Пра ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання, ліквідацыю непісьменнасці і малапісьменнасці на 1931/32 навуч. год
Любанскі раённы Выканаўчы Камітэт пастанаўляе:
1. Увесці на 1931/32 навуч. год усеагульнае абавязковае навучанне ў першым канцэнтры палітэхнічнай школы ўсіх дзяцей (хлопцаў і дзяўчат) ва ўзросце 8—11 гадоў, а таксама дзяцей ад 11 гадоў, якія ў гэтым годзе вучацца ў першым канцэнтры.
2. Увесці ў 1931/32 навуч. годзе ўсеагульнае абавязковае навучанне ўсіх непісьменных і малапісьменных ва ўзросце 12 — 15 гадоў... Увесці з 1 кастрычніка 1931 г. усеагульнае абавязковае навучанне за 4-гадовую палітэхнічную школу для рабочых прадпрыемстваў, саўгасаў, МТС і членаў прафсаюзаў...
4. Увесці ўсеагульнае навучанне на лікпунктах і школах усіх непісьменных рабочых і сяброў саюзу да 50 гадоў, малапісьменных да 35 гадоў.
5. Абавязаць бацькоў, а таксама асоб, на выхаванні якіх знаходзяцца дзеці альбо працуюць па найму, пасылку іх у школу, для якіх уведзена ўсеагульнае абавязковае навучанне.
6. Абавязаць у парадку грамадскай работы для правядзення ліквідацыі непісьменнасці ўсіх асоб ад 18 да 50 гадоў, якія карыстаюцца выбарчым правам і маюць веды ў ахопу 5, 6 і 7-й груп сямігодкі ... навучыць пісьменнасці аднаго непісьменнага альбо выканаць іншую працу ў галіне ліквідацыі непісьменнасці па загаду райінспектарыяту, местачковага альбо сельскага савета.
7. Вінаватыя ў парушэнні гэтай пастановы і перашкаджаючыя правядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання асобы і ўстановы, а таксама ўхіляючыяся ад выканання абавязкаў нясуць адказнасць у адміністрацыйным парадку па пастанове местачковага альбо сельскага савету штрафу да 60 рублёў.
Старшыня РВК Клімаў
Сакратар Вайцяшонак
НА Беларусі, ф. 6, воп. 1, с. 2499, л. 207.