Райінспектарыят асветы адчыняе з 1 кастрычніка 1932 г. 2-тыднёвыя курсы падрыхтоўкі працаўнікоў Чырвоных куткоў і хатачоў. Чырвоныя куткі абавязкова павінны быць адчынены ў кожным калгасе.
Пагэтаму вам неабходна да 1 кастрычніка даслаць у Любань аднаго, калі магчыма, дык двух таварышаў на гэтыя курсы. Прыслаць неабходна таварышаў граматных, маючых веды не менш 4-гадовай школы (жадана камсамольцаў). Улічваючы грамаднае значэнне разгортвання культмасавай работы ў калгасах, вам трэба прыняць усе меры, каб было адведзена пад Чырвоны куток адпаведнае памяшканне.
За невыкананне гэтага будзем разглядаць як нежадаючых правядзенню палітычна-культурнай масавай працы.
Інспектар палітасветы Подкін