Пратакол арганізацыйнага сходу грамадзян Юшкаўскага сельсавета 14 лютага 1931 г.

    ПАД СТАРШЫНСТВОМ тав. ЖАЎРЫДА ПЯТРА ПРЫ САКРАТАРУ ТРЫГУБОВІЧУ МІХАСЮ

    14 лютага 1931 г.
    Слухалі: аб арганізацыі калектыўнай гаспадаркі.
    Пастанавілі:
    1) Арганізаваць калектыўную гаспадарку (арцель) пад назвай «Серп і молат»;
    2) У склад членаў калгасу прыняць 9 грамадзян;
    3) Калгас арганізуецца на ўсёй надзельнай зямлі, якая прыпадае на долю яго членаў агульнай плошчай 37 гектараў;
    4) Разгледжаны статут сельскагаспадарчай арцелі прыняць цалкам;
    5) Памеры ўступнога паю ўстанавіць наступныя: для батракоў 5 руб., для беднякоў 10 руб., маламоцных сераднякоў 15 руб., больш заможных сераднякоў 20 руб. Вылучыць для падпісання статуту і афармлення калгасу наступных таварышаў: Прахоцкага Алеся і Трыгубовіча Міхася;
    6) Прасіць райземаддзел землеўпарадкаваць калгас;
    7) Хадайнічаць перад райкалгассаюзам аб перадачы кулацкай маёмасці калгасу (будынкі, сад, пчолы і г. д.).


    Старшыня сходу Жаўрыд
    Сакратар Трыгубовіч

    Фонды Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы.
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район