Уключэнне беларускіх зямель у склад цэнтралізаванай, з моцнай вярхоўнай уладай Расійскай імперыі прывяло да пэўнай палітычнай стабілізацыі. Быў пакладзены канец ваенным сутычкам, феадальнай анархіі, магнатам забаронена трымаць свае войскі, мець крэпасці. Беларускія землі ўключаны ў агульнарасійскую гаспадарчую сістэму, што пашырыла рынак збыту прадукцыі земляробства. У 1796 г. праведзена губернская рэформа, якая ўводзіла павятовае дзяленне на далучаных беларускіх землях (па 20 — 30 тысяч чалавек падатковага, або рэвізскага, насельніцтва). Паветы аб'ядноўваліся ў губерні. Землі Любаншчыны ўвайшлі ў склад Слуцкага, Бабруйскага і Мазырскага паветаў Мінскай губерні. Большасць населеных пунктаў сучаснага Любанскага раёна была аднесена да Бабруйскага павета ў складзе Забалацкай і Асавецкай валасцей. У склад Забалацкай воласці ўваходзілі населеныя пункты сучасных Тальскага, Юшкаўскага, Рачэнскага, Сароцкага і Ляхаўскага сельсаветаў, у тым ліку м. Любань. Буйнымі населенымі пунктамі воласці былі вёскі Таль, Рачэнь, Обчын, Юшкавічы, Касцюкі, Шыпілавічы, Рэдкавічы. У склад Асавецкай воласці ўваходзілі населеныя пункты Асавецкага і Ямінскага сельсаветаў, сярод якіх вёскі Чабусы, Пласток, засценак і сяло Ямінск.
Населеныя пункты сучаснага Соснаўскага сельсавета былі аднесены да Ляскавіцкай воласці: вёскі і маёнткі Баянічы і Жывунь, с. Загалле, хутары Барыкоў, Жалы і іншыя. Мястэчка Урэчча ўваходзіла ў склад Горкаўскай воласці. Да Слуцкага павета адышлі вёскі Дарасінскага сельсавета — Дарасіно, Замошша і іншыя, да Мазырскага ў склад Камаровіцкай воласці ўвайшлі населеныя пункты сучаснага М. Гарадзяціцкага сельсавета.
На заняткі насельніцтва Любаншчыны ўплыў аказвала геаграфічнае размяшчэнне краю. У «Материалах для географии и статастики России» ў 1863 г. паведамлялася: «В Бобруйском уезде главные болота находятся в юго-западной части между реками Птичь, Оресса, Докольна. Треть этого пространства занята открытымп болотами. Непроходимыми отмечаются болота, тянущиеся по левому берегу Орессы и окружающие озера Пучье и Вечера»...
Зямель, прыгодных для земляробства, было мала. У сярэдзіне XIX ст. на душу насельніцтва ў Бабруйскім павеце прыходзілася: палі — 2,38 дзес, лугі — 0,84 дзес, лясы — 7,68 дзес.
Размеркаванне ворных зямель на працягу XIX ст. было на карысць памешчыкаў. Буйнейшым землеўладальнікам на Любаншчыне быў князь Вітгенштэйн, якому належала болышая частка тэрыторыі сучаснага Любанскага раёна: маёнткі Паніч (в. Замошша і Дарасіно), Ярэмічы (в. Рачэнь, Юшкавічы, Закальное, фальв. Ярэмічы, м. Любань), Закальна, Юрковічы, Рэдкавічы, Пасекі (в. Азлом, Асавец, Зяленкі, Касцяшы). Найбольш буйны маёнтак — Ярэмічы, па яго тэрыторыі працякала р. Арэса, выкапаны сажалкі для развядзення рыбы. Меліся дзве праваслаўныя цэрквы, шынок, два піцейныя дамы, два вадзяныя млыны (адзін у м. Любань), цагельны завод у в. Касцюкі. У пачатку XIX ст. пабудаваны панскі дом, флігель і іншыя гаспадарчыя пабудовы.
Асноўную частку насельніцтва складалі прыгонныя сяляне, якія карысталіся зямельнымі надзеламі. Сялянскі надзел складаўся з двух прыкладна аднолькавых частак: цяглай і прыёмнай доляў. За цяглую сяляне адбывалі прыгон, за прыёмную плацілі грашовы аброк. 3 цягам часу абедзве часткі надзелу спалучаліся, з сялян спаганяліся ў асноўным рабочыя павіннасці. 3 1844 г., пасля зацвярджэння палажэння аб стварэнні дваранскіх камітэтаў у заходніх губернях, галоўныя сялянскія павіннасці і размеры іх надзелаў вызначалі самі дваране пры складанні інвентароў маёнткаў, зямельны надзел перадаваўся ў спадчыну. Інвентарная рэформа сярэдзіны 40-х гадоў XIX ст. устанавіла залежнасць сялянскіх павіннасцей ад велічыні надзелаў. Найбольш распаўсюджаны памер зямельнага надзелу на сялянскую гаспадарку складаў 10 — 12 дзесяцін (і ворная зямля, і сенажаць). У Мазырскім павеце, найменш населеным, на шматсямейны двор магло прыпадаць 20 — 22 дзесяціны.
Галоўнымі павіннасцямі сялян у першай палове XIX ст. былі паншчына і згоны. Паншчына складала звычайна 4 — 6 дзён у тыдзень з сялянскага двара. Мужчына на сваім кані працаваў 2 — 3 дні ў гаспадарцы памешчыка і столькі ж жанчына. Да сярэдзіны XIX стагоддзя прыгон яшчэ больш узрос, што выклікала незадаволенасць з боку сялян і адкрытае супраціўленне. У 1846 г. памешчык з в. Нежын Антон Казакевіч скардзіўся прыставу на сялян свайго маёнтка, што яны «неоднократно вознамеривались убить его, а с марта не отбывают ему повинностей». Прычынай выступлення нежынскіх сялян стала павелічэнне паншчыны да 5 дзён у тыдзень, самавольнае распараджэнне памешчыкам лёсам прыгонных сялян (Казакевіч прадаў некалькі чалавек).
Другой галоўнай павіннасцю сялян былі згоны (талокі, гвалты) — адработачная павіннасць, якая выконвалася акрамя паншчыны па патрабаванню памешчыка ў час сенакосу і жніва. На працягу першай паловы XIX ст. колькасць згонных дзён узрасла ў 2 — 3 разы. Кожны працаздольны мужчына павінен адрабіць гвалту па 9—10 дзён у год. Існаваў і аброк. Аброчных сялян на Любаншчыне была нязначная колькасць — дадатковых даходаў яны амаль не мелі, таму і аброк як павіннасць прымяняўся вельмі рэдка.
За карыстанне выпасамі, за нарыхтоўку ў лесе памешчыка дроў, збор грыбоў і ягад сяляне адбывалі дадатковыя павіннасці — будаўнічыя работы на панскім двары, рамонт дарог, мастоў і інш. Іх памер вагаўся ад 6 да 12 дзён у год з сялянскага двара. Існавала старожа — работа на жывёльным двары, распілоўка дроў. Яшчэ адна павіннасць, падаршчызна (у асноўным зімой) — вываз прадуктаў і тавараў на рынак. Кожная жанчына з сялянскага двара павінна была спрасці за зіму не менш за 6 фунтаў ільну ці воўны. Мужчыны па чарзе ахоўвалі памешчыцкі двор (начная варта).
Амаль ва ўсіх маёнтках захавалася натуральная даніна. Да XIX ст. адбыліся змены: замест жыта, аўса, ільну сяляне аддавалі птушку, яйкі, сухія грыбы і ягады, мёд, палатно. Сяляне маёнтка Альбінка (Загалля) павінны былі, згодна з інвентаром, прыносіць на памешчыцкі двор ягады і арэхі — па 2 гарцы з душы (малы гарнец 2,8 л), дзве куры і 20 яек з двара, 0,5 кварты мёду з калоды (кварта — 0,75 л). Прыгонныя сяляне не былі вызвалены і ад дзяржаўных павіннасцей — падаткаў, земскіх збораў, рэкруцкай, падводнай.

У 50-я гады XIX ст. плошчы ворнай зямлі ў памешчыкаў павялічваліся ў сувязі з ростам таварнасці сельскай гаспадаркі. Продаж сельскагаспадарчай прадукцыі стаў асноўнай крыніцай даходаў памешчыка разам з жывёлагадоўляй, садаводствам, здачай у арэнду млыноў, пітных дамоў і інш. 50 руб. серабром у год прыносіў князю Вітгенштэйну паром праз р. Арэсу на тэрыторыі маёнтка Ярэмічы. У 1866 г. сяляне м. Любань захапілі яго. Чатыры гады ішло судовае разбірацельства, у выніку сяляне вымушаны былі вярнуць паром яго ўладальніку.
Дзяржаўныя зямельныя ўладанні здаваліся ў доўгатэрміновую арэнду мясцовай шляхце (на 12 і больш гадоў). Гэтая катэгорыя шляхты насіла назву чыншавай. Акрамя чыншавай выдзялялі шляхту ваколічную і неаселую. Ваколічная сялілася засценкамі, абруба мі, валодала зямлёй, рэдка — сялянамі. Неаселая займалася дробнымі промысламі, наймалася на гаспадарча-адміністрацыйныя пасады, батрачыла, паступова збліжалася ў сваім становішчы з сялянамі. Царскі ўрад імкнуўся выключыць шляхту з пануючага саслоўя дваран. Каб захаваць свае прывілеі, неабходна было на працягу года даказаць свае правы на знаходжанне ў шляхецкім саслоўі, у іншым выпадку шляхціц падлягаў высяленню ў пагранічнае абароннае войска. Пасля паўстання 1830 г. шляхта падзялялася на сельскіх аднадворцаў і гарадскіх грамадзян. Яны сталі асобным падаткавым саслоўем: плацілі падымны збор, выконвалі 15-гадовую рэкруцкую павіннасць.
19 лютага 1861 г. імператарам Аляксандрам II былі падпісаны «Маніфест» і «Палажэнні» аб вызваленні намешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Сяляне атрымалі, хоць і не адразу, асабістую волю, правы чалавека, фармальна незалежнага ад пана. Селянін мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову. Рэформа ўнесла значныя змены ў сацыяльны склад сельскага насельніцтва. Яно стала падраздзяляцца на наступныя катэгорыі: былыя памешчыцкія сяляне, сельскія вечныя чыншавікі, рускія праваслаўныя арандатары, стараабрадцы, былыя дзяржаўныя сяляне, вольныя людзі.
Найболыную частку сельскага насельніцтва складалі былыя памешчыцкія сяляне. Паводле «Палажэння 19 лютага» былыя прыгонныя сяляне маглі на пэўных умовах набыць частку зямлі ў памешчыка, які па-ранейшаму заставаўся яе ўласнікам. Зямельныя надзелы павінны былі вызначацца на аснове добраахвотных пагадненняў сялян з памешчыкамі. У выпадках, калі згода не дасягалася, закон устанаўліваў нормы сялянскіх надзелаў, улічваючы інтарэсы памешчыка, які мог пакінуць у сваіх руках ад 4/3 да 1/2 усёй зямлі.
Пры раздзеле зямлі памешчыкі выбіралі лепшыя ўчасткі, амаль усе лясы, лепшыя сенажаці, азёры і г. д. Паранейшаму самым буйным землеўладальнікам на Любаншчыне заставаўся князь Вітгенштэйн. Звыш 500 дзес. зямлі налічвалася ў сясцёр Дабравольскіх (маёнтак Баянічы), памешчыка Нормана (Рэдкавічы), Пятровай (Гарадзяцічы), Піменавай (ганаровая грамадзянка м. Урэчча). Надзелы для сялян выдзяляліся на няўдобіцах, далёка ад вёсак. Многія сяляне-дваровыя, якія да рэформы служылі ў панскіх маёнтках і не мелі зямельных надзелаў, засталіся беззямельнымі і пасля рэформы.
Паводле закона селянін павінен быў заплаціць памешчыку выкуп і за зямлю, і за сваю свабоду. Выкуп асабістай свабоды быў замаскіраваны шляхам завышэння цаны на зямлю. Пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава, сяляне рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплачваць не толькі доўг, але і працэнты за пазыку. Да 1889 г. па Бабруйскаму павету было зарэгістравана 214 выкупных здзелак, у спіску землеўладальнікаў на тэрыторыі сучаснага Любанскага раёна значыцца 36 сялян, якія набылі 4686 дзесяцін зямлі. Толькі трое з іх выкупілі больш за 500 дзес. Памер астатніх зямельных надзелаў вагаўся ад 15 да 100 дзес.
Другую катэгорыю сельскага насельніцтва ў парэформенны час складалі вечныя чыншавікі. Яны валодалі зямельнымі надзеламі па-за гарадамі і мястэчкамі на правах спадчыннага безтэрміновага карыстання за грашовыя або натуральныя павіннасці. Пасля прыняцця закона 9 чэрвеня 1886 г. вечныя чыншавікі павінны былі на працягу трох гадоў заключыць з землеўладальнікам дагавор аб спыненні вечначыншавага карыстання зямлёй і выкупіць свой надзел або заключыць дагавор аб арэндзе. Праз тры гады яны маглі набыць свае чыншавыя надзелы ва ўласнасць. Для гэтага неабходна было пісьмовым актам даказаць, што надзел знаходзіўся ў безтэрміновым карыстанні, што ён перадаваўся ў спадчыну, што чыншавік адбываў на карысць земле ўладальніка павіннасці. У Бабруйскім павеце ў канцы XIX ст. выкупная ссуда не перавышала 12 руб.
Каб памешчыкі не засталіся пасля рэформы без рабочых рук, «Палажэнне 19 лютага 1861 г.» прадугледжвала 9-гадовы тэрмін выкупу надзелаў сялянамі. Да гэтага часу яны заставаліся «часоваабавязанымі» і павінны былі за карыстанне надзеламі, як і раней, адбываць паншчыну або плаціць чынш.
У другой палове XIX ст. павіннасці сельскіх жыхароў можна раздзяліць па спосабу выканання на грашовыя і натуральныя, па віду назначэння на дзяржаўныя, земскія і мірскія. Асобае месца сярод грашовых збораў займалі выкупныя і страхавыя плацяжы, а таксама пазямельны падатак. За 1 дзес. зямлі сяляне Забалацкай воласці плацілі 0,9 кап. пазямельнага падатку.
Земскія павіннасці складаліся з пазямельных збораў і натуральных павіннасцей — падводных, на ўтрыманне дарог, мастоў, гацяў. Грунтавыя дарогі размяркоўваліся ўчасткамі паміж населенымі пунктамі, іх жыхары павінны былі пастаянна ўтрымоўваць у добрым стане. Былі таксама зборы на забеспя чэнне прадуктовых патрэб, утвараліся хлебныя запасы на выпадак неўраджаю.
Мірская павіннасць — збор на ўтрыманне царквы, сельскіх вучылішч, ва ласных і сельскіх упраў, дарог, межаў і межавых знакаў, варты, догляд старых, калек, сірат, расходаў на ветэрынарную службу. У канцы XIX ст. мірскія павіннасці ўзраслі з 29 да 47,2 кап. на 1 дзес.

У парэформеннай вёсцы змяніўся і парадак кіравання сялянамі. Памешчык страціў уладу над імі, кіраванне было заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне адной сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту, на валасных сходах сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў — валасное праўленне, старшыню і суддзю. Функцыі сялянскага самакіравання былі абмежаваныя: яны павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ўрадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адносіліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі павіннасцей, рэгуляванне пазямельных узаемаадносін, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай службы. За спраўнае выкананне павіннасцей і выплату падаткаў сяляне адказвалі на аснове кругавой парукі, якая захавалася да пачатку XX ст.
Рэформа 1861 г. адкрыла шлях капіталізму на беларускія землі. Сяляне шукалі крыніцы грашовых сродкаў і ўсё больш і больш уцягваліся ў грашова-таварныя адносіны. Сельскагаспадарчая прадукцыя ў асноўным ішла на продаж. На Любаншчыне атрымалі развіццё розныя промыслы. Найбольш шырокае распаўсюджанне мелі сталярны, бандарны, ганчарны промыслы, смалакурэнне. Промысламі сяляне займаліся ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час. Звычайна селянін-саматужнік пра цаваў разам з членамі сваёй сям'і. У канцы XIX ст. на Любаншчыне бандарным промыслам займаліся 12 чалавек, сталярным — 3, кушнерным — 3, вырабам драўляных прылад працы — 40, падвод — 10, металічных прылад працы — 19, ганчарным — 12, апрацоўкай каменю — 22. Частка вырабаў скуплялася гандлярамі м. Любань, вывозілася ў Слуцк, Мазыр.

Такім чынам, да сярэдзіны XIX ст. на Любаншчыне сфарміраваліся цэнтры рамёстваў. Апрацоўкай воўны і ільну, ткацтвам, вырабам драўляных прылад працы займаліся паўсюдна. Кавальская справа атрымала развіццё ў м. Любань, сталярная — у в. Асавец, м. Любань, бандарная — у в. Закальное, в. Зяленкі, ганчарнае рамяство — у в. Дарасіно. Тут выраблялі паліваны кухонны, сталовы і тарны посуд, цацкі. Вырабы дарасінскіх майстроў вызначаліся дасканаласцю, завершанасцю форм, колер іх быў звычайна светлым, чырванаватым, што дасягалася спалучэннем светлай гліны з празрыстай або зялёнай палівай. Вырабы былі ўпрыгожаны прамымі і хвалістымі выціснутымі або маляванымі лініямі. У Дарасіно вырабляўся таксама чорназадымлены посуд. У 80-я гады XIX ст. на Любаншчыне працавалі тры вінакурныя заводы: у маёнтку Ярэмічы (заснаваны ў пачатку XIX ст.), ва Урэччы (1830 г.), у Талі (1815 г.). У в. Гарадзяцічы існаваў смалакурны завод, які таксама належаў Вітгенштэйну, заснаваны ў 1883 г. Завод вырабляў 800 вёдзер дзёгцю на суму 600 руб. штогод. Прадукцыя рэалізоўвалася на месцы і ў паўднёвых губернях Расіі. У пачатку XX ст. пачынаецца будаўніцтва паравых млыноў у в. Ямінск (1902 г.) і ў м. Любань (1906 г.).
Н. М. Сіняк