н. 19.8.1910 г., вядомы беларускі паэт. Пасля заканчэння Рагачоўскага педагагічнага тэхнікума ў 30-я гады працаваў выкладчыкам на рабфаку ў Соснах
, у вядомым на ўсю рэспубліку саўгасе «10-годдзе БССР» Любанскага раёна. Там ён сустракаўся з Янкам Купалам, Платонам Галавачом, Уладзімірам Хадыкам, якіх з'яднала любанская зямля. Ёй і яе людзям паэт прысвяціў шмат вершаў, якія былі змешчаны ў кнігах «Ручаіны» і «Дняпро выходзіць з берагоў». 3 Палесся Алесь Жаўрук паехаў на вучобу ў Маскву ў Інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры.
Загінуў Алесь Жаўрук, супрацоўнік армейскай газеты, 23 жніўня 1942 г. на фронце пад Сталінградам.
...Небывалая дагэтуль,
Нечуванае нідзе,
Над Рачэнскім сельсаветам
Поўнач зорная ідзе.
I выходзіць к травам ніцым
Праз лябёды і званец
Закаханы ў бліскавіцы
Масці светлае хлапец.
Ён праходзіць паўз фурманкі
У край сялібы,
У ночны дом,
Дзе за трактарнай стаянкай
Спяць арцельныя сады;
Дзе вартуе свет зялёны
Ад зайздрослівых вачэй
Дзед з унучкаю Алёнай
Сярод дзён,
Сярод начэй.
Толькі дзеду, мабыць, вечар
Выпрастаў сухія плечы,
I, адтупаўшы як след,
Прыкурнуў мо ў будцы дзед...
Алесь Жаўрук