У адказ на заклік
На агульным сходзе нашай брыгады мы горача абмеркавалі заклік каўчукаводаў сельгасарцелі «Чырвоная змена». У адказ на заклік мы ўзялі на сябе канкрэтныя абавязкі па атрыманню высокага ўраджаю кок-сагыза. Зараз заканчваем падрыхтоўчыя работы да сяўбы. Нарыхтавана, акрамя гною, 9 ц попелу, састаўлен аграплан. 24 кг насення заложана на стратыфікацыю.
3 каўчукаводамі арганізавана агратэхвучоба, праведзены заняткі. Уключаючыся ў сацспаборніцтва, мы абязуемся атрымаць з плошчы ў 7 га 245 ц карней кок-сагыза і 20 кг насення з вопытнага участка.
Рыбін, брыгадзір калгаса імя Леніна
28 сакавіка 1946 г.
Другое месца ў Саюзе
Любанскі райком Чырвонага Крыжа ва ўсесаюзным сацыялістычным спаборніцтве па выніках работы за першую палову 1946 г. заняў другое месца ў Савецкім Саюзе. За ўзорную пастаноўку работы старшыні райкома Чырвонага Крыжа тав. Дубовіку С. А. уручана віншавальная тэлеграма ад Намесніка Старшыні ЦК Чырвонага Крыжа Саюза ССР тав. Навадворцава. Цяпер згодна праграмы, складзенай райкомам Чырвонага Крыжа на другую палову 1946 г., у 47 школах і калгасах раёна шырока разгорнута падрыхтоўка значкістаў ГСА і БГСА, якія будуць выпушчаны да свята 29-й гадавіны Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. 26 медсясцёр, якія былі падрыхтаваны вясной гэтага года, сталі інструктарамі і арганізатарамі пярвічных арганізацый Чырвонага Крыжа ў калгасах і праводзяць падрыхтоўку значкістаў сярод насельніцтва.
2 мая 1946 г.
Выконваюць свае абавязацельствы
Калгаснікі сельгасарцелі «Чырвоны Кастрычнік» паспяхова выконваюць свае абавязацельствы. Гадавы план меліярацыйна-адпаўленчых работ выкананы на 125 прац. Адноўлена 62 га пасяўной плошчы на асушаных тарфяніках. Аднаўленчыя работы прадаўжаюцца. У гэтым годзе будзе засеяна азімымі культурамі 50 га асвоенага балота.
Вялікая ўвага ўдзяляецца рамонту магістральнага канала, які сыграе асноўную ролю ў асушэнні тарфянікаў. Важнасць гэтай справы яскрава разумеюць калгаснікі і перавыконваюць нормы выпрацоўкі. Калгаснікі Муравіцкая А., Некрашэвіч Н., Беразоўская М. даюць па чатыры дзённыя нормы. Ад іх не адстаюць Гапановіч Ж., Беразоўская А., якія выконваюць па 25 — 30 пагонных метраў замест 10.
С. Кругленя
7 чэрвеня 1946 г.
Партшкола распачала работу
Распачала вучобу партшкола пры Юшкаўскім сельсавеце. Праведзена ўжо 2 заняткі. Жыва і цікава прайшлі першыя заняткі, якія праводзіў прапагандыст Любанскага РК КП(б)Б тав. Понтус, з'яўляючыся кіраўніком гэтай школы. Школу наведваюць 19 чалавек. Састаўлены план правядзення заняткаў, па якому партшкола будзе працаваць два разы ў тыдзень.
У праграму ўключана вывучэнне гістарычных рашэнняў Першай Сесіі Вярхоўнага Савета СССР аб аднаўлсенні і далейшым развіцці нашай краіны ў новым пяцігадовым плане.
Л. Крысько
7 чэрвеня 1946 г.
На заклік мінскіх камсамольцаў
Ініцыятыва камсамольскіх арганізацый Мінска і Маладзечанскай вобласці аб шэфстве над аўтамабільпым і трактарным заводамі знайшла гарачы водгук сярод камсамольцаў нашага раёна. У адказ на заклік па ўсяму раёну адбыліся камсамольскія сходы, на якіх горача падтрымана ініцыятыва камсамольцаў-мінчан.
У Любанскі РК ЛКСМБ з просьбай паслаць на новабудоўлі Мінска падана да 50 заяў.
— Удзельнічаць на будаўніцтве трактарнага завода — гэта вялікая чэсць для камсамольца, — гаворыць камсамолец Гурновіч Андрэй, які накіраваны на работу ў Мінск. — Актыўным удзелам на будаўніцтве завода дапамагаў хутчэй аднавіць сталіцу Беларусі. 30 камсамольцаў на днях выехалі ў Мінск.
13 ліпеня 1946 г.
Актыўнасць камсамольцаў
Камсамольская вучнёўская арганізацыя Забалацкай НСШ актыўна дапамагае свайму калгасу ў падрыхтоўцы да веснавой сяўбы. 26 сакавіка камсамольцы пад кіраўніцтвам сакратара пярвічнай камсамольскай арганізацыі тав.Пазняка Сямёна арганізавалі нядзельнік па збору попелу.
Яшчэ да ўзыходу сонца ініцыятыўныя камсамольцы Пракопчык Аляксайдр і Бойка Леанід прыйшлі ў брыгады калгаса, каб атрымаць коней і сабраць попел у калгаснікаў. За гэты дзень сіламі камсамольскай арганізацыі сабрана звыш 5 цэптнераў попелу.
С. Каштанаў
30 сакавіка 1947 г.
Знатныя кавалі
У калгасе «Чырвоная змена» кавалём працуе 65-гадовы Сільвестр Пазняк са сваім памочнікам, інвалідам Вялікай Айчыннай вайны Мікалаем Шаплыкам. Нягледзячы на такі ўзрост, каваль Пазняк любіць сваю справу, аддае ёй усе сілы. I вось вынікі адданай працы. У калгасе поўнасцю закончаны рамонт сельгасінвентару. Высакаякасна адрамантавана 25 плугоў, 13 барон, 20 калёс, 4 акучнікі.
В. Семяненя
8 сакавіка 1947 г.
Выйгрышы па аблігацыі
Любанская ашчадная каса ў 1946 г. выплаціла трымальцам аблігацый выйгрышаў на суму 75 000 рублёў. На асобныя аблігацыі выпалі выйгрышы 2500 рублёў, звыш 30 чалавек атрымалі на свае аблігацыі выйгрышы ў суме па 500 рублёў. Лік укладчыкаў ашчаднай касы ў мінулым годзе павялічыўся да 825 чалавек.
В. Вішнеўскі
17 сакавіка 1947 г.
Абавязацельствы выканаем
Наша звяно арганізавана ў гэтым годзе. Вопыту работы мы яшчэ не маем, але ў гэтым годзе мяркуем сабраць не менш 12 цэнтнераў зернавых з гектара, і за такі ўраджай будзем настойліва змагацца.
Магчымасці ў нас ёсць. На поле вывезена дастатковая колькасць угнаенняў, маецца 2 цэнтнеры попелу. За звяном замацаваны сельгасінвентар і цягло. Зараз на сваім участку мы праводзім ворыва, строга захоўваючы якасць. Усе работы ў звяне будзем праводзіць метадам індывідуальнай здзельшчыны на базе шырока разгорнутага сацыялістычнага спаборніцтва.
Звеннявая П. Шулякоўская
16 мая 1947 г.
Пустазелле з поля — вон
Поўным ходам ідуць праполачныя работы ў калгасе «Чырвоная змена» Слабодскага сельсавету. Тут праполана ўжо 15 га пшаніцы, 13 га ячменю, поўнасцю завершана праполка ільну на плошчы 4 га. Калгасніцы Брагінец Алена і Лабачэня Фядора праполваюць штодзённа па 0,25 га ячменю пры норме 0,15 га.
І. Іваноў
11 чэрвеня 1947 г.
Радыёфікацыя калгасных вёсак
У мінулым годзе Любанскі радыёвузел радыёфіцыраваў вёску Арлёва. Зараз радыёфікацыя калгасных вёсак працягваецца. Да 30-й гадавіны Кастрычніка будзе закончана радыёфікацыя калгаса «Ударнік», праводзяцца работы па праводцы радыё ў вёсцы Сарачы, да новага года распачнуцца работы па радыёфікацыі вёскі Касцюкі.
12 кастрычніка 1947 г.
Папаўненне бібліятэкі
Райбібліятэка папоўнілася новымі кнігамі з рэспубліканскага бібкалектара. У ліку іх многа твораў класікаў — Пушкіна, Лермантава, Гогаля, Я. Коласа і Я. Купалы, сучасных савецкіх пісьменнікаў. Ёсць палітычная, сельскагаспадарчая літаратура. Атрыманыя кнігі ў хуткім часе будуць выдавацца для масавага карыстання. Кніжным фондам Любанскай бібліятэкі карыстаюцца больш 1000 чалавек, і лік іх расце з кожным днём.
В. Крэмень
26 кастрычніка 1947 г.
Прызыў у школы ФЗН
24 лютага ў раёне пачаўся чарговы прызыў моладзі 1928—1930 гадоў нараджэння ў школы фабрычна-заводскага навучання Міністэрства працоўных рззерваў. Калгасная моладзь з жаданнем ідзе ў школы, каб атрымаць кваліфікацыю для работы ў прамысловасці. Асабліва арганізавана праходзіць прызыў у Асавецкім сельсавеце, які план набора моладзі ў школы ФЗН Масквы і Маскоўскай вобласці выканаў на 78 %, і ў Нежынскім сельсавеце. У бліжэйшыя дні ў гэтых сельсаветах прызыў моладзі ў школы ФЗН будзе поўнасцю закончаны.
Л. Бенядзіктовіч
28 лютага 1948 г.
У калгасе імя БВА
3 вялікім уздымам сустрэлі вестку аб новай пазыцы члены ордэна Леніна калгаса імя БВА. Дружнай падпіскай на пазыку калгаснікі дэманструюць сваё імкненне выканаць пяцігадовы план аднаўлення і развіцця нашай краіны ў чатыры гады.
Выступіўшы на мітынгу звеннявы тав.Бердніковіч асабіста падпісаўся на 300 рублёў і ўсю суму ўнёс наяўнымі грашыма, а ўся сям'я Бердніковіча падпісалася на 900 рублёў. На 300 рублёў падпісаўся і поўнасцю ўнёс наяўнымі намеснік старшыні калгаса тав. Каленчанка. Па 100 рублёў унеслі наяўнымі па падпісцы калгасніцы Коўрык А. і Кур'ян А. 1100 рублёў наяўнымі ўнеслі калгаснікі па падпісцы ў першы ж дзень.
5 мая 1948 г.
Бататы працадзень
У 1948 годзе значна палепшылася ў раёне культура земляробства. Пасяўная плошча ў параўнанні з мінулым годам вырасла ў паўтара раза пераважна за кошт асваення балотных зямель. Значна павялічылася ўраджайнасць калгасных палёў. Для прыкладу можна ўзяць калгас «Пабеда» Турокскага сельсавета. Сярэдні ўраджай зернавых у калгасе ў гэтым годзе склаў па 12 цэнтнераў з кожнага гектара, павялічыўся прыбытак калгаснікаў. Члены гэтай сельгасарцелі атрымалі сёлета на кожны працадзень па 2 кг зернавых, па 5 кг бульбы і па 1,5 руб. грашыма. Калгас атрымаў таксама высокі ўраджай тэхнічных культур.
Да юбілею рэспублікі
Да юбілею рэспублікі Любанская раённая бібліятэка папоўнілася вялікай колькасцю мастацкіх твораў беларускай літаратуры. Зараз у бібліятэцы арганізавана кніжная выстаўка аб 30-годдзі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Напярэдадні свята тут будзе праведзен літаратурны вечар на тэму «Беларуская савецкая літаратура да 30-годдзя БССР».
Напярэдадні свята беларускага народа ў кожнай сельскай хаце-чытальні разгарнулася дзейная надрыхтоўка да знамянальнай даты. Бечарамі праводзяцца гутаркі аб слаўным шляху, які прайшла савецкая Беларусь за 30 год. Да дня 30-годдзя БССР рыхтуюцца п'есы, выступленні гурткоў мастацкай самадзейнасці. Любанскі РДК да юбілею рыхтуе скетч «Прынцыповы чалавек», мантаж «30 год БССР», песні, выступленні струннага ансамбля, бал-маскарад.
І. Шэшка
22 снежня 1948 г.