Пратакол № 65 пасяджэння прэзідыума Любанскага райвыканкома 29 лютага 1930 г.

    29 лютага 1930 г.

    С л у х а л і: Хадайніцтва Рачэнскага сельскага Савету аб канфіскацыі маёмасці ў кулакоў Рачэнскага с/с і высяленні апошніх за межы БССР як шкоднага элемента, праводзячага ўвесь час працу супраць праводзімых мерапрыемстваў партыі і ўлады, разбазарванне маёмасці.
    Пастанавілі: Улічваючы шырокае разгортванне калектывізацыі па Рачэнскаму сельсавету і ў прыватнасці па вёсках Засмужжа і Дунцы, а таксама тое, што кулакі ў Рачэкскім сельсавеце вядуць шырокую шкодную працу супроць калектывізацыі, разбазарваюць сваю маёмасць, у мінулым з'яўляліся паўпамешчыкамі, да апошняга часу эксплуатавалі беднату, — задаволіць хадайніцтва Рачэнскага сельсавету аб канфіскацыі маёмасці Астахновіч Антося, якую перадаць калгасу в. Новыя Дунцы...

    Сакратар РВК Купрэева

    Фонды Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы.
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район