Вяроўкін Аляксандр Сямёнавіч (н. у 1927 г. у в. Таль) у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанскім атрадзе імя Катоўскага. Бацькі яго загінулі, памёр ад раненняў 13-гадовы брат. Малодшыя два браты і сястра выхоўваліся ў дзіцячым доме партызанскіх дзяцей у Маскве.
Пасля вызвалення Беларусі 17-гадовы Аляксандр Вяроўкін добраахвотнікам пайшоў у армію. Яго накіравалі ў часці НКУС, якія вялі барацьбу з бандыцкімі фарміраваннямі, рэшткамі варожых часцей у тыле нашых войск. Стараннага і добрасумленнага маладога салдата накіравалі ў Саратаўскае ваеннае вучылішча. Вяроўкін камандаваў узводам, ротай, батальёнам, палком, брыгадай, нарэшце, дывізіяй унутраных войск у Беларусі, у Прыбалтыцы, Сібіры. Любое заданне генерал-маёр Вяроўкін выконваў сумленна, з пачуццём адказнасці. Высокую адзнаку ўрадавай камісіі атрымала яго работа ў час ліквідацыі наступстваў аварыі ў зоне Чарнобыльскай АЭС.
46 гадоў А. С. Вяроўкін быў у страі, на баявой службе. Адданасць ей адзначана ордэнамі Айчыннай Вайны I ст., Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III, II і I ст. Ён — адзіны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны і першы афіцэр унутраных войск, удастоены гэтага ордэна ўсіх ступеняў.

А. I. Муравейка