Каменны век
Засяленне Паарэсся людзьмі, хутчэй за ўсё, адбывалася ў сярэднім каменным веку (мезаліце). Да гэтага перыяду адносіцца комплекс археалагічных знаходак каля в. Азярное. На адным з раздуваў стаянкі Азярное 1 (ур. Дубнае) на беразе воз. Вячэра ў 1986 г. сабрана болын тысячы крамянёвых вырабаў, якія, па вызначэнню В. Я. Кудрашова, адносяцца да старажытнасцяў кудлаеўскай культуры1 (па назве паселішча на Сярэдняй Дзясне). Людзі, відавочна, пранікалі ў тыя часы на тэрыторыю Беларускага Палесся з захаду і займалі лясістыя раўніны ад Усходняй Польшчы да Падзясення2. Для мезалітычнага комплексу Азярнога 1 характэрна выкарыстанне нізкаякаснай крамяневай сыравіны, дробнасць (мікралітычнасць) вырабаў, большасць з якіх рабілася не на пласцінах, а на адшчэпах. Галоўная роля ў крамянёвым наборы належыць мікрапласцінкам з прытупленым краем, якія, магчыма, служылі ўстаўкамілязамі ў касцяных кінжалах, наканечніках, гарпунах і г. д. Радзей сустракаліся разцы, скрабкі, свярдзёлкі-праколкі, чаранковыя наканечнікі стрэл. Мезалітычны комплекс Азярнога 1, як і паселішча Кудлаеўка, адносіцца да пазнейшага мезаліту і датуецца VI —V тысячагоддзямі да н. э.
Наступны этап у жыцці дагістарычных людзей на Беларусі — новакаменны век (неаліт), які датуецца V — пачаткам II тысячагоддзя да н. э. Гэта перыяд росквіту старажытнейшай прысвойваючай гаспадаркі — палявання, рыбалоўства і збіральніцтва. Неаліт характарызуецца высокім узроўнем апрацоўкі каменя, косці, рога, з'яўленнем навыкаў вырабу посуду з гліны. Гэты перыяд адзначаецца высокім прыростам насельніцтва.
Людзі даволі шчыльна засялілі пагоркавыя мясціны ўздоўж Арэсы і яе прытокаў, берагі азёр. Абломкі посуду, крамянёвыя прылады зафіксаваны больш чым у дваццаці мясцінах Любаншчыны. У месцы ўпадзення Таліцы ў Арэсу ў 1970 г. У. Ф. Ісаенкам знойдзены сляды аднаго з такіх паселішчаў (Любань 1) — рэшткі агнішчаў, каля 110 крамянёвых прылад, абломкі больш 20 гліняных пасудзін сярэдзіны ІІІ — пачатку II тысячагоддзя да н. э.3
Раскопкі на месцы неалітычных па селішчаў ва ўр. Гудзіна каля в. Старыя Юрковічы, ур. Дубнае пад в. Азярное праводзіліся ў 1985 — 1990 гг. У Ста-рых Юрковічах знойдзены рэшткі неалітычнага жытла са слядамі агнішча, крамянёвыя вырабы і вастрадонная гліняная пасудзіна. На паселішчах каля Старых Юрковіч, Азярнога трапілася шмат абломкаў пасуды неалітычнага часу. Болынасць пасудзін мела адмысловае арнаментальнае аздабленне ў выглядзе грабенчатых адбіткаў, наколаў, насечак і г. д. Часта сустракаліся крамянёвыя наканечнікі стрэл, дроцікаў, нажы, разцы, скрабкі, праколкі, рэшткі крамянёвай вытворчасці.
Параўнальна багаты археалагічны матэрыял перыяду неаліту дазваляе меркаваць, што берагі Сярэдняй і Ніжняй Прыпяці, яе прытокаў, у тым ліку Арэсы, з'яўляліся паўночна-заходняй перыферыяй днепраданецкай культуры. Знаходзячыся на ўскраіне ўсходне-палескага арэала днепраданецкай культуры, неалітычныя помнікі Любаншчыны маюць шэраг адметнасцей (найперш у вытворчасці посуду), якія збліжаюць іх з традыцыямі заходніх суседзяў — нёманскай культурай. Цеснай сувязі з імі спрыяла тое, што вярхоўі Арэсы, Случы, Пцічы ўшчыльную падыходзяць да Панямоння і заходнепалескіх рэк.
Бронзавы век
Бронзавы век пачынаецца на Беларусі ў першых стагоддзях II тысячагоддзя да н. э. Бронза — сплаў медзі з волавам ці якім-небудзь іншым кампанентам. Сыравіны для выплаўкі яе няма ў межах нашага краю. Тым не менш спачатку гатовыя бронзавыя рэчы, а потым і вырабы мясцовых майстроў з прывазной сыравіны ўсё больш уваходзілі ва ўжытак, што спрыяла актывізацыі сувязяў з плямёнамі іншых рэгіёнаў. Спецыфіка эпохі бронзы пра яўлялася і ў тым, што тагачасныя насельнікі краю пачалі стала займацца земляробствам і жывёлагадоўляй, зачаткі чаго з'явіліся на поўдні Беларусі, відаць, яшчэ ў неаліце. Звыклы ўклад жыцця супольнасцей людзей усё часцей парушаўся вялікімі перасяленнямі, сацыяльнымі зменамі.
ПОМНІКІ КАМЕННАГА ВЕКУ: 1 — МЕЗАЛІТЫЧНЫЯ; 2 — НЕАЛІТЫЧНЫЯ
ПОМНІКІ БРОНЗАВАГА ВЕКУ: 3 — СЯРЭДНЕДНЯПРОЎСКАЙ КУЛЬТУРЫ; 4 — ТШЦІНЕЦКАЙ КУЛЬТУРЫ
ПОМНІКІ ЖАЛЕЗНАГА ВЕКУ: 5 — МІЛАГРАДСКАЙ КУЛЬТУРЫ; 6 — ЗАРУБІНЕЦКАЙ КУЛЬТУРЫ
ПОМНІКІ СЯРЭДНЯВЕЧЧА: 7 — СЕЛІШЧЫ; 8 — КУРГАННЫЯ МОГІЛЬНІКІ; 9 — КУЛЬТАВЫЯ КАМЯНІ
СКЛАЎ М. КРЫВАЛЬЦЭВІЧ
У канцы III — пачатку II тысячагоддзя да н. э. на абшарах Сярэдняй і Усходняй Еўропы рассяляюцца плямёны культур шнуравой керамікі. Адным з атрыбутаў іх былі каменныя свідраваныя сякеры, якія служылі ў якасці зброі ці рабочых прылад. Яны таксама мелі вялікае культавае значэнне як сімвал плоднасці, абароны ад злых сіл і сустракаюцца найчасцей у мужчынскіх пахаваннях канца III — першай палове II тысячагоддзя да н. э. На Любаншчыне знойдзена больш 20 каменных свідраваных сякер розных тыпаў.
Рэшткі паселішчаў адной з культур шнуравой керамікі — сярэднедняпроўскай, помнікі якой адкрыты ва Усходнім Палессі, даследаваліся ў Старых Юрковічах 1, Азярным 1, вядомы і ў іншых месцах. Сляды аднаго з ранніх на Беларусі паселішчаў сярэднедня-проўскай культуры знойдзены ў Старых Юрковічах і ва ўр. Гудзіна (першая чвэрць II тысячагоддзя да н. э.) уздоўж берага р. Арэсы. Жыхары карысталіся пласкадонным посудам з высокімі прамымі ці выгнутымі гарлавінамі, на паверхні якіх наносіліся арнаменты ў выглядзе адбіткаў шнура, лінейнага штампа і г. д. Знойдзены крамянёвыя вырабы гэтага часу — наканечнікі стрэл, дроцікаў, нажы, шліфаваныя сякеры, долаты і інш.
На Ніжняй Прыпяці і яе прытоках, у тым ліку і на Арэсе, жылі плямёны прыпяцкай групы сярэднедняпроўскай культуры. Іх этнаграфічнае адрозненне заўважаецца ў выкарыстанні адметнага посуду і арнаментальнага аздаблення, пэўных тыпаў каменных сякер. Мясцовае неалітычнае насельніцтва паступова ўзаемаасімілявалася з находнікамі, уключаючыся ў сферу жывёлагадоўчага і земляробчага гаспадарання: разводзілі буйную рагатую жывёлу, свіней, высякалі крамянёвымі і бронзавымі сякерамі дзялянкі лесу пад палі.
У сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э. у выніку ўзаемадзеяння культур шнуравой керамікі і тубыльцаў на тэрыторыі Палесся, Паўночна-Усходняй Польшчы фарміруецца своеасаблівы культурны масіў — тшцінецкі (ад назвы могільніка ў Польшчы), у якім вылучаюцца ўсходнія помнікі так званай усходнетшцінецкай культуры (XV —XI ст. да н. э.). Сляды паўночнай групы такіх помнікаў у выглядзе рэшткаў добра загладжанага глінянага посуду з арыгінальным арнаментам (чаргаванне пракрэсленых ліній з насечкамі, ямкамі), крамянёвых сярпоў і наканечнікаў стрэл знойдзены ў пяці месцах Любаншчыны.
Тшцінецкія паселішчы налічвалі адзін-два дзесяткі жытлаў з двухскатнай страхой. Адна палова пабудовы служыла месцам, дзе ўладкоўвалася агнішча. Некаторыя пабудовы своеасаблівай канструкцыі выкарыстоўваліся для культавых і гаспадарчых мэт. Нябожчыкаў хавалі ў курганных ці бескурганных могільніках. Вельмі часта цела памёршага спальвалі, змяшчаючы рэшткі крэмацыі ў магілах разам з пахавальнымі рэчамі.
Параўнальна рэдкая заселенасць забалочаных паўночных прытокаў Сярэдняй Прыпяці, у тым ліку басейна р. Арэсы, менш актыўныя сувязі з паўднёвым насельніцтвам прыводзілі да пэўнай кансервацыі ўкладу жыцця паўночнапалескіх жыхароў і спрыялі фарміраванню пэўных своеасаблівасцей іх культуры.
Далейшы лёс плямёнаў усходнетшцінецкай культуры застаецца амаль невядомым. У Прыпяцкім Палессі не знойдзены пакуль помнікі позняга перыяду бронзавага веку (XI —VIII ст. да н. э.), за выключэннем асобных рэшткаў глінянага посуду, некаторых вырабаў з бронзы.
Жалезны век
Асваенне спосабаў атрымання жалеза з балотных і азёрных руд стала адным з паваротных пунктаў у жыцці і побыце людзей. У паўднёва-ўсходняй і паўднёвай Беларусі знойдзены: неўмацаваныя (селішчы) і ўмацаваныя (гарадзішчы) паселішчы, бескурганныя і курганныя могільнікі мілаградскай культуры (ад гарадзішча Мілаграды Рэчыцкага раёна), якая датуецца ад VIII —VI да III —I ст. да н. э. Гарадзішчы гэтай культуры ўмацоўваліся валамі ці драў-лянымі платамі па перыметры вала.
Жыхары мілаградскіх селішчаў узводзілі наземныя ці крыху паглыбленыя слупавыя жытлы, хавалі памёршых суродзічаў у бескурганных ці курганных могільніках, звычайна спаліўшы цела нябожчыка.
Характэрны для мілаградцаў посуд з шарападобным, яйкападобным тулавам і невысокімі прамымі ці адагнутымі венчыкамі, знойдзены каля в. Таль ва ўр. Высокі Бераг на беразе Таліцы, на паселішчы Азярное 1, каля в. Калінаўка ва ўрочышчы Мочын. Магчыма, мілаградцамі ўзводзіліся гарадзішчы ка ля вёсак Заельнае (ур. Гарадок), Засмужжа (ур. Пераросты), Рачэнь. Мілаградскія помнікі Любаншчыны займалі паўночныя ўскраіны арэала культуры і межавалі з балтыйскай культурай штрыхавой керамікі, таму ў Паарэссі трапляюцца матэрыялы «штрыхавікоў». Па звестках У. Ф. Ісаенкі, штрыхаваны посуд знойдзены на паўночнай ускраіне Любані6. Большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што мілаградцы — старажытныя балты, хоць існуюць меркаванні пра іх балта-славянскую ці нават славянскую этнічную прыналежнасць.
Наступны этап дагісторыі насельніцтва Любаншчыны звязаны з старажыт насцямі зарубінецкай культуры (ад могільніка каля в. Зарубінцы пад Кіевам), якая датуецца III —II ст. да н. э. — I —II ст. н. э. Паселішчы і могільнікі зарубінецкай культуры знойдзены амаль па ўсяму поўдню Беларусі. «Зарубінцы» сяліліся на гарадзішчах (найчасцей гэта былі гарадзішчы, узведзеныя ў мілаградскі час) і на адкрытых селішчах у паўзямлянкавых зрубных жытлах з глінянымі ці каменнымі агменямі. Нябожчыка, па пярэдне спаленага на вогнішчы, хавалі ў ямах, куды клалі гаршкі, міскі, кубкі, бронзавыя і іншыя рэчы. Не выключана, што «зарубінцы», як і раней мілаградцы, акрамя падсечнага земляробства ведалі і ворнае.
Магчыма, найболыц раннія помнікі зарубінецкай культуры з'явіліся на захадзе Палесся і Валыні, адкуль «зарубінцы» рассяліліся на ўсход, у тым ліку на Паарэссе. Вывучаючы праблему этнічнай атрыбуцыі насельніцтва, якое пакінула зарубінецкія помнікі, В. В. Сядоў выказаў меркаванне, што мова «зарубінцаў» займала прамежкавае ста-новішча паміж славянскімі і заходне-балтыйскімі гаворкамі.
Далейшы лёс зарубінецкага насельніцтва на тэрыторыі Беларускага Палесся амаль невядомы. Пошукі постзарубінецкіх помнікаў і старажытнасцей II —V ст. пакуль не прыносяць істотных вынікаў. Пачатковая гісторыя славянства на Беларускім Палессі застаецца недастаткова даследаванай. 3 славянамі звязваюць звычайна паселішчы і могільнікі пражскай культуры, якая распаўсюджвалася ад Дняпра да Эльбы і ад Прыпяці да Дуная. На берагах Арэсы ніводнага помніка V —VII ст. не знойдзена. Верагодна, што на Любаншчыне ў гэты перыяд жылі людзі банцараўскай культуры (па назве гара дзішча Банцараўшчына пад Мінскам). Старажытнасці банцараўскага тыпу адкрыты на Случы, Пцічы і іншых левых прытоках Прыпяці8. Большасць археолагаў лічыць, што помнікі банцараўскай культуры пакінуты старажытнымі, магчыма, славянізаванымі балтамі.
М. М. Крывальцэвіч