Закончыць будаўніцтва Дамоў сацкультуры
Культурна-масавая работа па Рачэнскаму сельсавету не пастаўлена на належную вышыню. У буйных вёсках няма Дамоў сацкультуры. Прыкладам, у в.Вобчын ужо пяць год як распачалі будаўніцтва Дома сацкультуры, у в. Рачэнь таксама яшчэ будаўніцтва не закончана, а ў Закальное ўсяго толькі склалі сцены і на гэтым супакоіліся. Салома з крышы ўжо ўся раскрадзена, таксама раскрадваецца і цэгла, якая нарыхтавана для пабудовы печаў. Усе гэтыя факты гавораць аб тым, што кіраўніцтва сельсавету мала цікавіцца пабудовай Дамоў сацкультуры.
Шашко
20 лютага 1934 г.
Варожыя элементы раскрадваюць калгасную маёмасць
Пастанова ўраду аб ахове грамадскай (сацыялістычнай) маёмасці практычна не праводзіцца ў жыццё ў калгасе «Камсамолец» Слабадскога с-с. Нядаўна пасля малацьбы (старшыня калгасу т. Рашчэня) пакінулі не замкнутым гумно, у гэтую ноч украдзена 300 кг збожжа. Рашчэня «аўтарытэтна» заявіў на сходзе, што «глядзець і замыкаць гумны з вашым збожжам — гэта не мая справа, ёсць на гэта брыгадзіры».
У калгасе «Камсамолец» яшчэ і па сённяшні дзень засталося не скошаным 30 га сенажаці, а што скошана, так і засталося ў радах і копах. Старшыня Рашчэня не цікавіцца працай, ён даваў нарад грэбці сена толькі тады, калі яно ўжо замёрзла ў вадзе, а дагэтуль заяўляў, што «мы заняты іншай справай». Адзін стог ужо некалькі месяцаў стаіць не завершаны, гніе.
Крапіва
19 лістапада 1934 г.
Замах на старшыню савета
Вечарам 30 жніўня старшыня Любанскага савета тав.Бурава і член савета Раменчык з'явіліся на хутар Арлёва да кулака Шэшка Андрэя для праверкі выканання збожжанарыхтовак. Шэшка рашуча адмовіўся выканаць збожжапастаўкі. Пры спробе праверыць наяўнасць намалочанага збожжа азвярэўшы кулак з лаянкай накінуўся на старшыню савета, затым схапіў сякеру і з крыкам замахнуўся. Лязо сякеры бліснула і са свістам рассекла паветра: член савета Раменчык сваім ударам прадухіліў немінучую смерць.
1 верасня народны суд Любанскага раёна пад старшынствам суддзі Яблонскага прыгаварыў Шэшка да 8 год пазбаўлення волі з высылкай у аддаленыя мясцовасці СССР.
8 верасня 1935 г.
Вучоба распачалася
Як ніколі арганізавана і дружна пачата вучоба ва ўсіх школах раёна ў гэтым навучальным годзе. У Любанскай беларускай поўнай сярэдняй школе нябачны наплыў у 8 клас, у які прынята 80 чалавек. Школа ў гэтым годзе да навучальнага года падрыхтавалася добра. Падрыхтаваліся і настаўнікі. Кожны загадзя ведаў свой прадмет, свой клас, работу.
1 верасня — першы дзень заняткаў. Школьны двор запоўнены жыццярадаснымі дзецьмі. Для іх сёння вялікае свята. Прыйшлі ў школу амаль усе. Прыйшлі і надзвычай маленькія, ім усяго 6 год, але яны, плачучы, са сваімі бацькамі прыйшлі, каб іх запісалі ў школу.
Ніколі яшчэ школа не ведала такога наплыву, такога жадання да вучобы. Усе класы з першага перапоўнены. Выдзяляюцца камсамольцы, піянеры ў чырвоных галынтуках. Яны з'яўляюцца арганізатарамі дзяцей.
Пачуўся званок. Усе вучні, вялікія і малыя, збіраюцца ў зал. Прыгожа выглядае зал. У ім пабудавана вялікая сцэна, напісаны лозунгі да вучобы. На сцэне — знамёны. Зал перапоўнены. Не змяшчаюцца вучні. Іх многа — 750 чалавек. Грыміць зал. На сцэне з'яўляецца настаўніцкі калектыў, прадстаўнікі ад бацькоў, камсамола, піянераў. Яны вітаюць вучняў з пачаткам навучальнага года і Міжнародным юнацкім днём...
Ю. Кузьменка
8 верасня 1935 г.
Работа школы ў поўным разгары
377 вучняў Юшкаўскай няпоўнай сярэдняй школы з'явіліся ў школу і распачалі сваю работу ў чыстых, светлых і добра адрамантаваных класах.
1 верасня вучнёўскі і настаўніцкі калектывы на ўрачыстым сходзе ўзялі на сябе абавязкі, якія будуць спрыяць усебаковаму развіццю маладога пакалення. Вучні абавязаліся не рабіць прагулаў і спазненняў на лекцыі, добра выконваць заданні і даручаныя абавязкі і да канца навучальнага года прыйсці з стопрацэнтнай паспяховасцю. У гэтых мэтах заключаны соцдагаворы паміж вучнямі і настаўнікамі. Настаўнікі абавязаліся прыходзіць на заняткі добра падрыхтаванымі. Не забылі і на школьны друк, абралі класныя рэдкалегіі і рэдкалегію школьнай газеты.
Выпрацаваны соцдагавор для заключэння соцспаборніцтва з Тальскай НСШ, які будзе заключаны ў бліжэйшыя дні.
І. В. Хатэнка
8 верасня 1935 г.
Так трэба працаваць
Праца па ліквідацыі рэштак непісьменнасці і малапісьменнасці па в. Вобчын пастаўлена на належную вышыню. Лікпункты і школы малапісьменных укамплектаваны за лік калгаснікаў, беднякоў, сераднякоў-аднаасобнікаў, якія на агульным сходзе пастанавілі займацца тры разы ў дзесяцідзёнку і таксама для вучобы скарыстоўваць усе рэлігійныя святы. Насельніцтва ахоплена на 100 працэнтаў.
В. А.
15 верасня 1935 г.
Чужак выключаны з партыі
Чужак Духан С. Ю. пралез у партыю ў 1930 годзе як рабочы, а на справе праверкай устаноўлена, што ён —сын буйнога гандляра. Бацькі Духана ў мінулым буйныя гандляры, мелі 2 сукнавалкі, здавалі ў арэнду паравы млын. У 1920 г. Духан пайшоў з белапалякамі ў Польшчу, дзе прабыў да 1924 г. У 1924 г. зноў апынуўся ў СССР. Духан скрыў ад камісіі па чыстцы ў 1933 г. сваё сацыяльнае паходжанне і службу ў белапольскай арміі. Да апошняга часу ён састаяў у пярвічнай арганізацыі райсаюза і, працуючы ў сучасны момант загадчыкам хлебапякарні, пастаўляў недапечаны хлеб з пяском і т. д.РК КП(б)Б Духан выключаны з радоў партыі.
19 верасня 1935 г.