У 1932 г. я пачала працаваць у Любанскім райкоме камсамола адказнай за піянерскую работу. Камсамольская і піянерская арганізацыі былі невялікімі, а справы іх былі значныя: арганізацыя калгасаў, ліквідацыя непісьменнасці, барацьба з кулакамі, бандытызмам... Да канца чацвёртага года маёй работы ў райкоме налічвалася ўжо больш дзвюх тысяч піянераў. У Любані быў адкрыты Дом піянераў, пры ім створана дзіцячая тэхнічная станцыя, якой кіраваў камсамолец Сцяпан Мірэйчык. Выхаванцы станцыі часта наладжвалі спаборніцтвы на лешпую мадэль планера, захапляліся вырабам дзеючых мадэлей трактароў, аўтамабіляў, самалётаў. Арганізоўваліся спаборніцтвы паміж атрадамі, школамі. Вернымі сябрамі піянераў былі важатыя школ райцэнтра Марфа Лагун (у гады вайны яна з'яўлялася разведчыцай партызанскага атрада і загінула), Вольга Гальчэня і Эсфір Біскіна. Дзяўчаты-камсамолкі праводзілі ў школах піянерскія зборы, развучвалі з дзецьмі гульні, песні, чыталі кнігі.
Піянеры Любані шмат увагі ўдзялялі добраўпарадкаванню мястэчка. Калі я працавала ўжо старшынёй местачкова-га сельсавета, прапанавала перанесці конскі рынак далей ад Дома культуры, на бераг Арэсы. Камсамольцы і піянеры на месцы былога рынку разбілі газоны, пасадзілі дрэвы, кветкі, з'явіўся добраўпарадкаваны сквер.
Старшыня раённага савета піянерскай арганізацыі Федзя Кукраш праводзіў раённыя злёты піянераў, спаборніцтвы па тэхнічнай творчасці. Сваё майстэрства дзеці дэманстравалі на парадах, прысвечаных 1 Мая, гадавіне Кастрычніка. Святочныя калоны ўзначальвалі самыя маленькія дзеці на дзеючых мадэлях аўтамабіляў і трактароў. Потым ішлі старэйшыя школьнікі з транспарантамі, планерамі, паветранымі змеямі. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці выступалі з канцэртам. Асабліва надабаліся дзецям лыжныя паходы, піянерскія кастры ў лесе.
Камсамолец Іван Раменчык, кінамеханік Дома культуры, пастаянна ўдзельнічаў у рабоце дзіцячай тэхнічнай станцыі. Косця Федаровіч дапамагаў арганізоўваць мастацкую самадзейнасць. Люба Статкевіч, работнік райкома камсамола, аддавала шмат часу, каб дапамагчы школьнікам у вучобе. У дзяцей была вялікая цяга да ведаў. У 1936 г. мне давялося суправаджаць у Маскву экскурсію школьнікаў Слуцкай акругі, якія скончылі дзесяць класаў. 3 Любанскага раёна ў сталіцу аднравілася 25 чалавек. Там мы былі 10 дзён, наведалі шмат музеяў, пабывалі ў маскоўскіх школах. Калі вярнуліся дадому, уражанням не было канца.
Райком камсамола і райком Асаавіяхіма арганізавалі працоўны камсамольска-асаавіяхімаўскі лагер, у якім налічвалася звыш 500 чалавек. Юнакі і дзяўчаты ўбіралі ўраджай, часта працавалі ноччу. Усе стараліся не адстаць у спаборніцтве.
Любанскі раён пастаянна быў занесены на рэспубліканскую Чырвоную дошку. У гэтым немалая заслуга моладзі, камсамольцаў, як трактарыста Максіма Ахрамовіча, які за 8 гадзін засеяў трактарнай сеялкай 31 гектар. Самаадданасць і шчырасць у рабоце былі незвычайнымі.
Піянеры насілі сінюю форму з саціну, гальштук з кумачу, пры сустрэчы адзін з адным аддавалі салют. Успамінаю тыя далёкія гады і ўсведамляю — ну, гэта быў самы цудоўны час майго вялікага, неспакойнага жыцця.