До 1917 года

    Прастудная гарачка, ліхаманка...

    П. М. Шпілеўскі ў нарысах «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі», апісваючы побыт сялян Мінскай губерні, згадваў хваробы, якімі найбольш часта хварэлі жыхары: прастудная гарачка, дызентэрыя, каўтун, залатуха, ліхаманка... Прычынамі захворвання былі антысанітарыя, скучанасць жытлаў, часта сумеснае пражыванне з дамашняй жывёлай, недахоп цёплага адзення, дрэннае харчаванне, недаяданне.

    Найбольшую небяснеку прадстаўлялі эпідэміі. У 1505 г. пасля набегу крымчакоў на беларускія землі і няў далай асады Слуцка, спусташэнне навакольных вёсак давяршыла эпідэмія. У жніўні — кастрычніку 1894 г. у в. Убібацькі (Калінаўка) была эпідэмія халеры. 46 чалавек захварэла гэтай цяжкай хваробай. 20 з іх памерла. Аб гэтай падзеі дакладваў у губернскі Мінск сельскі доктар Скрыгалаў. Ён паведамляў, што яму аднаму не пад сілу аказаць дапамогу ўсім хворым, не хапае медыкаментаў. Фельчары Збераноўскі з Асавецкай воласці і Ждановіч з м. Любань не могуць справіцца з эпідэміяй, населеныя пункты раз'ядноўваюць балоты, няма дарог. У канцы XIX — пачатку XX ст. на Любаншчыне не было ні адной бальні цы. Бліжэйшыя да Любані знаходзіліся ў Глуску і Нарычах на 10 ложкаў кожная. Дапамогу хворым аказвалі тры фельчары, якія знаходзіліся ў цэнтрах валасцей у в. Забалаць, Асавец і ў м. Любань. У пачатку XX ст. у Асаўцы працаваў фельчар Шумчэня, у в. Забалаці — Шпіленя, у м. Любань — Спірыдонаў. Хворых яны прымалі ў сябе дома: на будаўніцтва школ, бальніц улады адпускалі сродкі ў апошнюю чаргу і вельмі неахвотна. У другой палове XIX ст. у м. Урэчча была адкрыта аптэка, якую ўзначальваў Матэўш Лаўдэнбах, затым Роберт Жлабікоўскі. Аптэчны посуд для яе і іншых аптэк паўночна-заходняга краю вырабляўся на гуце ва Урэччы. А. В. Сіманава Памятная книга Мннской губернии на 1883 г. Памятная книга Мннской губернии на 1886 г.

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район