Іван Прохаравіч Дзядзюля — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці, у пасляваенны час — дыпламат, грамадскі дзеяч, публіцыст. Нарадзіўся 18 верасня 1918 г. у в. Асавец у вялікай сялянскай сям'і, у якой было дзевяць дзяцей. Пачаў зарабляць свой хлеб на абодні ў камуне БВА, калі вучыўся ў 5 класе. Пасля заканчэння сямігодкі паступіў на курсы настаўнікаў пачатковай школы пры Любанскай сярэдняй школе, у 1935 г. здаў уступныя экзамены ў Магілёўскі педагагічны інстытут. 3 пачатку вайны — на фронце. Пад Каўнасам быў паранены. Пасля выздараўлення прайшоў спецыяльную падрыхтоўку і ў чэрвені 1942 г. у складзе дыверсійнай трупы накіраваны за лінію фронту ў Беларусь. Да восені 1942 г.
I. П. Дзядзюля быў намеснікам камісара, камандзірам атрада, затым камандзірам партызанскай брыгады «Смерць фашызму». Пра баявую дзейнасць брыгады ён расказаў у кнігах «Лясная гвардыя», «Партызанскі фронт».

Пасля вызвалення Беларусі I. П. Дзядзюлю накіравалі ў Польшчу ў якасці ўпаўнаважанага СНК БССР па перасяленню беларусаў, затым ён вучыўся ў Вышэйшай дыпламатычнай школе МЗС СССР. Загадам міністра замежных спраў яму было прысвоена званне «Трэці сакратар». 3 1947 г.
I. П. Дзядзюля працаваў у апараце Палітычнага саветніка пры савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі, потым быў накіраваны ў цэнтральны апарат Міністэрства замежных спраў. У 1957 — 1961 гг.— у пасольстве СССР у Вене, у складзе дэлегацыі Беларускай ССР быў удзельнікам Міжнароднай канферэнцыі ў Вене па распрацоўцы Консульскай Канвенцыі.
У 1961 г. I. П. Дзядзюлю накіравалі ў якасці саветніка ў пасольства СССР у Ізраіль. Пасля гэтага ён працаваў у цэнтральным апараце МЗС СССР, дыпламатычным прадстаўніком у Польшчы, выконваў урадавыя даручэнні ў Венгрыі, Чэхаславакіі, Румыніі, Германіі, яго ведалі ва ўсіх краінах Варшаўскага дагавору.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума — Айчыннай Вайны і Чырвонай Зоркі, медалямі.

В. Л. Цімафіевіч