На безымяннай вышыні на Смаленшчыне ў жніўні 1941 года, у Слаўгарадскім шпіталі ў Алтайскім краі, пад Сталінградам і ў Берліне — ніколі не забываў я Любаншчыну. Яе ціхія раніцы, размерана-працоўныя дні, зорныя летнія вечары, яе лясы і палі. Прыгажуня Арэса, маляўнічае возера Вячэра...
Поле заснула, спіць луг ля ракі,
Дрэмлюць у цемры садоў вецяркі.
Толькі не спіцца Арэсе адной,
Дзеліцца думкамі рэчка са мной...
Толькі не спіцца Арэсе ды мне —
У сэрца мае яна хвалі імкне.
Кожны, хто пабываў на возеры Вячэра, пакінуў тут часцінку свайго сэрца. Пра Вячэру таксама складзены не адзін верш.
Над ім раскрыўся нябёсаў блакіт,
I пошум зялёных спрадвечных ракіт.
Над ім салаўі свае песні пяюць
I прашчураў нашых тут душы жывуць...
I ўсё ж Любаншчына больш славіцца не шчодрасцю і багаццем прыроды, а сваімі мужчынамі, працавітымі, добразычлівымі людзьмі. Яна дала краіне 18 Герояў Сацыялістычнай Працы — ні ў адным раёне рэспублікі няма столькі. Ордэнамі і медалямі за добрасумленную працу ўзнагароджана больш дзвюх тысяч чалавек, многія ўдастоены звання заслужаных работнікаў у розных галінах народнай гаспадаркі. Мы ганарымся Героямі Савецкага Саюза Паўлам Алейнікавым, Захарам Лышчэнем, Дзіанісіем Наруцкім, поўным кавалерам ордэна Славы Карлам Куркевічам і Міхаілам Рагоўскім.
Помню Берлін у маі 1945 г. Над рэйхстагам — чырвоны сцяг Перамогі, і на вачах кожнага воіна — слёзы радасці. У загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага пералічваліся войскі і падраздзяленні, якія вызначыліся ў баях за авалоданне германскай сталіцай. Сярод іх і 248-я стралковая дывізія, якой камандаваў любанец, ураджэнец вёскі Арлёва М.З. Галай.
Важкі уклад у скарбніцу сучаснай беларускай літаратуры ўносяць пісьменнікі Уладзімір Паўлаў з Замошша і Ніна Маеўская з Любані. Актыўна працуюць на літаратурнай ніве Лідзія Савік, Анатоль Андруховіч, Мікола Мікуліч. У нашым раёне працавалі вядомыя беларускія пісьменнікі Мікола Лобан, Алесь Жаўрук, Сяргей Грахоўскі, Алена Васілевіч, Георгій Шчарбатаў, Мікола Сямашка, Васіль Сахарчук, Леанід Шырын. Мікола Лобан сем гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Тальскай школе, у якой вучыўся і я. Гэта ён разбудзіў у мяне любоў да роднага слова. У адным класе са мной вучылася шмат хлопцаў, якія пакінулі значны след у сваей дзейнасці. Мікола Язылец стаў журналістам, быў галоўным рэдактарам газеты «Вячэрні Мінск». Васіль Кашко пасля вайны скончыў сельгасакадэмію, акрамя баявых узнагарод мае ордэн Леніна і ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга за пленную працу на пасадзе галоўнага заатэхніка калгаса «Беларусь». Іван Слінько стаў лётчыкам, у званні палкоўніка быў намеснікам камандуючага авіяцыяй Уральскай ваеннай акругі.
Нашымі землякамі з'яўляюцца добра вядомыя ў Беларусі і Расіі дактары медыцынскіх навук А.Р.Бржазоўскі і А. Ф. Ермалінскі, доктар тэхнічных навук А. П. Дастанка, доктар тэхнічных навук Р.П.Чырыч, доктар біялагічных навук I.М.Сяржанін, доктар сельскагаспадарчых навук Л. В. Кукраш.
Цікавае жыццё пражыў настаўнік з Заельнага Янка Хатэнка. Ён пачаў пісаць вершы на пачатку трыццатых гадоў. Быў знаёмы з Янкам Купалам, друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. У час нямецкай акупацыі партызаніў, некалькі яго вершаў зме-чаны ў калектыўным зборніку «Лясныя песні».
Такі ж лёс і ў настаўніка Урэцкай школы Міколы Жука. Ён таксама ўзяўся за пяро ў пачатку трыццатых, быў у партызанах і на фронце. Пісаў вершы да апошняга дня жыцця, а пражыў ён 81 год, так і не дачакаўшыся сваёй кнігі паэзіі.
Родная Любаншчына! Ты — маё шчасце, мая любоў, мая песня... Я ганаруся табой!
Край мой любімы, азёраў разлівы,
Ля Арэсы — бары і палі...
Я, напэўна, не быў бы шчаслівы,
Каб цябе не было на зямлі.