3 пісьма калгаса «Ленінскі шлях» Юшкаўскага с/савета 24.2.1931 г.

    24.2.1931 г.
    На Ваша запытанне ад 8.2.31 г. паведамляем, што дырэктывай ад
    7 лютага г. г. мы далі тлумачэнне Райкалгассаюзам адносна прыняцця ў калгасы заможных гаспадарак... прымаць у калгасы заможныя (серадняцкія) гаспадаркі, абкладзеныя ў парадку цвёрдых заданняў, немэтазгодна.
    Калі ж вы па тых ці іншых меркаваннях усё-такі прынялі ў калгас заможніка Забродскага Івана, дык нельга супярэчыць таму, што с/савет даў яму дабаўленне да выкананага раней цвёрдага задання. Гэтае дадатковае цвёрдае заданне павінна быць выканана Забродскім, калі няма якіх-небудзь падстаў для абскарджання пастановы с/савету.


    НГА Беларусі, ф. 338, воп. 1, с. 93, л. 8.
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район