Трывожная восень ( Казлоў Васіль Іванавіч)

    Казлоў Васіль Іванавіч (н. 5.2.1903 г.) — Герой Савецкага Саюза, у гады вайны — першы сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, камандзір Мінскага партызанскага злучэння, якое дзейнічала на тэрыторыі Любанскага раёна. У пасляваенны час — першы сакратар Мінскага абкома і гаркома партыі, старшыня Вярхоўнага Савета БССР. Аўтар мемуарных кніг, у якіх апісваюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Любаншчыне. Гэтаму палескаму краю і яго людзям В. I. Казлоў прысвяціў нямала цёплых слоў, успаміны пра іх ён захаваў назаўсёды...
    Памёр 2.12.1967 г.

    ...У Загалле трэба было ехаць абавязкова. Гэта была адна з найбольш вялікіх вёсак Любанскага раёна, і галоўнае — там у мяне былі добра знаёмыя і надзейныя людзі: старшыня сельсавета Сцяпан Карнееў і старшыня калгаса Рыгор Плышэўскі. Мне хацелася даведацца, ці дома яны, і калі дома, на ладзіць з імі сустрэчу, пакінуць пэўныя даручэнні.
    Карнееў расказваў: «Нядаўна ноччу дванаццаць нашых камандзіраў з акружэння вывезлі... Напрасткі махнулі і аж пад самыя Капаткевічы. Раненых байцоў таксама вывезлі. Я казаў Плы шэўскаму: давай і самі праскочым да сваіх. Хоць мы не страявыя абодва, але можа возьмуць... Хто яго ведае, дзе цяпер наша сапраўднае і больш патрэбнае месца...»
    — Тут, — цвёрда сказаў я. — Заставайцеся, будзем дзейнічаць разам. Цяпер нельга траціць ніводнай хвіліны, арганізоўвайце людзей на барацьбу з ворагам.
    Мы правялі гутарку з актывам і неў забаве рушылі далей, каб прабіцца ў саўгас «Жалы». Гэта было параўнальна зручнае месца для больш доўгай астаноўкі, а галоўнае — тут была наша часовая яўка.
    Яшчэ зусім нядаўна я быў у Жалах. Хадзіў па палях, гутарыў з рабочымі. Людзі радаваліся сваім поспехам, і мне таксама радасна было глядзець на іх і на ўсё навакольнае. Хто мог паду маць тады, што праз якія-небудзь два тыдні я зноў прыеду сюды, але ўжо зусім пры іншых абставінах.
    Цяпер у саўгасе ўсё змянілася. На палях стаяла высокае, каласістае жыта, але ўжо нікога не радавала яно. Апусцелыя будынкі страцілі сваю прыгажосць, здаваліся непатрэбнымі. Куды ні глянь — усюды змрочна, панура, проста нібы і сонца тут перастала свяціць... Аднак пры сустрэчы з людзьмі на душы адразу адлягала. Мацнела ўпэўненасць, што наш народ не сагнецца, што ён не змірыцца са становішчам паднявольніка і ўпартай барацьбой верне сваё шчасце.
    3 гэтага часу пачалося наша партызанскае жыццё...
    ...21 ліпеня 1941 г. на невялічкай палянцы ў лесе непадалёку ад саўгаса «10-годдзе БССР» пачалі збірацца людзі. У канцы палянкі, пад маладым разгалістым алешнікам размясціліся кругам дзесяць чалавек. Прыкметна вызначаўся адзін стары з белай барадой і амаль такімі ж белымі валасамі на галаве. Гэта Андрэй Труцікаў, старшы ня калгаса ў вёсны Азярное. Ён напружана жмурыць вочы, углядаецца ў нейкую рэч. Людзі разглядваюць крыху паіржавелы ручны кулямёт, які трымае дулам дагары шыракаплечы, дзябёлы чалавек гадоў пад сорак. Ён весела пакручвае крыху велікаватай па яго росту галавой, моцна пасаджанай на жылістай шыі. Гэта Рыгор Плышэўскі, старшыня загальскага калгаса.
    Плышэўскі з'явіўся на сход са сваім кулямётам. Гэта, вядома, не магло не вы клікаць цікавасці. Дастаць вінтоўку ў той час было нялёгкай справай, а тут у чалавека зусім спраўны ручны кулямёт.
    — Невялікая штука, праўда? — не без гонару пытаўся старшыня, падкідваючы кулямёт на руках. — А работы было многа. Любую складаную малатарню лягчэй было адрамантаваць, чым гэтую машынку. Многіх частак не хапала. Дзён пяць бразкаліся ў кузні, пакуль далі рады, прывялі да належнага парадку. Затое зброя выйшла як з завода...
    — 3 калгаснага завода, — адзначыў нехта з гурту.
    — 3 Загальскага, — пачуўся вясёлы голас Ермаковіча, які таксама падышоў сюды. — Дай мне, Рыгор, гэтую тваю вынаходку, дай я паспрабую, як яна пакажа сябе, калі пусціць яе ў работу. Можа, толькі дарэмная гаворка, а машынка страляць не захоча.
    Ермаковіч узяў кулямёт, дакладным рухам прафесіянала адцягнуў пружыну, націснуў на спуск, потым зноў адцягнуў яе і, перавярнуўшы кулямёт руляй да сябе, паглядзеў у канал ствала.
    — Бадай што не адкажа! — ухвальна зазначыў ён. Можна паставіць у строй. А тут на ложы варта было 6 напісаць: «Загальская фабрыка-кузня». Не ДП, а ДПП, каб відно было, што тут не толькі Дзегцяроў, а і таварыш Плышэўскі прыклаў свае майстэрства...
    Ля агеньчыка сядзелі Бердніковіч, Гальчэня і старшыня калгаса Андрэй Труцікаў. 3 пабочных людзей толькі ён адзін мог хадзіць да нас самастойна. Гальчэня паказаў яму сцежку, бо Труцікаў быў добрым нашым памочнікам па ўсіх падпольных і інтэнданцкіх справах. Ён вывеў з акружэння многіх нашых байцоў, стварыў некалькі баз узбраення, калі фронт праходзіў ужо каля Гомеля, здолеў зберагчы амаль у сё калгаснае дабро. Калі набліжаліся да раёна акупанты, Труцікаў са сваімі калгаснікамі разбурыў масты, заваліў дарогі лесам, засыпаў у некалькіх месцах меліярацыйную канаву і забалоціў грэблю. Акупанты ў летні час не вельмі маглі трапіць у вёску, а калі іншы раз і траплялі, дык нідзе нічога не маглі знайсці, бо ўсё было схавана.
    У Азярным былі вялікія запасы хлеба, гародніны, жывёлы. Нездарма партызаны называлі гэтую вёску цэнтральнай партызанскай базай. Андрэй заўсёды дапамагаў партызанам, калі ў тых ці іншых атрадах выходзілі прадукты.
    Вельмі каштоўным было тое, што гаспадарлівы і руплівы Труцікаў здолеў арганізаваць памол зерня. Збожжа было, пры разгроме гарнізонаў мы забіралі нямецкія запасы, збожжа нам маглі даць і калгасы, а вось мукі пакуль што ўдосталь не мелі. Амаль усе млыны ў час вайны стаялі, ды наўрад ці хто ўзяўся б прывезці ў млын адразу не калькі мяшкоў збожжа: гэта выклікала б падазронасць з боку акупантаў. Таму Труцікаў малоў пакрысе, нібы асабіста для самога сябе. Пасля ён знайшоў яшчэ адзін спосаб: пусціў у ход усе жорны, якія былі ў вёсцы, зрабіў яшчэ з паўдзесятка новых. Калгасніцы круцілі гэтыя жорны, і мука памаленьку сыпалася і сыпалася. Многія іншыя калгасы ўзялі з Азярнога прыклад.
    Пазней Труцікаў удасканаліў сваю мукамольную механіку. Стаяў недалёка ад вёскі стары, амаль зусім ужо збуцвелы вятрак. Калгас не выкарыстоўваў яго, бо рамонт каштаваў бы вельмі дорага. I ўзяліся калгаснікі за працу. Умацавалі стаяк, усцяглі на гару новыя камяні, крылы абліцавалі, змазалі ўсё ўсюды, і пачаў млынок круціцца. Здаецца, і ветру няма, а ён сабе круціцца і круціцца. Прывозяць азяранцы сюды збожжа, прасушанае ў печах, каб камяні не заклейваліся і мука была лягчэйшая. Калі няма блізка немцаў, вятрак круціцца, працуе, а як толькі наязджаюць гітлераўцы, збожжа хаваецца ў патайнік, латы з крылаў здымаюцца, разбіраюцца шасцерні, зноў млын стаіць непатрэбіцай...
    Герасім Гальчэня, раз-пораз падкідваючы ў агонь маленькія сучкі, скардзіўся Труцікаву на залішнюю пранырлівасць некаторых тутэйшых людзей.
    — Ты павер, Андрэй, — пагладжваючы доўгую пасівелую бараду, гаварыў ён, — калі я выбіраў гэтае месца для штабнога лагера, то прыкідваў з усіх бакоў, і ўсё, здаецца, было добра. 3 канем сюды не пад'едзеш, пешшу не дабярэшся, не ведаючы. Зімой, скажам, што можа прыглянуцца каму? Дроў тут няма, лыкаў цяпер не надзярэш, нічога такога патрэбнага для чалавека няма. I ўсе ж, заўважаю я, што нехта тут быў.
    Труцікаў апусціў галаву, упёрся барадою ў рыжаваты каўнер дублёнага чорнага кажуха.
    — Не турбуйся, Маркавіч! — адказаў ён. — Не думай нічога ліхога, я ўсё уладжу.
    — Праўда? — Гальчэня дабрадушна ўсміхнуўся.
    — Кажу, уладжу, значыць, уладжу. Я сам спытаю, хто прыходзіў, мне скажуць... Тады гляну ў вочы таму чалавеку і пазнаю, што ў яго на душы...
    В. I. Казлоў
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район