Маленства Уладзіміра Коршука было шчаслівым і бязвоблачным. Песцілі бацькі, настаўнікі Урэцкай сярэдняй школы, бацька — дырэктар яе, маці — настаўніца пачатковых класаў, любілі ўсе школьнікі... Пісьменніца Алена Васілевіч у аповесці «Пачакай, затрымайся» апісвае тыя перадваенныя гады: «Хорам дырыжыруе Ганна Давыдаўна — жонка дырэктара школы. Яна такая тоненькая і прыгожая, што не верыцца нават, што гэта яе трохгадовы сын бегае па двары — тоўсты чырванашчокі Воўка. На двор яго выводзяць у тоўстым ватовым паліто і зімовай шапцы. Воўку цяжка, горача, але нянька няўмольная... Воўка карабкаецца на школьны ганак і доўга грукае чаравікамі ў дзверы. Нарэшце яго начулі і ўпусцілі ў залу. Убачыўшы маму, Воўка заліваецца магутным ровам.
— Ну, хопіць! Хопіць...— спыняе рэпетыцыю і бярэ на рукі сына Ганна Давыдаўна. Яна цалуе яго ў ружовыя, як яблыкі, шчокі, і Воўка сціхае»...
Усё скончылася ў адзін летні дзень 1941 г... Пачалася вайна. Бацька Уладзіміра К. Ф. Коршук пайшоў у партызаны, фашысты расстралялі маці, Ганну Давыдаўну... Канстанцін Фёдаравіч забраў з сабою ў атрад сына. Калі быў вызвалены Гомель, малалетняга партызана ў пачатку вясны 1944 г. на самалёце разам з параненымі адправілі на вызваленую тэрыторыю. Валодзя трапіў у Гомельскі дзіцячы дом.

Уладзімір Коршук закончыў гістарычны факультэт Маскоўскага універсітэта імя Ламаносава, выкладаў гісторыю ў мінскай сярэдняй школе. Абараніў кандыдацкую, затым доктарскую дысертацыю. У 1982 г. стаў прафесарам, цяпер загадвае кафедрай сусветнай і айчыннай гісторыі Белдзяржуніверсітэта.
У. К. Коршук даследуе сацыяльна-эканамічную і палітычную гісторыю Беларусі, праблемы грамадскіх рухаў і палітычных партый, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Ён аўтар шэрагу кніг, навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў. За апошні час пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выданы дапаможнікі для студэнтаў: «3 гісторыі палітычных партый», «Праграмныя дакументы палітычных партый», «Дакументы сучасных палітычных партый Беларусі», «Политическая история XX века». Плён навуковай дзейнасці У. К. Коршука — больш 130 апублікаваных работ, сярод іх — «В труде воспитывается человек», «Рост трудовой активности рабочего класса». Ён неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных, саюзных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, чытаў лекцыі ў ВНУ Манголіі. На працягу многіх гадоў з'яўляўся адказным рэдактарам трэцяй серыі «Весніка БДУ», уваходзіць у склад рэдкалегіі «Беларускага гістарычнага часопіса», член савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

В. Р. Феранц