Восенню 1941 г. асобныя патрыятычныя і камсамольскія трупы, якія дзейнічалі на тэрыторыі Любанскага раёна, былі падпарадкаваны адзінаму кіраўніцтву — партыйнай тройцы і замацаваны за партызанскімі атрадамі. Партызаны з самага пачатку акупацыі не давалі спакою ворагам : знішчалі лініі сувязі, аўтамабілі з жывой сілай праціўніка, склады боепрыпасаў і харчавання. Першая буйная аперацыя была праведзена 7 лістапада 1941 г. У Любані быў разгромлены гарнізон, вораг панёс вялікія страты. Партызаны захапілі зброю, боепрыпасы, прадукты харчавання, адзенне. Аб гэтай аперацыі паведамляла камандаванне 339-й нямецкай дывізіі ў зводцы за 7 лістапада 1941 г.
Паспяховая аперацыя па разгрому гарнізона паскорыла ўтварэнне Любанскай партызанскай зоны, якая канчаткова склалася да канца 1941 г. Цэнтр яе размяшчаўся на тэрыторыі Загальскага сельсавета, зона поўнасцю знаходзілася пад кантролем партызан.

Да восені колькасць партызанскіх атрадаў і іх асабовы склад значна выраслі. У зоне дзейнасці Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б дзейнічалі 33 атрады. 3 мэтай паляпшэння каардынацыі іх дзейнасці падпольны абком партыі 25 лістапада прыняў рашэнне аб стварэнні аб'яднанага партызанскага штаба, у задачу якога ўваходзіла ажыццяўленне ваеннага кіраўніцтва фарміраваннямі ў паўднёвых раёнах Мінскай вобласці. Штаб злучэння Мінскай вобласці, як і падпольны Мінскі абком партыі, размяшчаўся на тэрыторыі Любанскага раёна, узначальваў яго В. I. Казлоў, першы сакратар Мінска га падпольнага абкома КП(б)Б. Членамі штаба зацверджаны I.А.Бельскі, I. Д.Варвашэня, А.Р. Бондар, Р.Н.Мачульскі, Я.Д. Гарбачоў, В.3.Корж.
У лістападзе 1941 г. штаб партызанскага злучэння Мінскай вобласці прыняў рашэнне аб правядзенні зімой 1941/42 г. рэйду па разгрому нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў. На працягу снежня і першай паловы студзеня партызаны рыхтаваліся да паходу. Патрабаваўся санны транспарт і цяглая сіла. Камандаванне звярнулася за дапамогай да мірнага насельніцтва Любаншчыны. Усё неабходнае было дастаўлена на партызанскія базы, у в. Загалле фарміраваліся санныя атрады. Рэйдам кіраваў В. 3. Корж.
Перад самым выхадам у рэйд загінуў Я. Д. Гарбачоў, 31 студзеня, вяртаючыся з атрада Сталярова, каля в. Азломль ён сустрэў конны атрад ворага. Яўстрат Дзянісавіч адкрыў агонь і прымусіў фашыстаў прыняць бой. Ён быў няроўным. Ворагі імкнуліся схапіць партызана жывым, але Яўстрат Дзянісавіч працягваў адстрэльвацца. Апошняй гранатай ён узарваў сябе разам з ворагамі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 13 лістапада 1942 г. Я. Д. Гарбачоў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Падрыхтоўка да рэйду была закончана ў сярэдзіне студзеня 1942 г. Першай аперацыяй стаў разгром нямецка-паліцэйскага гарнізона на станцыі Пасталы Жыткавіцкага раёна, дзе на дрэваапрацоўчым заводзе вырабляліся шпалы, брусы для дзотаў і іншыя матэрыялы. Там быў не толькі гарнізон, але стаяла і ахоўная часць. Вораг не чакаў нападу партызан, з гарнізонам расправіліся хутка. Кулямётныя кропкі былі знішчаны, супраціўленне было аказана толькі на самім заводзе. Партызаны акружылі гітлераўцаў і прапанавалі ім здацца. У адказ ворагі адкрылі страляніну. Іх закідалі гранатамі і бутэлькамі з гаручай сумессю. Пачаўся пажар. Хутка аперацыя была закончана. Партызаны захапілі зброю, боепрыпасы, нарабаваны хлеб і іншыя прадукты раздалі насельніцтву.
Далей шлях ляжаў на Старобіншчыну. Каля в. Мілевічы партызаны сустрэлі невялікі атрад пад камандаваннем М. П. Канстанцінава. У пачатку вайны ён камандаваў 6-й кавалерыйскай дывізіяй, якая размяшчалася пад Беластокам. У адным з баёў быў паранены, трапіў у акружэнне. Атрад уключыўся ў партызанскае войска. Яно прайшло праз Нясвіж, Гарадзею, тэрыторыю Уздзенскага раёна і накіраваліся да Грэска, дзе сумесна з атрадам Уладзіміра Зайцава быў разгромлены гарнізон. Затым партызаны спыніліся непадалёку ад Слуцка. Было вырашана правесці аперацыю па захопу каштоўнасцей, якія захоўваліся ў Слуцкім банку. Аперацыя прайшла паспяхова, каштоўнасці былі далучаны да сродкаў, сабраных насельніцтвам Мінска і Мінскай вобласці на рахунак абароны. Усяго было сабрана грошай і аблігацый на суму 3 075 827 рублёў, залатых манет на 2810 рублёў, кілаграм золата і дзесяць кілаграмаў серабра. На іх былі пабудаваны самалёты «Партызан Мінска», «Партызан Слуцка» і «Партызан Барысава».

Каля Слуцка прабылі шэсць тыдняў, разграмілі некалькі гарнізонаў, разбурылі масты праз Случ, спалілі нафтабазу. Калі на партызан напалі эсэсаўскія часці, атрады адышлі да Старых Дарог і далей да Асіповіч, дзе разбурылі некалькі сотняў метраў чыгуначнага палатна каля станцыі Цялуша. Партызанам дапамаглі рабочыя-чыгуначнікі і мясцовае насельніцтва. Непадалёку ад станцыі была майстэрня па рамонту танкаў — спалілі яе, знішчылі танкі і абсталяванне майстэрні.
Рэйд партызанскіх атрадаў завяр шыўся ў красавіку 1942 г. Былі разгромлены варожыя гарнізоны ў Парычах, Шацілках, Азарычах, Капаткевічах. Рэйд меў вялікае значэнне для далейшага разгортвання партызанскага руху. Ён дапамог народным мсціўцам наладзіць сувязь з мірным насельніцтвам, падняў аўтарытэт партызанскага руху і амаль падвоіў колькасць байцоў. Былі наладжаны сувязі паміж падпольнымі райкомамі партыі, партызанскімі атрадамі і групамі, якія дзейнічалі на поўдні Мінскай і поўначы Палескай абласцей. Атрады сталі больш моцнымі і баяздольнымі, у іх было дастаткова зброі.

Партызанскае злучэнне Мінскай вобласці, штаб якога базіраваўся на тэрыторыі Загальскага сельсавета, да вясны 1942 г. уяўляла сілу, з якой акупанты вымушаны лічыцца. У красавіку 1942 г. акупацыйныя ўлады звярнуліся за дапамогай да камандавання рэгулярнай арміі, буйныя сілы арміі, што напраўляліся на фронт, былі кінуты супраць партызан. Пачалася карная экспедыцыя пад кодавай назвай «Бамберг». Блакада пачалася 14 красавіка. Пасля з'яўлення двух варожых самалётаў-разведчыкаў на вёскі, дзе базіраваліся партызаны, і на лес наляцелі бамбардзіроўшчыкі. Пачаўся абстрэл з гармат і мінамётаў. Білі па Загаллю, астравах сярод балот і лесу. Потым пайшла пяхота. Партызаны атрымалі загад не страляць і нічым сябе не выдаваць. У бой уступілі толькі асобныя трупы, задача якіх была адсеяць разлад сярод ворага, адарваць пяхоту ад танкаў і заманіць яе ў балота. Камандаванне карнымі атрадамі бачыла, што танкі не пройдуць, спыніла іх і ўзмацніла артылерыйскі агонь. Пяхота наступала без падтрымкі танкаў, гітлераўцы ішлі ва ўвесь рост. Калі яны падышлі метраў на 150 — 200, партызаны адкрылі агонь. Атрад А.I.Далідовіча ўдарыў па леваму флангу,
М. М. Розава — у цэнтр. Фашысты пачалі адступаць, з тылу іх сустрэла ударная трупа. Розаў падняў атрад у атаку. Наступление карнікаў было спынена. Зноў узмацніўся артылерыйскі агонь, ворагі пайшлі ў наступленне. Партызаны адбілі іх, новая атака — і зноў партызаны вытрымалі. Дзевяць разоў карнікі атакавалі партызанскія пазіцыі, і ўсе дзевяць атак былі адбіты. Блакада працягвалася сем дзён. Партызаны на гэты раз перамаглі...
Была неабходна сувязь з Вялікай зямлёй. У першыя месяцы акупацыі такая сувязь існавала: праз лінію фронта накіроўваліся трупы з данясеннямі аб дзейнасці партызан. Але яна была аднабаковая, назад сувязныя не вярталіся. У маі 1942 г. любанскія партызаны атрымалі рацыю. Але трупа радыстаў, накіраваная на Любаншчыну, да месца назначэння не дайшла. Нарэшце каля Калінаўкі на парашутах прызямліліся радысты, якіх даўно чакалі ў штабе партызанскага руху Мінскай вобласці. У склад трупы ўваходзіў старшыня Уздзенскага райвыканкома С. Жарыкаў, былы дырэктар школы ў Старобінскім раёне I. Скалабан і Уладзімір Феўралёў. Аднак радыёсувязь і цяпер не была наладжана. Жарыкаў не надаў значэння важнасці работы шыфравальшчыка, шыфр быў страчаны. Папрасілі выслаць новага шыфравальшчыка. 29 мая прыбыла яшчэ адна трупа, была ўстаноўлена пастаянная радыёсувязь Масквы з Загаллем, а таксама паміж асобнымі атрадамі.
Летам 1942 г. паўстала задача будаўніцтва партызанскага аэрадрома. Партызаны атрымлівалі з-за лініі фронту розныя грузы — медыкаменты, зброю, газеты, якія выкідвалі з самалётаў, часта яны гінулі ў балоце.. Былы лётчык Павел Анасенка разам з Герасімам Гальчэнем, В. I. Казловым і Р. Н. Мачульскім абышлі ўсе астравы сярод балот у пошуках пляцоўкі для аэрадрома, пакуль не спыніліся на востраве Зыслаў. Ён размяшчаўся сярод лясных зараснікаў, вакол балоты, непадалёку працякала Арэса з балоцістымі берагамі. Дабрацца да Зыслава нават улетку было не проста. Там у самым пачатку вайны А.I.Далідовіч зрабіў запасную базу для свайго атрада.
Пляцоўка на востраве была недастатковай даўжыні, трэба было павялічыць яе, выраўняць паверхню. Вырашылі папрасіць дапамогі ў мясцовага насельніцтва. Людзі працавалі днём і ноччу, праз два тыдні пляцоўка аэрадрома была расчышчана. Да канца жніўня аэрадром быў гатовы. Побач пабудавалі зямлянкі, дзе размяшчаліся вартавыя з роты абслугоўвання. У ноч, калі чакаўся прылёт самалёта, на пасадачнай паласе загараліся кастры. Днём на аэрадроме «вырасталі» дрэвы. Побач партызаны зрабілі фальшывы аэрадром.
Усе гады вайны аэрадром на востраве Зыслаў служыў беларускім і ўкраінскім партызанам. Сотні параненых партызан былі эвакуіраваны адсюль на Вялікую зямлю, у Маскву накіраваны вучоныя і спецыялісты, якія не паспелі своечасова выехаць у тыл. Востраў стаў цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. Тут размясціліся Мінскі падпольны абком КП(б)Б, штаб партызанскага злучэння вобласці, Любанскі падпольны абком партыі, штабы асобных партызанскіх атрадаў. На востраве выдаваліся падпольныя газеты «Звязда», «Чырвоная змена», любанская раённая газета «Кліч Радзімы», а таксама падпольныя газеты іншых раёнаў.

Слаўную старонку ў гісторыю партызанскага руху Любаншчыны ўпісаў партызанскі атрад маскоўскіх камсамольцаў імя Гастэлы, накіраваны ў Беларусь у жніўні 1942 г. 3 баямі ён прайшоў праз усходнюю Беларусь і ў канцы верасня дасягнуў месца дыслакацыі — Любанскага раёна. Байцы атрада ад разу ўключыліся ў баявую дзейнасць. 17 кастрычніка 1942 г. паміж станцыямі Муляроўка і Пціч гастэлаўцы падарвалі эшалон, было знішчана 146 варожых салдат і афіцэраў. 25 лістапада атрад удзельнічаў у разгроме гарнізона ў в.Ломавічы Акцябрскага раёна. Сярод байцоў атрада імя Гастэлы знаходзілася сувязная ЦК ЛКСМБ Рыма Шаршнёва. Яна праводзіла вялікую прапагандысцкую работу сярод насельніцтва Любанскага раёна, пры яе ўдзеле быў сфарміраваны партызанскі атрад з ліку жыхароў вёскі Трайчаны. Рыме было толькі 17 гадоў, камандаванне неахвотна брала яе на баявыя аперацыі. У в. Ломавічы партызаны ўварваліся ў гарнізон, быў паранены камандзір роты атрада Розава. Рыма Шаршнёва выносіла яго з поля бою і была цяжка паранена, праз некалькі дзён яна памерла. Пахавана адважная партызанка ў Любані.
Увосень 1942 г. у атрадзе А. Далідовіча з'явіўся чэх, хлопец гадоў дваццаці. Ён сказаў, што з беднай сям'і, працаваў з 14 гадоў. Немцы прымусілі яго служыць у іх арміі. Ён ненавідзіць фашызм і хоча змагацца разам з беларускімі партызанамі. У атрадзе палюбілі вясёлага і добразычлівага чэха Юру. Ваяваў ён адважна, часта хадзіў у разведку, мужна пераносіў усе цяжкасці ляснога жыцця: паходы, лютыя маразы. Камандзір атрада даручаў яму складаныя заданні. Аднойчы каля в. Шыпілавічы група трапіла ў засаду і прыняла бой. Юра загінуў. Жыхары Шыпілавіч пахавалі партызана, але абеліск на магіле быў устаноўлены толькі пасля вайны. Ніхто не ведаў прозвішча партызана, на абеліску было напісана: «Чэх Юра». Дзякуючы пошукавай рабоце вучняў Любанскай СШ № 2 і іх настаўніцы I. Б. Лебедзевай праз многа гадоў было ўстаноўлена, што адважнага партызана звалі Юліўс Багумел.
Разам з Багумелам у атрадзе імя Гарбачова змагаўся з акупантамі таксама чэх Штэфан Тучак. Гэта быў смелы баец, першым кідаўся ў бой, удзельнічаў у дыверсійных акцыях. На яго баявым рахунку не адзін падарваны варожы эталон. У 1943 г. Ш. Тучак з аэрадрома на Зыславе накіраваўся ў Маскву, ваяваў у чэхаславацкай арміі Л.Свобады. Былыя ўдзельнікі партызанскага руху на Любаншчыне цёплымі словамі ўспамінаюць сваіх баявых таварышаў, чэхаў і славакаў Яна Гогу, Йоха Беднара, Иозэфа Марка, М. Крупчыка, Дорчыка і іншых.
1943 г. на Любаншчыне адзначыўся бурным ростам партызанскіх сіл, галоўным чынам з ліку мясцовага насельніцтва. На сходах, якія праводзілі ў населеных пунктах члены Любанскага падпольнага райкома КП(б)Б прымаліся рашэнні аб узмацненні барацьбы супраць акупантаў, многія адразу пасля сходу запісваліся ў партызанскія атрады. У складзе атрадаў або ў іх рэзерве знаходзіліся ўсе дарослыя мужчыны, здольныя трымаць у руках зброю. 5 жніўня 1943 г. брыгада № 64 імя Чкалава прыняла ў свае рады каля 100 жыхароў г. п. Урэчча. Былі сфарміраваны 12 новых партызанскіх атрадаў з жыхароў в. М. Гарадзяцічы, Калінаўка, Турок, Баянічы, Старасек, Пярэспа, Рэдкавічы і іншыя. Партызанскія сілы ўзраслі амаль на паўтары тысячы чалавек, столькі ж налічвалася ў рэзерве.
У сувязі з узмацненнем партызанскай барацьбы было прынята рашэнне аб аб'яднанні некалькіх атрадаў у брыгаду. У пачатку 1943 г. былі створаны дзве брыгады: на базе атрадаў А. I. Далідовіча, Р. I. Плышэўскага і групы К. М. Дзяшковіча была створана брыгада № 25 імя П. К. Панамарэнкі, атрадаў М. М. Розава, А. I. Патрына і А. Я. Абабкава — брыгада № 64
імя В. П. Чкалава. Да канца 1943 г. на Любаншчыне дыслацыраваліся яшчэ чатыры партызанскія брыгады: № 100 імя С. М. Кірава, № 101 імя А. Неўскага, № 121 імя А. Ф. Брагіна і № 258 імя В. В. Куйбышава. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй у ліпені 1944 г. партызанскія брыгады Любаншчыны ў 32 атрадах налічвалі 5735 байцоў.

3 кожным днём усё больш разгаралася полымя партызанскай барацьбы. У першай палове 1943 г. былі разгромлены 4 нямецка-паліцэйскія гарнізоны ў в. Кузьмічы, Рачэнь, Сосны і Ямінск, 40 варожых эшалонаў з жывой сілай і ваеннай тэхнікай, знішчаны 4 км тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі. Партызаны вялі баявыя дзеянні далёка за межамі раёна, прымалі актыўны ўдзел у «рэйкавай вайне». Яны ўзарвалі 6,3 тысячы рэльсаў, знішчылі 9,6 км чыгуначнага палатна.
Партызаны па-ранейшаму аказвалі дапамогу насельніцтву ў правядзенні сельскагаспадарчых работ. Баі па абароне мірнага насельніцтва ў 1943 г. вялі брыгады № 64 імя Чкалава, № 25 імя Панамарэнкі, № 258 імя Куйбышава.
У жніўні 1943 г. нямецка-фашысцкае камандаванне аддало загад забраць у вёсках сабранае збожжа. Партызаны брыгады № 100 імя Кірава ўзялі пад ахову насельніцтва. У байцоў было мала боепрыпасаў, на дапамогу ім прыйшлі партызаны брыгады № 64 імя Чкалава, і хлеб фашысты вывезці не здолелі.
Набліжалася 26-я гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі. Напярэдадні свята ў партызанскіх атрадах прайшлі сходы. 7 лістапада адбыліся мітынгі, на якіх прысутнічалі жыхары навакольных вёсак. Партызаны брыгады № 25 імя Панамарэнкі падрыхтавалі 39 чырвоных сцягоў, былі вывешаны сцягі ва Урэччы і ў Любані. Адзін сцяг быў замініраваны, і калі спрабавалі яго зняць, раздаўся выбух. Выпушчаны святочныя нумары падпольнай раённай газеты «Кліч Радзімы».

Важную ролю ў разгортванні партызанскага руху іграў падпольны друк. Яшчэ ўвосень 1941 г. партызаны Любаншчыны наладзілі работу падпольнай друкарні, якая выпускала невялікія лістоўкі і адозвы. Выданне друкаванай прадукцыі ў глыбокім тыле ворага было справай надзвычайна цяжкай. Падпольныя друкарні працавалі ў баявых умовах, ім прыходзілася часта перамяшчацца на іншае месца. Праходзіла некалькі гадзін — і работнікі друкарні ўжо набіраюць газетную заметку.
9 красавіка 1943 г. выйшла падпольная раённая газета «Кліч Радзімы», рэдактарам якой быў Г. В. Сыцько. Затым газету рэдагавалі А. Д. Сакевіч, I. В. Куляшоў. У газеце змяшчаліся звесткі з франтоў, расказвалася аб баявой дзейнасці партызан Любаншчыны.
Са студзеня 1943 г. па рашэнню ЦК КП(б)Б было адноўлена выданне газеты «Звязда», органа ЦК КП(б)Б і Мінскага падпольнага абкома партыі. У распараджэнне Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б прыбылі М. П. Барашкаў, прызначаны рэдактарам «Звязды». Ён прывёз шрыфты, друкарскі станок і паперу для газеты. Быў зацверджаны склад рэдакцыі, у яго ўвайшлі даваенны рэдактар Любанскай газеты П. Касцюкавец, былы супрацоўнік газеты «Савецкая Беларусь» Г. М. Шчарбатаў і А. Сакевіч. Выпуск «Звязды», як і органа ЛКСМБ і Мінскага падпольнага абкома камсамола газеты «Чырвоная змена», да самога вызвалення Любаншчыны быў наладжаны на тэрыторыі раёна. Выйшла 105 нумароў газеты «Звязда» і 39 нумароў «Чырвонай змены».
У лістападзе — снежні 1943 г. толькі партызанскія атрады брыгады № 64 імя Чкалава знішчылі 5 аўтамашьш, 2 падводы і эшалон з жывой сілай праціўніка. Група Казарына з атрада імя Громава 1 снежня 1943 г. падарвала будынак Слуцкай гарадской управы. У ноч з 21 на 22 лістапада дыверсійная група атрада імя С. Лазо знішчыла катлавое аддзяленне Слуцкай электрастанцыі. Брыгада № 100 імя Кірава вяла барацьбу з ворагам, які спрабаваў пранікнуць у партызанскую зону каля в. Касцяшы, Зялёнкі. Падрыўнымі групамі атрадаў гэтай брыгады знішчана 3 эшалоны, 10 аўтамашын, 7 падвод, разбурана чыгуначнае палатно і падарваны мост.
3 восені 1943 г. пачалося больш цеснае ўзаемадзеянне партызан з часцямі Чырвонай Арміі. 3 рэзерва партызанскіх атрадаў у армію было накіравана каля тысячы жыхароў Любанскага раёна. Насельніцтва збірала падарункі для байцоў Чырвонай Арміі, фарміраваліся абозы, якія накіроўваліся за лінію фронта.
Цяжкае становішча ў Любанска-Акцябрскай зоне склалася вясной 1944 г. Яшчэ ў студзені акупанты пачалі наступленне на партызанскую зону, ішлі цяжкія абарончыя баі. У лютым становішча партызан ускладнілася, супраць іх былі кінуты дывізіі пяхоты і СС, ахоўныя і паліцэйскія батальёны. Пяхота была ўзмоцнена танкамі, артылерыяй, авіяцыяй. В. I. Казлоў дакладваў, што 5 лютага праціўнік сілай да дывізіі з 20 танкамі, 13 бронемашынамі і артылерыяй пацясніў партызанскія атрады з боку Любані і заняў вёскі Старыя і Новыя Юрковічы, Сялец, Сосны, Камуну. 3 поўдня праціўнік наступаў сілай да трох батальёнаў у напрамку М. Гарадзяціч.

Партызанам неабходны былі боепрыпасы і ўзрыўчатка. В. I. Казлоў па радыё паслаў у БШПР тэлеграму аб цяжкім становішчы ў блакіраваных раёнах, прасіў дапамогі. Франтавая авіяцыя некалькі разоў бамбіла варожыя часці каля Слуцка, Любані, Асіповіч. Каб падтрымаць народных мсціўцаў Мінскага злучэння, было прынята рашэнне пачаць баявыя дзеянні партызан у іншых раёнах. Самалёты дастаўлялі блакіраваным атрадам. ваенныя грузы, пошту, забіралі раненых і хворых байцоў і мірных жыхароў. 3 партызанскага аэрадрома на востраве Зыслаў у студзені 1943 г. паляцеў на Вялікую зямлю легендарны В. I. Талаш.
Партызаны вымушаны былі пакінуць свае пазіцыі і адысці. Праціўнік узяў пад кантроль дарогі Любань — Пагост, Любань — Шыпілавічы, Сялец — Гарадзяцічы і далей на ўсход, спрабуючы аднавіць іх для забеспячэння сваіх тылоў. Пачата аднаўленне чыгуначнага палатна Старушкі — Пасталы — саўгас «10 годдзе БССР». Каб парушыць план ворага, партызаны ўзмацнілі ўдары па камунікацыях гітлераўцаў. Падрыўнікі партызанскай брыгады № 25 імя П. К. Панамарэнкі пусцілі пад адхон 3 эталоны з жывой сілай, на дарозе Любань — Калінаўка падарвалі 10 грузавых аўтамашын з боепрыпасамі, з засады было знішчана 6 падвод, забіта 35 і паранена 22 нямецкія салдаты і афіцэры.
У пачатку красавіка 1944 г. акупанты паўтарылі спробу блакіраваць партызан. Праваднікі з мясцовых людзей правялі народных мсціўцаў да Старых Дарог і Загалля. 3 хронікі баявых дзеянняў брыгады № 64 імя Чкалава:
9 красавіка — бой у раёне Загальскіх балот каля хутара Похіль, забіта 12 і ўзяты ў палон 1 гітлеравец;
10 красавіка — бой каля канала Цэфман — Калінаўка. Забіта 7 немцаў.
11 красавіка — бой у раёне Горнае — Сосны. За дзень адбіты чатыры атакі праціўніка. Вызвалена 250 савецкіх грамадзян, захопленых фашыстамі для адпраўкі ў Германію. Забіта 25 нямецкіх салдат і афіцэраў, узяты значныя трафеі;
12 красавіка — брыгада ў акружэнні. Ноччу прарваліся з варожага кальца. Разам з брыгадай з акружэння выйшла 150 чалавек мірнага насельніцтва, вынеслі параненых;
13— 14 красавіка — брыгада вяла бой на Слаўкавіцка-Ямінскім канале каля хутара Стрычын...
Брыгада № 64 выйшла з блакаднага кальца з абозам да возера Вячэра, партызаны брагад № 25 імя Панамарэнкі і № 258 імя Куйбышава прабіваліся з баямі ў лясы паўднёвай часткі Любанскага раёна. Блакада была знята. Партызаны знішчылі каля 3 тысяч варожых салдат і афіцэраў, але і самі панеслі цяжкія страты. У баях з карнікамі 12 красавіка 1944 г. загінуў ка мандзір партызанскай брыгады № 161 імя Катоўскага А. С. ІІІашура. Бязлітасная барацьба з ненавісным ворагам патрабавала цяжкіх страт, крыві, слёз...

Н. М. Сіняк