Кіраўнік міжнароднага класа

    Не адразу можна знайсці эквівалент афіцыйнай пасады Івана Міхайлавіча Каратчэні — Выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Галоўны каардынатар СНД ці генеральны сакратар Садружнасці... У рэшце рэшт, не ў пасадзе справа, а ў чалавеку, які яе займае.
      Нарадзіўся I. М. Каратчэня 13 жніў ня 1948 г. у вёсцы Таль у сялянскай сям'і. Працоўны шлях пачаў пасля заканчэння Чырвонабярэжскага сельска гаспадарчага тэхнікума аграномам калгаса імя БВА ў Любанскім раёне. Займаў пасады галоўнага агранома, працаваў намеснікам і старшынёй калгаса «Дружба». Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, кандыдат эканамічных навук.
     
     I. М. Каратчэня
    У 80-я гады I. М. Каратчэня працаваў у Уздзенскім і Вілейскім раёнах, быў выбраны народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета, старшынёй камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека. Ініцыятыўнасць, шырокі палітычны кругазор, дзяржаўнае мысленне, уменне арыентавацца ў складаных сучасных праблемах і прадбачлівае вызначэнне шляхоў іх вырашэння прадвызначылі далейшы лёс I. М. Каратчэні. Напрыканцы 1991 г. створана Садружнасць Незалежных Дзяржаў, а ў пачатку 1992 г. — яе каардыніруючы орган, Выканаўчы Сакратарыят СНД. Па прапанове кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь I. М. Каратчэня быў прызначаны Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД Выканаў чым сакратаром Садружнасці Незалежных Дзяржаў з наданнем яму функцый каардынатара статутных і іншых органаў Садружнасці.
      У маі 1995 г. жыхары Любаншчыны абралі I. М. Каратчэню дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.

    А. А. Бялько
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район