Образование

    Атрадненская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа

    У 1929 г. была арганізавана 4-х камплектная школа. Размяшчалася яна ў в.Старая Дуброва. Колькасць вучняў дасягала 100 чалавек.
    У 1935 г. Школа была перанесена ў в. Бычкі (сучаснае Атраднае). Дырэктарам быў Біёнчык Іван Ульянавіч, першы настаўнік – Баркоўскі Аляксандр Іванавіч. Першыя вучні: Каляда А., Нямковіч М.
    У гады Вялікай Айчыннай вайны школа была разбурана, а ў 1945 г. нанава адбудавана.
    З фронту вярнуўся і працягнуў педагагічную дзейнасць Біёнчык І.У. Першым піянерам школы стаў Зубеня М. М.
    У 1951 г Бычкоўская школа стала васьмігадовай.
    У 1959 – 1960 гг. У школе адбыўся першы выпуск васьмікласнікаў. У 1963 г. Піянерскай дружыне прысвоена імя Дз.Ц.Гуляева. З 1968 г. дырэктарам школы быў Мяцельскі Міхаіл Раманавіч У гэты час каля школы адкрыты помнік загінуўшым военам-землякам.
    Сёння школа – двухпавярховы цагляны будынак са светлымі класамі, прасторнымі калідорамі, вялікай спартыўнай залай. Будаўніцтва гэтай школы пачалося ў 1969 г.
    У 1971 г. Атраднаўская сярэдняя школа гасцінна адчыніла дзверы ў краіну ведаў цікавым першакласнікам.
     

    У 1975 г. дырэктарам Атраднаўскай сэрэдняй школы стаў Трубчык А. М.
    З 1 верасня 2005 года УА “Артаднаўская ДзАСШ” кіруе дырэктар Макарэвіч Наталля Уладзіміраўна.



    © 2024. П а м я т ь. Любанский район