Улетку 1919 г. панская Польшча распачала інтэрвенцыю супраць маладой савецкай рэспублікі. Чырвоная Армія адступала. У паўночным баку раёна, дзе праходзіла чыгунка, ішлі баі і асобныя сутычкі чырвонаармейцаў з палякамі. У зводцы палявога штаба Рэўваенсавета рэспублікі адзначалася, што 10 жніўня ворагам заняты Слуцк , часці 8-й стралковай дывізіі (начдыў Е. Н. Еўдакімаў) адышлі на лінію Амельна — Сорагі — Урэчча, 16 жніўня — да Старых Дарог. Любаншчына была поўнасцю акупіравана панскай Польшчай. Ярмо акупацыі доўжылася да сярэдзіны ліпеня 1920 г.
Сяляне не маглі мірыцца з акупацыйным рэжымам палякаў. Многія падаваліся ў партызаны, то тут, то там успыхвалі хваляванні і паўстанні. «Тлумачыцца гэта тым, — дакладваў у лютым 1920 г. член РВС Заходняга фронта I. С. Уншліхт у Рэўваенсавет рэспублікі, — што палякі неміласэрна рабуюць сялян, адбіраюць у іх апошняе. Нярэдка ўспыхваюць адкрытыя ваенныя выступленні...» Адным з атрадаў з ліку савецкіх актывістаў быў партызанскі атрад імя III Інтэрнацыянала ў колькасці 160 чалавек, які дзейнічаў у Любанскай, Рудабельскай і Петрыкаўскай валасцях.
Пад прыгнётам панскай Польшчы мінуў цяжкі год. У сярэдзіне лета 1920 г. Чырвоная Армія з рубяжа Дняпра перайшла ў наступленне супраць легіянераў. 14 ліпеня кавалерысты Мазырскай групы войск, якой камандаваў Ц. С. Хвесін, вызвалілі Старыя Дарогі і ўступілі на тэрыторыю Любаншчыны. Акупанты хутка, не ўступаючы ў бой, адкатваліся на захад, і праз некалькі дзён яна была поўнасцю вызвалена.
Наладжвалася мірнае жыццё, але не надоўга. У кастрычніку 1920 г. Чырвоная Армія зноў адступала, і шлях гэты быў больш цяжкім і кровапралітным.
5 кастрычніка ў Любані размясціўся штаб 508-га палка 57-й стралковай дывізіі, якая адступала ад Ганцавіч. Праз два дні штаб перамясціўся ў в. Пеклічы, а 8 кастрычніка — у в. Пласток. Тут было атрымана паведамленне, што белапалякі падходзяць да Слуцка, і штаб палка перамясціўся ў в. Ямінск. Часці 508 і 510-га палкоў утрымлівалі пазіцыі на захад ад Любані. Штодзень ішлі баі, асабліва цяжкія страты былі ў 508-м палку, якім камандаваў Г. М. Скіба. Загінуўшых чырвонаармейцаў хавалі ў в. Ямінск.
Наступленне палякаў удалося часова спыніць, месцамі праціўнік адступаў. Штаб 508-га палка зноў перамясціўся на захад. Баі станавіліся ўсё больш жорсткімі, страты павялічваліся. 3 18 кастрычніка было аб'яўлена перамір'е, па ўмовах якога войскі павінны былі спыніцца там, дзе застане іх гэты дзень, і кожны бок імкнуўся захапіць як мага большую тэрыторыю.
3 12 па 18 кастрычніка штаб 508-га палка зноў размяшчаўся ў в. Пласток. У загадзе па палку адзначаны значныя страты ў тыя дні загінуўшымі, параненымі і прапаўшымі без весткі ў ходзе баёў.
17 кастрычніка пазіцыі палка праходзілі ад в. Невалаж да в.Юшкавічы. Чырвонаармейцы атрымалі загад не адступаць ні на крок. Штаб размяшчаўся непасрэдна на перадавой. Полк у баях у тыя дні панёс новыя страты, толькі без весткі прапала 32 чалавекі. Большай часткай яны былі ўзяты ў палон, многім потым удалося збегчы. 18 кастрычніка ў палон трапіла амаль цэлая рота чырвонаармейцаў і камандзір дру гога батальёна В. М. Макараў. Нарэшце, 18 кастрычніка згодна з умовамі падпісанага перамір'я часці Чырвонай Арміі спыніліся на лініі Шчыткавічы — Падарэссе — Вярхуціна — Чабусы — Любань.
Але змучанае доўгімі войнамі, рэвалюцыямі, акупацыяй насельніцтва краю і цяпер не магло пачаць мірнае жыццё. 7 лістапада ў паход за «долю і волю народа» рушыла армія Булак-Балаховіча. Яна праз некалькі дзён дасягнула Калінкавіч і Мазыра. Шлях булак-балахоўцаў па тэрыторыі Любаншчыны быў жорсткім і крывавым. Рэшткі войска Булак-Балаховіча, разгромленага 16—17 лістапада ў раёне Калінкавіч — Рэчыцы — Хойнік, адступалі ў бок Петрыкава, Жыткавіч і Мікашэвіч па тэрыторыі Любаншчыны. 3 нагоды хуткай зімы булак-балахоўцы рабавалі насельніцтва, забіралі цяглавую жывёлу, вопратку, харчаванне. Толькі ў пачатку снежня тэрыторыя раёна была поўнасцю ачышчана ад бандытаў...
У ходзе асенніх баёў з палякамі Чырвоная Армія несла значныя страты. На тэрыторыі сучаснага Любанскага раёна з'явілася шмат новых пахаванняў. На аснове архіўных дакументаў удалося вызначыць прозвішчы наступных ахвяр грамадзянскай вайны.
КАВАЛЕНКА Мікіта, нараджэнец Дудзіцкай воласці. Загінуў 15 кастрычніка 1920 г., пахаваны ў в. Ямінск.
ЦІТОЎ Іван Варфаламеевіч, н. 15.8.1899 г. у Асташкаўскай вол. Цвярской губ., камандзір 2-й роты.
КАРАВАЕЎ Іосіф Мікалаевіч, н. у 1902 г. у в. Караваева Антушынскай вол. Вяцкай губ.
ШЧАРБАКОЎ Канстанцін.
ВАЛАБУЕЎ Пётр, камандзір 4-й роты.
ЖУРАЎЛЁЎ Фёдар.
СОЙКА Адам Аляксеевіч, н. у 1899 г. у в. Глятоўская Асавецкай вол., прапаў без вестак у сакавіку 1921 г. у час Кранштацкага мяцяжу.
САСОНКІН Іван.
ГУСЕЎ Фёдар Кузьміч, н. 8.6.1889 г. у в. Курава Ленскай вол. Пскоўскай губ., камандзір узвода. Удзельнік першай сусветнай вайны, быў памочнікам каменданта гарнізона ў в. Краснае Сяло, на польскі фронт прыбыў 24.09.1920 г.
ШАМАНКОЎ Фёдар.
Гэта далёка не поўны спіс чырвонаар мейцаў, загінуўшых і пахаваных восенню 1920 г. на тэрыторыі Любаншчыны. Справа, за якую яны змагаліся і аддалі сваё жыццё, тады перамагла.
У Расійскім дзяржаўным архіве ВМФ захаваліся спісы маракоў — нараджэнцаў Любаншчыны, якія у тыя трывожныя гады служылі на Балтыйскім флоце і ўдзельнічалі ў рэвалюцыі і грамадзянскай вайне. Сярод іх —матрос лінкора «Палтава» С. П. Ермаковіч з в. Вялікае Поле Асавецкай вол., качагар ваеннага транспарта «Ангара» I. Т. Здрок з в. Обчын Забалацкай вол., мінёр мінаносца «Нарова» М. О. Навіцкі з в. Дубілаўка Забалацкай вол., матрос падводнай лодкі М. А. Пухта з в. Ст. Юрковічы Забалацкай вол., матрос крэйсера «Богатырь» Д. П. Рашчэня з в. Косціна Забалацкай вол., матрос Ю. А. Чарнушэвіч з в. Сялец і іншыя.

І. Я. Краўцоў
РГА ВМФ, ф. р. 1, оп. 3, д. 61, лл. 145, 147; д. 478, лл. 196, 199, 298; ф. 37559, оп. 1, д. 1, лл. 70, 72, 112.
ФГА Гомельской области в г. Мозыре, ф. 307, оп. 5, л. 29.
Борьба за советскую власть в Белоруссии. Т. 2, с. 260-262.