе клопаты пра малалетніх зваліліся на яе. I ўсё ж згадзілася стаць наборшчыцай. Хіба ж гэта не подзвіг! Пасля вайны Ніна Вярынская доўга працавала ў друкарні райгазеты, таксама наборшчыцай.
Мне даводзілася чытаць газету-партызанку "Кліч Радзімы". Скажу шчыра, яна была не менш баявой, чым газета нашай гвардзейскай дывізіі "Наступленне", у якой з лістапада 1944 па май 1946 года я працаваў карэспандэнтам. Не дзіва, што фашысцкія захопнікі і іх паслугачы-паліцаі так баяліся партызанскага друкаванага слова. Не менш, чым куль народных мсціўцаў.
Дарэчы, у зоне дыслакацыі штаба партызанскага злучэння Мінскай вобласці і партызанскай брыгады № 25 імя Панамарэнкі выпускаліся, акрамя раённай газеты, рэспублі¬канскія — "Звязда" і "Чырвоная змена". Іх рэдагаваў адзін чалавек—вядомы журналіст Беларусі Міхаіл Барашкаў. Яму дапамагаў былы рэдактар Любанскай райгазеты "Калгаснік Любаншчыны" Піліп Касцюкавец.
Летам 1944 года нямецка-фашысцкіх акупантаў выгналі з Беларусі, дакладней — разбілі ўшчэнт савецкія войскі з дапамогай партызан. 22 чэрвеня выйшаў апошні нумар газеты "Кліч Радзімы" ў падполлі, у якім паведамлялася аб пераможным наступленні Чырвонай Арміі. 3 таго часу раённая газета пачала выпускацца ў Любані, адкрыта, але сваёй назвы не змяніла: перад працоўнымі Любаншчыны паўстала найважнейшая, цяжкая задача — аднаўленне разбуранай ворагам народнай гаспадаркі. Толькі ў маі 1962 года яе назвалі "Будаўнік камунізму". У кастрычніку 1991 года газета зноў змяніла сваю назву — стала "Голасам Любаншчыны".
Першыя пасляваенныя гады былі гадамі напружанай, самаадданай працы ўсіх любанцаў. Усіх, без выключэння. Не хапала тэхнічных сродкаў, будаўнічых і іншых матэрыялаў, не хапала прадуктаў харчавання. Больш таго — не хапала рабочых рук. На рыштаваннях і ў полі працавалі нават школьнікі і састарэлыя. Само сабой зразумела, не заставалася ў баку і рэдакцыя райгазеты. Журналісты літаральна прападалі ў гаспадарках, нічога не пакідалася па-за іх увагай. Галоўнымі рубрыкамі газеты былі: "Гераічнай працай, у кароткі тэрмін адновім родны край!", "Няхай зноў расквітнее наша Любаншчына!","Больш хлеба Радзіме!".
Журналісты і калектыў друкарні не толькі рэгулярна і своечасова выпускалі газету, але і працавалі непасрэдна ў гаспадарках, у "вольны" час. Ездзілі на сваім старэнькім грузавічку, які падарыла рэдакцыі адна воінская часць. Даглядалі пасевы, убіралі ўраджай, будавалі хаты. Гэта сёння можа здацца неверагодным. Але так было, было.
I — цуда, сапраўднае цуда! За 3-4 гады ўсе, хто жыў у зямлянках, перасяліліся ў новыя хаты, а палі пачалі добра радзіць. Ужо ў 1948 годзе хлебаробы саўгаса "Дзесяць год БССР", напрыклад, вырасцілі небывалы па тым часе ўраджай жыта — па 30 цэнтнераў з гектара. Брыгадзірам паляводчых брыгад Паўлу Калыску і Фёдару Саўчыку, звеннявым Ульяне Пайграй і Анастасіі Стыкут было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Раённыя журналісты шырока прапагандавалі вопыт перадавікоў, пісалі пра знакамітых людзей Любаншчыны артыкулы і нарысы. Публікавалі іх не толькі ў раённай газеце, але і ў абласной, у рэспубліканскіх, кнігах.
Слаўныя працаўнікі жылі і жывуць на любанскай зямлі. 18 Герояў Сацыялістычнаі Працы і больш 2 тысяч узнагароджаных ордэнамі і медалямі. Ні ў адным раёне рэспублік няма столькі. Гэтым ганарацца і любанскі журналісты. Яны нямала зрабілі для таго, каб узвысіць у чалавеку самыя найлепшыя якасці — працалюбівасць, сумленнасць, дабрыню.
Аглядваючы і аналізуючы свой 40-гадовы журналісцкі шлях, напэўна, не памылюся, калі зазначу: у цэнтры ўвагі калектыву рэдакцыі райгазеты пастаянна знаходзіўся чалавек. 3 яго радасцямі і засмучэннямі, з яго штодзённымі клопатамі і марамі. Таму і карыстаецца наша раёнка папулярнасцю: ні адну газету не выпісвае столькі сем'яў. Мне многія гаварылі, што яны, атрымаўшы пошту, спачатку знаёмяцца з публікацыямі райгазеты. Па-ранейшаму людзі пішуць у раёнку пра сваё жыццё-быццё, пра цяжкасці і непаладкі, спадзеючыся, што ім дапамогуць, параяць, падтрымаюць. I журналісты ўсімі сіламі стараюцца апраўдаць сладзяванні людзей.
Я з радасным хваляваннем і задавальненнем успамінаю тых, з кім давялося працаваць у нашай раённай газеце.
Пра некаторых я ўжо гаварыў вышэй. Нешта агульнае я знаходжу ў характарах і перакананнях рэдактараў газеты: Вячаслава Харытонава, Барыса Пернікава, Аляксандра Ісачанкі, Васіля Бахара, Васіля Каліберава, Міколы Аленчыка і Валерыя Паўловіча. Гэтае "нешта" — чалавечая дабрыня і шчодрасць, бязмежная адданасць журналісцкай справе, любоў да сваёй нялёгікай прафесіі; праўдалюбства і ўласныя перакананні.
Сярод супрацоўнікаў рэдакцыі, на маю думку, найбольш выдзяляўся Уладзімір Дамарацкі. Праўда, спачатку ён не выклікаў энтузіязму ў ка-лектыве — нясмелы, малавопытны ў журналістыцы хлопец. Але мінула небагата часу, і нам давялося змяніць першае ўражанне. Валодзя з кожным артыкулам пісаў лепш і лепш—па-свойму, смела, удумліва, цікава.
Зайздроснай журналісцкай пладавітасцю вызначаўся на працягу 38 гадоў былы франтавік Венедзікт Бычок. На цэлую газетную старонку, а то і больш, мог здаць матэрыялаў за дзень. I не абы-якіх. Здаралася, што ён адзін увесь нумар рыхтаваў. Яго канёк— сельска-гаспадарчая тэматыка. Нягледзячы на тое, што ён не меў ніякай агразаатэхнічнай адукацыі, за дапамогай да яго пры напісанні дыпломных работ звярталіся нават выпускнікі ВНУ.
Развіўся ў нашай рэдакцыі журналісцкі талент Анатоля Аўрамчыка, дарэчы — аднавяскоўца Уладзіміра Паўлава. Яго запрасілі ў рэспубліканскую "Настаўніцкую газету" на пасаду намесніка рэдактара.
Гэта, зразумела, далёка не ўсе, з кім мне давялося працаваць у раённай газеце і да каго я адносіўся з павагай. Калектыў рэдакцыі быў стабільны, дружны і выпадковыя супрацоўнікі доўга не затрымліваліся, не прыжываліся.
На гэтым расказ-аповяд пра родную любанскую раёнку і раённых газетчыкаў, бадай, можна было б закончыць. Але ў чытачоў можа ўзнікнуць пытанне: як я быў рэдактарам раённай газеты? 3 20 жніўня 1950 па 1 жніўня 1952 года. Мабыць, буду адчуваць сябе ніякавата, калі са свайго доўгага журналісцкага жыцця выкіну два незабыўныя гады.
Працаваць на адказнай рэдактарскай пасадзе, мякка кажучы, нелёгка. Рэдактар знаходзіўся пад няспынным, строгім кантролем райкома партыі і галоўлітцэнзара, які перад выхадам газеты ў свет чытаў яе з першага да апошняга радка, адшукваючы "забароненае" і "шкоднае". Часам здаралася, што цэнзар, удакладняючы і "ўтрасаючы", па некалькі гадзін не дазваляў запускаць у работу друкарскую машыну. Але сур'ёзных сітуацый пры мне не ўзнікала. Журналісцкі вопыт, атрыманы ў дывізійнай і штодзённай армейскай газеце, многаму навучылі. Навучылі быць крайне ўважлівым, дысцыплінаваным, добрасумленным і прынцыповым, уважліва адносіцца да таварышаў па працы, да аўтараў.
I раптам — як гром з яснага неба: мяне выклікаюць на пасяджэнне бюро райкома партыі і не ў якасці члена бюро, а ў якасці вінаватага.
3-за чаго загарэўся сыр-бор? За якія грахі мяне абвінавачвалі? Дзесьці ў сярэдзіне ліпеня 1952 года я, як упаўнаважаны райкома партыі, паехаў у "свой" калгас, каб праверыць гатоўнасць да жніва. Затрымаўся там да самага вечара. Газету вычытаў і падпісаў да друку адказны сакратар і не заўважыў, што ў радку "ансамбль выканаў кантату пра Сталіна" адна літара не тая. Дарэчы, і цэнзар не знайшоў друкарскага ляпсусу.
Я не баяўся ніякага пакарання. Баяўся толькі аднаго: не прагналі б з рэдакцыі, інакш знікнуць усе мае планы і мары.
Не прагналі. Толькі на прыступку панізілі — прызначылі адказным сакратаром. Партыйнае ж спагнанне наклалі мізэрнае: "вымова без занясення ў асабістую справу".
Я быў надзвычай задаволены, што мне даверылі "сакратарства". Пасаду адказнага сакратара я палюбіў на ўсё астатняе жыццё. Работы — процьма? "нагружаны" цалюткі дзень, але адчуваў больш вольна, чым рэдактар. І самае цудоўнае, я актыўна заняўся літаратурнай творчасцю: пісаў вершы, паэмы, апавяданні. У. 1955 годзе дзяржаунае выдавецтва "Мастацкая літаратура" выпусціла маю першую паэтычную кнігу "Песня над палямі", у 1956 — Другую ("Ручаінкі"), у 1958, трэцюю "Вось якія мы"). I пайшло-паехала: кніга за кнігай...
I яшчэ адзін нялёгкі клопат я ўзваліў на сябе— літаратурную Любаншчыну. Пры рэдакцыі райгазеты стварылі літаб'яднанне "Арэскія хвалі". Рэгулярна праводзіліся пасяджэнні, на якіх абмяркоўваліся творы мясцовых аўтараў. Літаратурныя вечары наладжваліся ў раённым Доме культуры, у клубах, бібліятэках. Штомесяц у райгазеце друкавалася "Літаратурная старонка" і кожныя два тыдні — куток сатыры і гумару "Пакаштуйце перцу". Часта прысылалі па пошце ці прыносілі ў рэдакцыю свае вершы настаўнікі Мікола Жук. Янка Хатэнка, Павел Жук, Леанід Шырын, Марыя Дастанка, калгаснікі Аляксандр Ашуйка, Алена Лапташ і многія іншыя, асабліва вучні. Шэраг апавяданняў надрукаваў у райгазеце жыхар Любані Леанід Сойка. Дарэчы, яго фантастычную аповесць змясціла рэспубліканская маладзёжная газета "Чырвоная змена". На жаль, таленавіты празаік рана пайшоў з жыцця.
Я лічу, што самадзейная літаратурная творчасць — не забаўляльны занятак, яна дапамагае чалавеку дастойна жыць, пераадольваць цяжкасці, бачыць прыгожае, адрозніваць дабро ад зла, любіць родны край. Чалавек піша — значыць, марыць пра лепшае будучае сваё і Радзімы, радуецца ці смуткуе.
***
Часам даводзіцца чуць: а ці патрэбны раённыя газеты наогул? Маўляў, цяпер сталічных і абласных перыядычных выданняў навалам. Гэта — так. Але менавіта таму "раёнкі" патрэбны, запатрабаваны. Яшчэ як! Калі яны, не дай Божа, перастануць існаваць, мы востра адчуем, што нечага важнага не хапае ў нашым жыцці. Раённая газета для жыхароў сельскай "глыбінкі" — самы блізкі друкаваны орган, які хутка і аператыўна прыходзіць на дапамогу, з'яўляецца непасрэдным дарадчыкам чалавека, сям'і, калектыву. А дзе можна будзе даведацца пра раённыя навіны?
Яркае сведчанне заслуг раённай газеты "Голас Любаншчыны" — высокія ўзнагароды: Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета БССР і Ганаровая Грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Дарагая мая раёнка! Будзь жа заўсёды баявой, справядлівай, шчыра служы людзям.
Ты - мой лёс, маё жыццё.

Іван МУРАВЕЙКА.
Голас Любаншчыны ад 6 снежня 2008 года