Нарадзіўся Герасім Гальчэня ў 1894 г. у в. Пласток. У шматдзетнай сям'і ён быў другім — старэйшым, таму лічыўся галоўным памочнікам бацькі. У дзесяць год пасвіў чужых кароў, за карову плацілі па пуду хлеба за ўсё лета. Бацька хацеў бачыць сына адукаваным чалавекам, не шкадаваў на вучобу грошай. Герасім змог закончыць Асавецкае народнае вучылішча, працаваў настаўнікам у сельскай школе ў в. Рэдкавічы. 15 студзеня 1915 г. яго прызвалі ў армію, малады салдат трапіў на фронт у раён Маларыты. Салдаты гінулі і ад куль, і ад хвароб. Гальчэня захварэў на тыф, пасля выздараўлення быў накіраваны на паўднёва-заходні фронт, ваяваў пад камандаваннем генерала Брусілава. У час вядомага «прарыву Брусілава» ў 1916 г. быў паранены.
На фронце Герасім Гальчэня даведаўся аб лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі. У гэты час ён упершыню пазнаёміўся з праграмай бальшавіцкай партыі. У жніўні 1917 г. дэмабілізаваны салдат вярнуўся ў родную вёску. Ён расказваў аднавяскоўцам аб падзеях на фронце, аб палітычнай сітуацыі ў краіне. I калі ў кастрычніку 1917 г. ішлі выбары ва Устаноўчы сход, землякі Гальчэні пад яго ўплывам галасавалі за спіс № 9 — дэпутатаў ад бальшавіцкай партыі.
У лістападзе 1917 г., калі ў краі ўсталявалася савецкая ўлада, Герасіма Гальчэню выбралі членам Асавецкага валаснога рэўкома, дзе ён узначаліў зя мельны аддзел. Але мірны перыяд быў перарваны нямецкай, а затым польскай акупацыяй. Гальчэня Г. М. прымаў ак тыўны ўдзел у партызанскай барацьбе супраць акупантаў. Не лягчэй было і пасля акупацыі — у Асавецкай воласці дзейнічалі бандыты, якія рабавалі мірнае насельніцтва, распраўляліся з актывістамі савецкай улады.

У 20-х гадах насіліся чуткі аб таварыствах, калектыўных гаспадарках. Тады ў Герасіма Гальчэні з'явілася думка аб арганізацыі такой гаспадаркі ў роднай вёсцы. Аднавяскоўцы яго падтрымалі. Так, у в. Пласток быў створаны першы на Любаншчыне калгас «Іскра». Герасім Гальчэня працаваў яго старшынёй да 1930 г., пакуль не быў прызначаны старшынёй раённага паляводчага саюза — былі і такія арганізацыі. Ён пабываў у многіх вёсках, прымаў непасрэдны ўдзел у арганізацыі калгасаў раёна. Праз год Гальчэню зацвердзілі намеснікам старшыні райвыканкома, у 1938 г. яго выбралі старшынёй райвыканкома. Восенню 1939 г., калі былі вызвалены заходнія раёны Беларусі, папрасіўся туды на работу. У Беластоцкай вобласці, дзе ён працаваў старшынёй Сакульскага райвыканкома, Г. М. Гальчэню застала вайна. Створаная з ліку партыйных і савецкіх работнікаў рота самаабароны адступала з часцямі Чырвонай Арміі на ўсход. 3 цяжкасцю дабраліся да Калінкавіч, адтуль Гальчэня паехаў у Гомель, дзе тады размяшчаўся ЦК КП(б)Б. Яго накіравалі на двухтыднёвыя курсы, затым у складзе невялікай трупы трапіў на Любаншчыну для арганізацыі дыверсійнай работы. Тут ён сустрэўся з сакратарамі Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, да яго з павагай адносіўся камандзір Мінскага партызанскага злучэння В. I. Казлоў. У сакавіку 1943 г. штаб партызанскага злучэння даручыў Г. М. Гальчэню даставіць на Вялікую зямлю золата, грошы і іншыя каштоўнасці. Адказнае і небяспечнае заданне было паспяхова выканана.
Пасля вызвалення раёна Герасім Маркавіч Гальчэня, пакуль былі сілы і здароўе, працаваў на гаспадарчай рабоце на Любаншчыне.
Памёр Г. М. Гальчэня ў 1967 г.
Пасля вызвалення раёна Герасім Маркавіч Гальчэня, пакуль былі сілы і здароўе, працаваў на гаспадарчай рабоце на Любаншчыне.
Памёр Г. М. Гальчэня ў 1967 г.