Савецкая ўлада на Любаншчыне ўсталявалася ў лістападзе 1917 г. Да канца студзеня 1918 г. былі створаны павятовыя саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Арганізаваліся валасныя органы савецкай улады — валасныя рэвалюцыйныя камітэты. Рэўкомы размяшчаліся ў цэнтрах валасцей, у вёсках Асавец і Забалаць. Старшынёй Асавецкага валрэўкома быў выбраны Д. Ф. Пархімовіч, Забалацкага — К. А. Рашчэня. Валасныя рэўкомы змагаліся за ўмацаванне і падтрыманне рэвалюцыйнага парадку, вялі барацьбу з контррэвалюцыйнымі сіламі, вырашалі пытанні народнай адукацыі і культурна-асветніцкай работы.
16 лютага 1918 г. германскае камандаванне заявіла аб заканчэнні перамір'я. 18 лютага больш як 50 дывізій пачалі наступленне на руска-германскім фронце. 21 лютага Саўнарком звярнуўся да насельніцтва краіны з дэкрэтам «Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!» Рэўкомы заявілі аб гатоўнасці са зброяй у руках абараняць новую ўладу. Войскам Германіі ўдалося да пачатку сакавіка прасунуцца ўглыб краіны да лініі Орша — Магілёў — Гомель. У сакавіку быў падпісаны мірны дагавор, па якім большая частка Беларусі, у тым ліку і Любаншчына, аказалася акупіраванай немцамі.
На акупіраванай тэрыторыі германскія інтэрвенты ўсталявалі жорсткі каланіяльны рэжым. Але народ не скарыўся. Паўсюдна пачаў разгортвацца партызанскі рух. Арганізатарам яго у Пагосцкай і Забалацкай валасцях стаў
I.М.Дрызгаловіч, які ўзначаліў адзін з першых атрадаў.
14 лістапада 1918 г. савецкай уладай прынята рашэнне ануляваць Брэсцкі мірны дагавор з Германіяй. Значныя сілы Чырвонай Арміі былі накіраваны на вызваленне Беларусі. На Кіеў скім напрамку дзейнічала 1-я Украінская савецкая дывізія. У яе складзе змагаўся Багунскі полк пад камандаваннем Мікалая Шчорса. Камандзірам 1-й роты быў ураджэнец Любані У. I. Коўшар.
Да пачатку снежня 1918 г. Любаншчына была вызвалена ад нямецкіх акупантаў. Аднавілі работу валрэўкомы. Але мірны перыяд аказаўся непрацяглым. 3 захаду навісла пагроза вайны з Польшчай. 19 лютага 1919 г. быў створаны Заходні фронт, у населеных пунктах Беларусі пачалі фарміравацца атрады Чырвонай Арміі для адпраўкі на Заходні фронт.

Сілы праціўніка перавышалі, і Чырвоная Армія вымушана была адступаць. 8 жніўня праціўнік захапіў Мінск, у гэтым месяцы была акупірава на і тэрыторыя Любаншчыны. Акупацыйныя ўлады ажыццяўлялі ўсе меры, накіраваныя на ўмацаванне і насаджэнне прапольскіх арыентацый.
3 распараджэння № 861 Галоўнага камандавання польскіх войск (5 сакавіка 1919 г.): «На тэрыторыях, занятых польскімі войскамі, афіцыяльнай мовай з'яўляецца польская. Урадавыя распараджэнні будуць выдавацца на польскай мове, могуць быць з перакладам на мову мясцовага насельніцтва». Вайскоўцы звярталіся да мірнага насельніцтва: «Мы ідзем займаць землі, якія раней належалі польскай дзяржаве, сотні гадоў карысталіся дабротамі польскай цывілізацыі, перш чым былі адарваны ад роднага пня... Мы прыходзім да вас, каб вызваліць ад жахаў бальшавіцкага набегу, выратаваць ад немінучай галоднай смерці, якую нясе бальшавізм, забіраючы ў вас часта апошнія харчы. Старайцеся як мага хутчэй адагнаць ненавіснага бальшавіка, дапамагайце як і чым можаце польскаму войску, уступайце ў яго рады. Не давайцеся, каб вас бралі ў Чырвоную Армію, не будзьце каменем»...

3 акупацыяй польскімі войскамі большай часткі Беларусі ўсюды была адноўлена прыватная ўласнасць, ліквідаваны ўсе дэкрэты і распараджэнні савецкай улады, афіцыяльнай стала польская мова. Жыхары Беларусі былі абкладзены рознымі падаткамі і кантрыбуцыяй ваеннай і цывільнай адміністрацыі. Усякая непаслухмянасць, а тым больш супраціўленне пагражалі суровымі пакараннямі, уключна да расстрэлу. Беларусь як самастойная рэспубліка перастала існаваць. Газета «Звязда» 26 кастрычніка 1919 г. у артыкуле «У польскай акупацыі» пісала: «...Асабліва збіваюць і зневажаюць яўрэяў. У судны дзень ва ўсе сінагогі ўварваліся салдаты і пацягнулі яўрэяў на работу. Пры гэтым з іх усяляк здзекаваліся... Удзел у грабяжах прымаюць і высакародныя рыцары — польскія афіцэры. Але яны і гэта робяць «высакародна»: уваходзяць у магазіны, заказваюць пэўныя рэчы, загадваюць упакаваць, забіраюць і выходзяць, не заплаціўшы грошай. Але калі ў горадзе робяцца жахі, то ў вёсках сапраўдны кашмар. У занятых валасцях амаль няма незгвалтаваных маладых дзяўчат і непабітых хлопцаў. Нідзе ў сялян няма ні коней, ні кароў. Ва ўсіх забралі хлеб і бульбу...»
Па ўсёй тэрыторыі Беларусі ўспыхнуў магутны партызанскі рух, накіраваны супраць польскіх акупантаў. У Забалацкай воласці дзейнічаў партызанскі атрад пад кіраўніцтвам П. Сеўрука, у Асавецкай воласці партызанскім атрадам камандаваў старшыня валрэўкома Д. Пархімовіч. Напярэдадні польскай акупацыі многія жыхары Любаншчыны ўступілі ў Чырвоную Армію. Сярод іх — член Забалацкага валрэўкома А. В. Лагун, чырвонаармеец 1-га рэвалюцыйнага палка імя Аршанскага Савета Р. Я. Раменчык, лекарскі памочнік П. Я. Захарык і многія іншыя. Вясной 1920 г. Чырвоная Армія пачала наступленне на Заходнім фронце. Польская армія адступала на захад. Тэрыторыя Любаншчыны вызвалена войскамі Чырвонай Арміі ў ліпені 1920 г., адразу была ўзноўлена савецкая ўлада. За час польскай акупацыі многія вёскі на Любаншчыне былі спалены, людзі засталіся без жылля і маёмасці. У заяве ў Мінскі губернскі аддзел сацыяльнага забеспячэння ўпаўнаважаныя жыхароў м. Урэчча пісалі: «У дні адыходу польскіх банд Урэчча разрабавана і спалена дашчэнту. Усе жыхары ў начны час у час пажару выбягалі з дамоў босымі і голымі. Усё насельніцтва ад малога да вялікага засталося пад адкрытым небам. Было знішчана каля 500 будынкаў, не лічачы халодных... Становішча жыхароў страшнае, маёмасць знішчана дашчэнту. Усе галада юць і патрабуюць дапамогі. Ядуць зеляніну, дзеці ад захворвання паміраюць з голаду, становішча страшнае»...
3 заканчэннем грамадзянскай вайны доўгачаканы мір не наступіў. Адной з форм барацьбы супраць савецкай улады ў пачатку 20-х гадоў стаў бандытызм. У сярэдзіне 1921 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 79 бандыцкіх груповак, на Міншчыне — 45. Любаншчына знаходзілася непадалёку ад дзяржаўнай мяжы з Польшчай, яе геаграфічныя ўмовы спрыялі пераходу бандыцкіх груповак на тэрыторыю Савецкай Беларусі. На Любаншчыне дзейнічала банда пад кіраўніцтвам Караткевіча (затым яе ўзначаліў Саўка Багалевіч). На пасяджэнні Забалацкай партыйнай ячэйкі ў чэрвені 1921 г. адзначалася, што ўся воласць тэрарызавана бандытамі, яны захопліваюць маемасць у насельніцтва, забіваюць актывістаў. У маі 1921 г. ад рук бандытаў загінулі 13 чырвонаармейцаў, землямер Асавецкага сельсавета М. Русінаў, член Асавецкага сельсавета С. Розум. 21 мая быў забіты старшыня Асавецкага сельсавета Д. Ф. Пархімовіч. У Загальскіх лясах схоплены і закатаваны чырвонаармейцы Сцяпан Аляксандраў і Барыс Мазгуноў, забіты міліцыянер Кірык.
Звычайнай справай сталі яўрэйскія пагромы. Хваля іх пракацілася па Любаншчыне восенню 1920 г. У В. Гарадзяцічах бандыты загналі каля 80 яўрэяў у хлеў, потым выводзілі па аднаму і забівалі дубінкамі. Такі ж лёс спасціг яўрэяў у в. Кузьмічы. Толькі ў Нежыне людзі паплаціліся сваім дабром, самім ім удалося выратавацца. Яўрэйскае насельніцтва м. Любань у гэты час павялічылася амаль удвая. Людзі ў мястэчку жылі ў чаканні нападу банды. На агульным сходзе жыхароў у лістападзе 1920 г. прынята рашэнне аб арганізацыі самаабароны. У гэты час у Любані знаходзіўся атрад ЧОН. У канцы мая, калі чырвонаармейцы пакінулі мястэчка, ноччу бандыты напалі на Любань. Местачковая самаабарона мела на ўзбраенні 3 вінтоўкі і 10 рэвальвераў, аказаць супраціўленне яна бандытам не магла. Жыхары кінуліся шукаць паратунку ў полі, спрабавалі выбрацца на ўрэцкую дарогу. У мястэчку быў учынены страшэнны пагром, Хворых і старых збівалі да смерці, расстрэльвалі. Было забіта 28 чалавек, паранена 15, маёмасць разрабавана. Каля 200 чалавек бандыты сагналі ў сінагогу і патрабавалі выкуп: 30 фунтаў срэбра, 10 фунтаў золата, 80 пар ботаў, 500 пар бялізны.
Банда Багалевіча дзейнічала да канца 1921 г. У студзені 1922 г. бандыты склалі зброю і здаліся.
Жыццё на Любаншчыне паступова пераходзіла на мірныя рэйкі, над краем усталяваліся, нарэшце, цішыня і спакой...

Н. М. Сіняк