Населеныя пункты Любанскага раёна, якія не існуюць

    Арэхава, да 1976 г.— хутар у Рачэнскім сельсавеце, 20 км ад г. Любань і 8 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 2 двары, 3 жыхары. Перастаў існаваць у сувязі з узбуйненнем вёсак.


    Аснічкі, да сярэдзшы 30-х гадоў — хутар у Загальскім сельсавеце, у пачатку XX ст.— у складзе Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета. У 1917 г. налічвалася 6 двароў, 46 жыхароў. Перастаў існаваць у сувязі з раскулачваннем сялян у 30-я гады.


    Балота круглае, хутар, 23 км ад Любані, у пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 5 жыхароў.


    Баравіно, да 1978 г.— веска ў Ямінскім сельсавеце, 20 км ад г. Любань і 3 км ад в. Ямінск. У 1962 г. налічвалася 17 двароў, 60 жыхароў (у 1982 г. было 2 двары). Жыхары пераселены ў в. Заельнае.


    Баранін хутар, у пачатку XX ст. уваходзіў у склад Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. налічвалася 4 двары, 41 жыхар.


    Бацюкі, да 1979 г. веска ў Ямінскім сельсавеце, 23 км ад г. Любань і 6 км ад в. Ямінск. У 1962 г. налічвалася 5 двароў, 11 жыхароў. Жыхары пераселены ў в. Азломль.


    Беразінец, хутар у Рачэнскім сельсавеце, 9 км ад Любані і 6 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічьцўся 1 двор, 2 жыхары.


    Белы Слуп, хутар, у пачатку XX ст. уваходзіў у склад Забалацкай воласці Бабруйскага навета.


    Берва высокая, хутар, 15 км ад Любані, у пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. налічваўся 1 двор, 10 жыхароў.


    Броды, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, у 1962 г. налічвалася 18 двароў, 71 жыхар. Зліўся з в. Обчын (вул. Пушкіна).


    Буслаўшчына, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце. У 1962 г. налічвалася 17 двароў, 70 жыхароў. Зліўся з в. Рачэнь.


    Бервіно, хутар, 7 км ад Любані, у пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было 7 двароў, 11 жыхароў.


    Васысава гара, да 1973 г.— хутар у Рачзнскім сельсавеце, 14 км ад г. Любань і 2 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 3 двары, 11 жыхароў. Зліўся з в. Рачэнь.


    Вераццё, хутар, 11 км ад Любані, у пачатку XX ст. уваходзіў у Забалацкую воласць Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор і 8 жыхароў.


    Вострыя елкі, да 1976 г.—хутар у складзе Камунараўскага сельсавета.


    Вуглы, да 1987 г. — пасёлак у складзе Рачэнскага сельсавета, 18 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 6 двароў, 16 жыхароў, у 1987 г.— 1 двор, 1 жыхар.


    Вярхі, хутар, 18 км ад Любані, у пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было 3 двары, 16 жыхароў.


    Града, урочышча, у пачатку XX ст. у складзе Камаровіцкай воласці Мазырскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 9 жыхароў.


    Глінішча, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 15 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 5 жыхароў, у 1962 г. налічвалася 34 двары, 114 жыхароў. У 1977 г. зліўся з в. Рачэнь.


    Грудок, да 1979 г.— пасёлак у складзе Рачэнскага сельсавета, у 1929 г. налічвалася 17 двароў, у 1962 г.— 52 двары, 208 жыхароў. Зліўся з в. Закальное (вул. Смірнова).


    Гумнішча, хутар, 12 км ад г. Любань і 2 км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было 6 двароў, 40 жыхароў.


    Даватара (імя), пасёлак у Малагарадзяціцкім сельсавеце. У 1962 г. налічвалася 10 двароў, 40 жыхароў. У 1970 г. увайшоў у склад М. Гарадзяціч.


    Дамшын, хутар, 16 км ад г. Любань і 16 км ад в. Асавец. У пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было 3 двары, 19 жыхароў.


    Дараганаўка, да 1977 г. — пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 9 км ад г. Любань і 8 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 23 двары, 89 жыхароў. Зліўся з в. Обчын (вул. Кірава).


    Дзяменка, хутар, 14 км ад г. Любань, у пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было 2 двары, 15 жыхароў.


    Дзяменіца, хутар, 14 км ад г. Любань, у пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было 2 двары, 12 жыхароў.


    Дуброўка, хутар, 6 км ад г. Любань, у пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было 4 двары, 22 жыхары.


    Дуб'ё, да 1977 г.— хутар у Рачэнскім сельсавеце, 16 км ад г. Любань і 4 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 8 двароў, 12 жыхароў. У 60-я гады жыхары хутара пераселены ў в. Рачэнь.


    Замосце, у пачатку XX ст. засценак у складзе Камаровіцкай воласці Мазырскага павета, 2 км ад в. В. Гарадзяцічы. У 1908 г. 16 двароў, 109 жыхароў.


    Заніва, хутар у складзе Рачэнскага сельсавета, 16 км ад г. Любань і 4 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. Налічвалася 4 двары, 16 жыхароў, у 1982 г.— 2 двары, 3 жыхары. Перастаў існаваць у 80-х гадах.


    Западэр, хутар, у пачатку XX ст. у складзе Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета. У 1917 г. налічвалася 12 двароў, 75 жыхароў.


    Зарэчкі, хутар, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 7 жыхароў.


    Зімовішча, засценак, 21 км ад г. Любань і 7 км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было 5 двароў, 33 жыхары.


    Зубрава, хутар, 8 км ад г. Любань і 10 км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было 2 двары, 10 жыхароў.


    Зыслаў, да 1960 г. — пасёлак у Соснаўскім сельсавеце, у пачатку XX ст. у складзе Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. налічвалася 5 двароў, 33 жыхары, у 1962 г.— 21 двор, 92 жыхары. У 60-я гады жыхары пераселены ў в. Загалле і Дварэц.


    Камень, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце. У 1917 г. быў 1 двор, 8 жыхароў, у 1962 г.— 44 двары, 198 жыхароў. У 1977 г. зліўся з в. Обчын.


    Каранец, фальварак, 11 км ад г. Любань і 9 км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 9 жыхароў.


    Каторава, хутар у Рачэнскім сельсавеце, 20 км ад г. Любань і 7 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. быў 1 двор, 4 жыхары.


    Кацічава, да 1973 г.— хутар у Рачэнскім сельсавеце, 19 км ад г. Любань і 7 км ад в. Рачэнь. У 1917 г. налічвалася 5 двароў, 47 жыхароў, у 1962 г.— 1 двор, 3 жыхары.


    Камяжышча, да 1966 г.— хутар у Юшкавіцкім сельсавеце, 9 км ад г. Любань і 3 км ад в. Юшкавічы. У 1962 г. быў 1 двор, 3 жыхары.


    Крапіўнае, урочышча на тэрыторьй эксперыментальнай базы «Любанская». У 1908 г. быў 1 двор, 4 жыхары. Цяпер — вул. Крапіўная ў в. Барыкоў.


    Крушнікі, хутар, 13 км ад г. Любань і 14 км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. уваходзіў у склад Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 6 жыхароў.


    Лапачоў Брод, веска ў Тальскім сельсавеце. У 1909 г. налічвалася 20 двароў, 121 жыхар, у 1962 г.— 65 двароў, 267 жыхароў. У 1976 г. злілася з в. Ператок.


    Ліпнікі, хутар, 17 км ад Любані і 15 км ад в. Асавец. У 1908 г. было 3 двары, 20 жыхароў. Перастаў існаваць у канцы 30-х гадоў, жыхары пераселены ў в. Ямінск і Плюсна.


    Ляда, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, у 1962 г. налічвалася 28 двароў, 78 жыхароў. Зліўся з в. Обчын (вул. Пушкіна).


    Малінаўка, да 70-х гадоў — пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, у 1929 г. налічвалася 9 двароў, у 1962 г.— 3 двары, 16 жыхароў. Зліўся з в. Закальное.


    Мардзвілавічы, веска ў Юшкавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак Мардзвілавічы ўваходзіў у склад Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. налічвалася 34 двары, 275 жыхароў. У 1962 г. налічваўся 31 двор, 82 жыхары. У 1976 г. злілася з в. Купнікі (вул. Мардзвілавіцкая).


    Масток, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 17 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1929 г. налічвалася 18 двароў, у 1962 г.— 19 двароў, 93 жыхары. Зліўся з в. Рачэнь.


    Навіна, да 1977 г.— хутар у Рачэнскім сельсавеце, 9 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 5 двароў, 16 жыхароў. Зліўся з в. Рачэнь.


    Наваполле, хутар, 9 км ад г. Любань і 12 км ад в. Асавец. У 1908 г. быў 1 двор, 7 жыхароў.


    Новы, да 1973 г.— пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, у 1962 г. налічвалася 38 двароў, 116 жыхароў. Зліўся з в. Обчын (вул. Леніна).


    Падакопы, да 1977 г.— пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 16 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 14 двароў, 47 жыхароў. Зліўся з пас. Падлескі.


    Падбалота, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, у 1962 г. налічвалася 14 двароў, 38 жыхароў. Зліўся з в. Закальное.


    Падвалочкі, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 15 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 23 двары, 97 жыхароў. Зліўся з пас. Крукава.


    Падгаць, хутар, 4 км ад г. Любань. У пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 9 жыхароў.


    Падклённае, да 1969 г.— хутар у Ямінскім сельсавеце, 10 км ад г. Любань і 12 км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. было 3 двары, 12 жыхароў.


    Пасека-1, да 1977 г.— пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 19 км ад г. Любань і 5 км ад в. Рачэнь. У 1929 г. налічвалася 13 двароў, у 1962 г.— 52 двары, 101 жыхар. Зліўся з пас. Масты.


    Пасека-2, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 17 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 24 двары, 104 жыхары. Зліўся з пас. Масты.


    Похіль, урочышча ў Малагарадзяціцкім сельсавеце, 30 км ад г. Любань і 12 км ад в. Малыя Гарадзяцічы. У 1909 г. было 2 двары, 10 жыхароў, у 1962 г.— 17 двароў, 71 жыхар. Жыхары ў 80-я гады пераселены ў в. Палічын і Падгалле.


    Перавеснае, хутар, 16 км ад г. Любань і 16 км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. быў 1 двор, 6 жыхароў.


    Пятнішча, хутар, 16 км ад г. Любань і 10 км ад в. Асавец. У 1909 г. было 2 двары, 5 жыхароў.


    Рог Казіны, хутар, 13 км ад г. Любань, у пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1906 г. быў 1 двор, 15 жыхароў.


    Скорднае, урочышча, 10 км ад г. Любань і 13 км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 6 жыхароў.


    Свісціно, да 70-х гадоў — пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 5 км ад г. Любань і 8 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 5 двароў, 10 жыхароў. Жыхары пераселены ў в. Обчын.


    Сямёнаўка, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце. У 1962 г. налічвалася 22 двары, 78 жыхароў. Зліўся з в. Рачэнь (вул. Падгайская).


    Троіцкае, хутар, 16 км ад г. Любань і 17 км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. быў 1 двор, 10 жыхароў.


    Фальварак, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 19 км ад г. Любань і 6 км ад в. Рачэнь. У 1919 г. Было 4 двары, 21 жыхар, у 1929 г.— 23 двары, у 1962 г.— 49 двароў, 197 жыхароў. Афіцыйна перастаў існаваць з 1977 г., але там жывуць людзі і сёння.


    Фамін Рог, пасёлак у Загальскім сельсавеце. У пачатку XX ст. хутар Фамін Рог уваходзіў у Ляскавіцкую воласць Бабруйскага павета. У 1908 г. было 6 двароў, 63 жыхары.


    Храсты, да 1970 г.— пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 8 км ад г. Любань. У 1962 г. налічвалася 19 двароў, 78 жыхароў. Зліўся з пас. Крынічнае.


    Чарга, хутар у Камунараўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. Чарга — урочышча Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета. У 1909 г. было 3 двары, 28 жыхароў. У 1934 г. аб'яднаны з пасёлкам Абоз.


    Черная Гразь, да 1970 г.— пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 2 км ад г. Любань і 10 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 18 двароў, 42 жыхары. Жыхары ў пачатку 90-х гадоў пераселены ў в. Обчын.


    Чырвоная Горка, пасёлак у Юшкавіцкім сельсавеце. У 1962 г. налічвалася 10 двароў, 27 жыхароў. У 1976 г. зліўся з в. Забалаць (вул. Чырвоная Горка).


    Шапенаўка, да 1977 г.— пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 19 км ад г. Любань і 4 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. 35 двароў, 108 жыхароў. Зліўся з в. Закальное (вул. Міра).


    Ярэмічы, да 1966 г.— веска ў Юшкавіцкім сельсавеце. 13 км ад г. Любань і 2 км ад в. Юшкавічы, цэнтр воласці. Упершыню ўпамінаецца пад 1566 г. У XVI ст. існавала Ярзміцкая царква Ражства Багародзіцы. У 1909 г. налічвалася 3 двары, 97 жыхароў. У 1962 г. у Ярэмічах было 11 двароў, жылі 46 чалавек. Жыхары пераселены ў в. Забалаць і Рачэнь. Перастаў існаваць у канцы 30-х гадоў у сувязі з ссяленнем з хутароў.

     

    Д. В. Карпіевіч

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район