Кавалер ордэна Славы

    Куркевіч Карл Станіслававіч (н. 17.10. 1926 г.) — удзельнік партызанскага руху, з ліпеня 1944 г. — на фронце, радавы. У лютым 1945 г. пры адбіцці атакі ворага знішчыў 15 гітлераўцаў, праз некалькі дзён, знаходзячыся ў разведцы, захапіў двух «языкоў». Неаднаразова вызначыўся ў апошніх баях на заходнім беразе Одэра.
    Узнагароджаны ордэнам Славы трох ступеняў, у мірны час — ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

      Вайна застала 15-гадовага Карла Куркевіча ў самым пачатку жыццёвага шляху, калі наперадзе, здавалася, такое вялікае і шчаслівае жыццё. Хацелася змагацца з ворагам, помсціць за ўсе здзекі і крыўды, за старэйшага брата Баляслава, якога закатавалі гітлераўскія вылюдкі. Карл у першую ваенную зіму звязаўся з партызанамі, выконваў іх даручэнні — хадзіў у разведку, дастаўляў у атрад зброю і прадукты. А хутка і сам стаў байцом ляснога фронту, нараўне з усімі хадзіў на дыверсіі на чыгунку, удзельнічаў у засадах, разгромах варожых гарнізонаў. А ў 1944 г., калі Чырвоная Армія вызваліла Любаншчыну, 18-гадовы Карл Куркевіч, прызваны ў рады Чырвонай Арміі, стаў байцом 515-га стралковага палка. Як былога партызана яго накіравалі ў разведку.
     
     К. С. Куркевіч
    ...Вайна кацілася да пераможнага канца. За плячамі салдата — Варшава і Познань, фарсіраванне Віслы, Эльбы, наперадзе — Берлін... Чырвоная Армія ўжо перайшла граніцы рэйха, баі ішлі за горад Франкфурт. Гітлераўцы раз за разам уздымаліся ў контратакі, і ў адбіцці іх вызначыўся радавы Куркевіч. У тым баі ён знішчыў 15 фашыстаў, быў паранены, але застаўся ў страі. Адважны воін быў прадстаўлены да ордэна Славы III ст. У тым месяцы Карл Куркевіч здзейсніў яшчэ адзін подзвіг, за які атрымаў другі знак вышэйшай салдацкай доблесці. 3 групай разведчыкаў ён захапіў двух надзвычай патрэбных «языкоў», якія далі каштоўныя звесткі.
      Над фашысцкай Германіяй грымелі ўжо апошнія залпы. У час асабліва кровапралітных баёў на р.Одэр у крытычны момант Куркевіч падняў байцоў у атаку, яны занялі важны рубеж, які забяспечваў поспех усёй аперацыі. Тады адважны воін знішчыў больш 10 варожых салдат і афіцэраў. А на грудзях яго ўжо пасля пераможных салютаў за ззяў трэці ордэн Славы... I пасля гэтага яшчэ не закончылася вайна для салдата. Давялося ўдзельнічаць Карлу Куркевічу ў разгроме мілітарысцкай Японіі, і толькі ў 1950 г. дэмабілізаваўся з арміі, прыступіў, нарэшце, да мірнай працы, ад якой быў адарваны на доўгія дзесяць гадоў.

    В. Р. Феранц
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район